podeptać

зак. патаптаць; растаптаць;

podeptać czyje prawa перан. растаптаць (зняважыць) чые правы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зневажа́нне і зневажэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць і стан паводле знач. дзеясл. зневажацца — зняважыцца. Зневажанне пачуццяў. □ У часе выпіўкі бацюшка шмат гаманіў пра адносіны сялян да царквы і зневажанне, якое ён церпіць ад парафіян. Чарот. — Еду не трэба, вось я табе прамыю твар крыху, рана твая і загоіцца. Васілька адчуваў сябе крыху пакрыўджаным за такое зневажэнне яго раны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schmach f - высок. га́ньба, знява́га;

j-m ine ~ ntun* зга́ньбіць, знява́жыць каго́-н.;

~ und Schnde! со́рам і га́ньба!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зачапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., каго-што.

1. Захапіць, паддзець, каб прыцягнуць да сябе або злучыць з чым-н.

З. вядро на крук.

З. бервяно бусаком.

2. Выпадкова закрануць пры руху.

З. воссю за вугал.

3. перан. Усхваляваць, абудзіць якое-н. пачуццё; зняважыць чые-н. пачуцці.

З. за жывое.

З. самалюбства.

4. Пачаць гаворку з кім-н., сказаць каму-н. што-н.; закрануць у размове што-н.

Я не рада, што яе зачапіла.

З. дзяўчыну ў гаворцы.

|| незак. зачэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попра́ть сов.

1. (наступить на кого-, что-л.) высок. патапта́ць;

2. перен. патапта́ць; растапта́ць; (грубо нарушить) (гру́ба) пару́шыць; (оказать неуважение, оскорбить) знява́жыць; см. попира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зга́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Зняважыць, зняславіць каго‑, што‑н. сваімі ўчынкамі, паводзінамі. — Маўчы ты, нікчэмны трус, — здраднік! — крыкнуў Павел. — Я слухаць цябе не хачу! Ты род наш зганьбіў! Шамякін. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут усчалося.. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Быкаў.

2. Тое, што і зганіць. Радзіма, прымі маё шчырае слова І сціплага верша не зганьбі сурова! Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уні́зіць, уніжу, унізіш, унізіць; зак., каго.

Паставіць каго‑н. у прыніжанае становішча; зняважыць. — А ты, брат, мяне ўнізіў... Вазьмі грошы!.. — зароў .. [Чаркашын] раптам, на ўвесь лес, аж адгалоскі пайшлі. Пташнікаў. [Юрка] спытаўся яшчэ раз і зразумеў: яго чуюць, але маўчаць, бо хочуць унізіць і за нешта адпомсціць. Карпаў. [Генерал:] — Не хвалюйцеся! Вось я.. якраз і хацеў сказаць. Лена Азаронак асталася Ленай Азаронак! Нішто не ўнізіла яе! Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аха́яць1 ’ачысціць, прывесці ў належны выгляд’ (Касп., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’прыбраць’; ахаіць, ’ачысціць, выпратаць’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.), ахайваць ’мыць, прыбіраць, ачышчаць’ (Сцяц.), ахаяцца ’памыцца, прыбрацца’ (Сцяшк.), ахайлівы ’які захоўвае чысціню’ (Др.-Падб.), ахайны ’акуратны’ (БРС, Сцяшк., КЭС, лаг.), ахайнасць (БРС, Гарэц.), укр. ахаяти, охаювати, охайний, охайність, рус. дыял. охаять, польск. дыял. ochaić, ochajny, ochajtiośćукр., Варш. сл.). Ад хаяць ’чысціць, даглядаць’.

Аха́яць2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяць ’лаяць, зневажаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знявага ’абраза’. Укр. знева́га ’тс’. Рус. дыял. изнева́га ніжнегар., урал. ’насілле, няволя, прыціск’, урал. ’непрыемнасць’, польск. zniewaga ’знявага’. Параўн. чэш. znevážiti, славац. znevažiť ’пазбавіць важнасці’, рус. смал. знева́житьзняважыць, абразіць’. Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад знева́жаць (з ‑не‑ < jьz‑ne‑) з коранем vag‑ (гл. вага); параўн. антанімічную пару паважа́цьпава́га. Значэнне аб’ядноўвае польск., бел., укр. мовы; крыніцай могуць быць як укр., бел. (паколькі існуе рус. іншазначная паралель; параўн. і знямога без польск. паралелі), так і польск. (наяўнасць ст.-польск. znieważca ’хто не паважае багоў’, чэш., славац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Мяшаючы, перамешваючы, злучыць у адно што‑н. разнароднае; саставіць сумесь ці раствор. Віктар падбег да балота, зачарпнуў у жменю вады, змяшаў з пяском і прынёс Мірону. Маўр. Масла з вадой не змяшаеш. З нар.

2. Парушыць парадак размяшчэння чаго‑н.; пераблытаць, перамяшаць. — Будзем гуляць ці не? — Відаць, не, — змяшаў фігуркі служачы. Караткевіч. // Парушыць баявы парадак, строй (войска). Змяшаць шарэнгі.

•••

Змяшаць з граззю (з зямлёй) каго — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)