Абаку́ліваць ’падманваць, ашукваць’ (Нас., Бяльк.), абакуліцца ’памыліцца’ (Нас., Яруш.), абакульнік ’ашуканец’ (Бяльк.), абакула ’той, хто ашуквае’ (Касп., Яруш.) < *о‑ба‑кул‑ити < *бакуля < *бакаць. Што датычыць словаўтваральнай мадэлі, параўн. абдзяжуліць (гл.). Рус. бакулить ’гаварыць, балбатаць’, бакуля, бакуня ’балбатун’, бакать ’гаварыць, балбатаць’. Параўн. ст.-польск. bakać, чэш. bakatiзваць’ (< прасл. bajati ’гаварыць’). Інакш Фасмер, 3, 97, які абакуливать < аб + акула. Рус. окула ’ашуканец’ хутчэй за ўсё памылковая дэкампазіцыя ад обакулить, бакулить. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17. Гл. бакулы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́звы ’ўзаемнае запрашэнне ў госці; запрашэнне ўсёй бяседнай кампаніі ў другі дом на пачастунак’ (ашм., Стан.; Хрэст. дыял.), ’заключны этап вяселля — прыезд бацькоў маладой у госці да яе мужа або наведванне нявесты з мужам яе бацькоў пасля вяселля’ (Шат., Ян., Жд., Сцяц., Янк. 2). Ад перазыва́ць, параўн. пярэ́звы ’перазыванне гасцей для пачастункаў’ (Некр.), што ад зваць ’клікаць, запрашаць’ (гл.). Множналікавая форма характэрна для называння абрадаў і іншых этапаў вяселля, гл. сваты́ ’сватанне’, агле́дзіны, зару́чыны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклі́ка ’прэтэнзія, прычына да незадаволенасці; прымета, від; напасць; праклён’ (Нас.), пры́кліка ’прычына, падстава’ (Кос., Растарг.); сюды ж прыклю́к ’прычына, прычэпка’ (пін., Нар. лекс.) з дыялектным чаргаваннем націскнога галоснага і пры́кляўка ’зачэпка, падстава’ (жлоб., Мат. Гом.) з суфіксальным фармантам на месцы ўсечанай часткі кораня. Да клі́каць ’голасна зваць’ (гл.), параўн. прыкляка́ць ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Мат. Гом.) < прасл. *klikati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 41) з далейшым семантычным развіццём. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне, параўн. рус. смал., зах.-бранск. при́клика, пры́клика ’прычына, падстава, нагода’, бранск. ’абгавор, паклёп’, смал. при́клик ’нагода, падстава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што‑н. — Не ўздумайце страляць, — крыкнуў праваднік. — Мы партызаны. Вядзіце нас да начальства. Новікаў. Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць. Шахавец. // Надумаць. — З інспектарам аблана Віктарам Кучэрыным нам даводзілася ездзіць даволі часта, і паміж намі ўстанавілася такая блізкасць, пры якой кожны меў права распытваць другога, што толькі ўздумае. Карпюк.

2. каго-што і з дадан. сказам. Разм. Успомніць, прыпомніць. Маці .. ніяк не магла ўспомніць і выгаварыць сынава імя. Возьме дзіця на рукі, а як зваць, не ўздумае. Васілевіч. Хацела [Алена] запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут, — Ядзя павінна запрашаць. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

brother

[ˈbrʌðər]

1.

n., pl. brothers or Archaic brethren

1) брат -а m.

2)

а) блі́зкі ся́бра

б) суро́дзіч -а, зямля́к земляка́ m.

3) брат -а m.я́бра тае́ са́мае царквы́, тава́рыства, бра́цтва)

4) міра́нін -а m. (у рэлігі́йным о́рдэне)

2.

v.t.

ста́віцца па-бра́цку; зваць бра́там

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крича́ть несов.

