ФЭ́РБЕНКС (Fairbanks) Дуглас [сапр. Дуглас Элтан Томас Ульман
(Ullman); 23.5.1883, г. Дэнвер. штат Каларада, ЗША — 12.12.1939], амерыканскі кінаакцёр, прадзюсер. З 1904 у т-ры, з 1915 у кіно. Найб. вядомы ў амплуа шукальніка прыгод у фільмах «Амерыканец» (1916),
«Дзікі і лахматы» (1917), «Знак Зора» (1920), «Тры мушкецёры» (1921), «Робін Гуд» (1922), «Багдадскі злодзей» (1924), «Чорны пірат» (1926), «Утаймаванне свавольніцы» (1929), «Прыватнае жыццё Дон Жуана» (1934) і інш. Аўтар шэрагу сцэнарыяў фільмаў. Спец. прэмія «Оскар» 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЮНЕ́С (Funès) Луі дэ (31.7.1914, г. Нант, Францыя — 27.1.1983),
французскі кінаакцёр. Працаваў у кабарэ, на радыё, тэлебачанні, т-ры. З 1945 у кіно. Талент коміка з шырокім выкарыстаннем прыёмаў буфанады і «фарсіраванай» мімікі раскрыўся ў фільмах «Тата, мама, служанка і я» (1954), «Не злоўлены — не злодзей» (1958), серыяле пра Фантамаса (1964—66), «Разявака» (1965), «Вялікая прагулка» (1966), «Замарожаны» (1969), «Скупы» (1980, і рэж. разам з Ж.Жыро), «Жандар і дзяўчаты-жандары» (1982) і інш.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вуркуга́н ’нахабны злодзей’ (З нар. сл.). Разам з укр.арг.вуркага́н, уркага́н ’злодзей’ да ву́рка (у́рка) ’тс’ (Рудніцкі, 1, 500); прыклады экспрэсіўнай суфіксацыі такога тыпу прыводзіць Крывіцкі (З нар. сл., 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зладзю́га, ‑і, м.
Разм.пагард. Тое, што і злодзей. «Пачакай, — цяжка дыхаў Мацей, — я цябе, зладзюга, злаўлю».Стральцоў.— Шэльма ты! Зладзюга! — злаваўся дзед.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДАШКО́ВІЦКАЯ ТЭАТРА́ЛЬНАЯ ЗАДУ́МА,
спроба гуртка беларусаў-інтэлігентаў мяст. Радашковічы (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) і ваколіц паставіць у 1892 на бел. мове п’есу «Злодзей» Ядвігіна Ш. (А.Лявіцкі) без цэнзурнага дазволу. Спектакль пры ўдзеле аўтара меркавалася паказаць на платнай маёўцы, а на выручаныя грошы адкрыць бальніцу. Даведзеная да генеральнай рэпетыцыі пастаноўка была забаронена мясц. ўладамі, якія ўбачылі ў гэтай акцыі «палітычную справу». Спроба паказу спектакля на «забароненай» мове засталася няздзейсненай і ўвайшла як Р.т.з. ў гісторыю бел.т-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНЕ́С Марк Навумавіч (8.9.1911, г. Нежын, Украіна — 16.8.1969),
рускі акцёр, эстрадны спявак. Нар.арт. Расіі (1965). Скончыў тэатр, курсы ў Харкаве. Гранічная шчырасць і абаяльнасць Бернеса-акцёра найб. выявіліся ў ролі Аркадзя Дзюбы ў фільме «Два байцы» (1943). Сярод інш. роляў: шафёр Мінутка («Вялікі пералом», 1946), матрос Чмыга («Трэці ўдар», 1948), злодзей Аганёк («Начны патруль», 1957). З 1950 выступаў на эстрадзе з выкананнем песень, многія з якіх ствараліся паэтамі і кампазітарамі ў супрацоўніцтве са спеваком («Я люблю цябе, жыццё» Э.Калманоўскага, «Жураўлі» Я.Фрэнкеля і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫСЛІ́ЎСКІ (Myśliwski) Веслаў (н. 25.3.1932, в. Дзвікозы каля г. Сандамір, Польшча),
польскі пісьменнік. Скончыў Люблінскі ун-т (1956). У раманах «Голы сад» (1967, экранізацыя «Праз дзевяць мастоў», 1972), «Палац» (1970, экранізацыя 1979), «Камень на камень» (1984, экранізацыя 1995), «Далягляд» (1996) паказаны сял. культура як арган. частка нац. культуры, вясковы свет як свет сапраўдных каштоўнасцей. Аўтар драм «Злодзей» (1973), «Ключнік» (1978), «Дрэва» (1989). Для яго твораў характэрны філас.-міфалагічнае асэнсаванне рэчаіснасці, паэтычнасць, метафарычнасць, прытчавасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rǘckfälliga паўто́рны, рэцыдыўны;
ein ~er Diebзло́дзей-рэцыдыві́ст
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
багамо́льны, ‑ая, ‑ае.
Набожны чалавек, які многа і часта моліцца. Пануры і багамольны Нічыпар, дробны злодзей і скнара, не мог заўладаць зямлёй, яна заўладала ім.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)