1. крыча́ць;

2. (подзывать) гука́ць, клі́каць, зваць, падзыва́ць;

крича́ть во всё го́рло крыча́ць на ўсё го́рла;

не свои́м го́лосом крича́ть крыча́ць не сваі́м го́ласам;

крича́ть дурны́м го́лосом (благи́м ма́том) крыча́ць не́мым го́ласам;

хоть карау́л кричи́ хоць гвалт крычы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

what [wɒt] pron. што; які́;

What’s your name? Як вас зваць?;

What are you? Кім вы працуеце?;

What’s the time? Каторая гадзіна?;

What books do you want? Якія кніжкі вам патрэбны?

and what not infml і чаго́ то́лькі не было́;

what a pity! як шкада́!;

what for? нашто́ ?; наво́шта?; чаму́?;

what if а што, калі́;

what of it?/so what?infml ну і што з гэ́тага?;

what’s what? infml што да чаго́?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Звіне́ць ’утвараць металічны гук’. Рус. звенеть, укр. дзвеніти, звеніти, палаб. znane ’звініць’ (3 ас.), славен. zvę́niti. Ст.-слав. звенѣти. Ст.-рус. звенѣти. Ст.-бел. звинети (Скарына). Прасл. zvьnčti (або zvъněti, Копечны, Zákl. zásoba, 430) > чэш. zníti, славац. znieť ’звінець’ і інш. Прасл. слова мае спрэчныя суадносіны з і.-е. (Фасмер, 2, 86–88; Шанскі, 2, З, 77; Голуб-Копечны, 438). Першая магчымасць: zvьněti < і.-е. *gʼhu̯en‑ ’гучаць’: літ. žvéngti, лат. zvíegt ’іржаць’, алб. ’голас’ (Покарны, 1, 490; Траўтман, 374; Скок, 3, 668). Іншая магчымасць: і.-е. корань su̯en‑ ’гучаць’, ст.-інд. svanati ’гучыць’, лац. sono ’гучу’. Махэк₂ (717–718) пачатковае z замест s тлумачыць уздзеяннем зваць (гл.), звяк (гл.), які тады ўзводзіцца да *gʼhu̯en‑ (БЕР, 1, 623). Гл. звяга, звон, звяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галда́ ’галас’ (Сцяшк. МГ, Шат.), галда́ць ’невыразна гаварыць’ (Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў рус. мове. Параўн. рус. га́лда́ ’крык, голасныя размовы, лаянка; крыклівы чалавек’, галде́ть ’крычаць, лаяцца, лаяць каго н.; гаварыць, размаўляць; зваць каго-н.; лодарнічаць’, га́лдить (аналагічныя значэнні) і да т. п. Этымалогія не вельмі ясная. Паводле Фасмера, звязана з польск. gałda ’шум, гвалт’ і далей праз *galъda з германскімі формамі (гоц. goljan ’вітаць’, ням. gellen ’голасна гучаць, крычаць’). Падрабязна Брукнер, 48, 209 (гл. яшчэ Брукнер, 140: пад giełda). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 14 (які лічыць першапачатковай формай у рус. мове окаючыя го́лда́ і да т. п.). Усё ж такі канчатковай этымалогіі яшчэ няма (мяркуемая суфіксацыя ‑d‑ не можа быць бясспрэчнай). Бел. дзеяслоў галда́ць не мае адпаведнасці ў рус. мове, дзе прадстаўлены толькі марфалагічныя тыпы галде́ть, галди́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rfen*

1. vi крыча́ць, клі́каць;

um Hlfe ~ клі́каць на дапамо́гу;

das Kind ruft nach der Mtter дзіця́ клі́ча ма́ці;

sich hiser ~ крыча́ць да хрыпаты́

2. vt

1) запраша́ць, прасі́ць;

zur rdnung ~ закліка́ць да пара́дку

2) зваць, называ́ць;

j-m bei [mit] sinem Nmen ~ зваць [называ́ць] каго́-н. па і́мені;

inen Rdner zur Sche ~ прасі́ць ара́тара не адхіля́цца ад тэ́мы;

den Arzt ~ (па)клі́каць урача́о́ктара];

j-n zur Hilfe ~ (па)клі́каць каго́-н. на дапамо́гу;

Sie kmmen wie gerfen Вы прыйшлі́ дарэ́чы;

j-n weder ins Lben ~ вярну́ць каго́-н. да жыцця́;

sich (D) etw. ins Gedächtnis ~ вы́клікаць што-н. у па́мяці, успо́мніць што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)