erkrnken

vi (s) (an D) захварэ́ць (на што-н.)

tödlich erkrnkt sein — быць смяро́тна хво́рым

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Загінуць, разбурыцца, пацярпець катастрофу ў выніку выбуху. На другі дзень у Выселках здарылася няшчасце: падарваўся на міне хлопчык. Шамякін.

2. перан. Зрабіцца горшым, аслабець. Здароўе падарвалася. // Захварэць ад цяжкай працы або ад падымання чаго‑н. цяжкага. — Па два [кашы] не цягай! — крыкнуў.. [Івану] Андрэй. — Падарвешся! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

contract2 [kənˈtrækt] v.

1. заключа́ць дагаво́р/пагадне́нне; браць на сябе́ абавя́зкі

2. сціска́ць; сціска́цца; скарача́ць; скарача́цца;

cont ract expenses скарача́ць выда́ткі

3. набыва́ць (прывычку, звычку), атры́мліваць, падхо́пліваць;

contract a disease захварэ́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ахва́т ’хвароба жывёлы, часцей за ўсё коней, ад празмернага кармлення ці паення’ (КТС), о́хват (Клім.), ахват ’хвароба ад натугі’ (КЭС, лаг.), охват ’хвароба рук, калі іх гарачымі апускаюць у халодную ваду’ (КСТ), ахваціццазахварэць, выпіўшы халоднай вады, калі ўвагрэешся’ (Сцяц.), укр. охват ’хвароба: ламота ў паясніцы’, польск. ochwat ’захворванне коней ад няправільнага кармлення ці празмернай працы’, ’хвароба рук ад цяжкай працы ці ад удару’, ochwacić (ręce albo konia) ’стаміць, зрабіць няздольным да працы’, ochwacić się ’ўжыць што-небудзь празмерна, перасыціцца чым-небудзь’, славац. ochvat ’захворванне жывёлы ад прагнасці’, славац. і чэш. мар. ochvátiti seзахварэць, прагна з’еўшы што-небудзь’ (пра жывёлу), ст.-чэш. ochvátiti sě ’стаміцца, загнацца, узмыліцца’. Да хватаць ’спяшацца’, параўн. хват, хваткі ’хуткі, лоўкі’, рус. дыял. охватывать ’многа, прагна есці’, ’хутка рабіць працу’, укр. хвата́тися спяшацца’ чэш. chvátati, славац. chvátať, в.-луж. chwatać, н.-луж. chwataś, гл. Махэк₂, 210, паводле якога не звязана з xytiti ’спяшацца’ і xvátati ’хапаць’ насуперак Брукнеру, 274; Фасмеру, 4, 239; Слаўскаму, 1, 93. Параўн. падхваціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абле́гчы

1. (шчыльна прылегчы) nliegen* vi, (sich) nschließen* (an A) vi, umschlißen* vt;

2. (панікнуць, абвянуць) verwlken vi (s);

3. (злегчы, захварэць) erkrnken vi (s), krank wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заразі́цца, ‑ражуся, ‑разішся, ‑разіцца; зак., чым і без дап.

1. Захварэць, успрыняўшы заразу. Заразіцца грыпам. □ [Сцяпана] непакоіла думка аб тым, што вось, яшчэ не пачаўшы работу, ён, мабыць, заразіцца і захварэе. Шамякін.

2. перан. Успрыняць, пераняць што‑н. ад каго‑н. іншага. Заразіцца страхам. Заразіцца весялосцю. □ Было падобна на тое, што .. [шафёр] заразіўся на нейкі час ад сваіх пасажыраў поўнай абыякавасцю да ўсяго навакольнага і, як гаворыцца, скіс. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапало́х ’спалох, збянтэжанасць’: захварэць з перапалоху, з пярэпалаху і інш. (зах.-бел., маг., гом., ЛА, 3). Укр. переполо́х ’пераляк; хвароба з перапалоху’, рус. переполох ’тс’, ’трывога’, польск. przeploch ’паніка’, ’страхі’, ’хвароба ад перапалоху’, славен. preplàh ’перапалох’, ’паніка, трывога’, параўн. серб.-харв. прѐплашити ’перапалохаць’, макед. преплаши ’тс’. Прасл. *per‑polochъ. Да пера- і полах (гл.), якое роднаснае ст.-грэч. πάλλω ’размахваю, трасу’, ’моцна біцца (аб сэрцы)’, ’дрыжэць ад страху’, гоц. (us)filma ’пераляканы’ (КЭСРЯ, 334; Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звар’яце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Захварэць на псіхічнае расстройства, страціць розум. Значна пазней Павел даведаўся, што Сеня звар’яцеў у вронкаўскай адзіночцы. Брыль. Калі суседка даведалася, што гэта быў яе сын, яна звар’яцела, доўга блукала па горадзе, а потым бясследна знікла. Гурскі.

2. Разм. Страціць развагу, раз’юшыцца, ашалець. Гаспадар спужаўся, пачуўшы пра немцаў, а гаспадыня зусім звар’яцела: крычыць немым голасам на ўсю вуліцу і гатова горла мне перагрызці за карову. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -ля́жам, -ля́жаце, -ля́гуць; -лёг, -ле́гла і -лягла́, -лягло́; -ля́ж; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пакрыць, абвалачы, ахутаць.

Хмары аблеглі ўсё неба.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Шчыльна прылегчы да чаго-н. з усіх бакоў, абхапіць што-н.

Сукенка добра аблегла стан.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, панікнуць, абвяць.

Бульбоўнік аблёг ад гарачыні.

4. Злегчы, захварэць.

Аблегла бабуля, не ўстае.

|| незак. абляга́ць, -а́е (да 1—3 знач.).

|| наз. абляга́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзьму́ць, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; ‑дзьмём, ‑дзьмяце; зак.

1. што. Напоўніць паветрам або газам, зрабіць пругкім. Надзьмуць мяч. Надзьмуць веласіпедную камеру. □ [Незнаёмы:] — Кожны [дымавы] патрон можа надзьмуць гумавую лодку нават пад вадою за секунду. Ваданосаў. // Нацягнуць што‑н. ветрам. Надзьмуць парус.

2. чаго. Нанесці ветрам. Вецер надзьмуў пылу. / у безас. ужыв. [Васіль] апусціў стрэльбу руляй уніз, каб не надзьмула снегу. Колас.

3. безас. Разм. Ад ветру, скразняку і пад. прастудзіцца, захварэць. Надзьмула ў вуха.

•••

Надзьмуць губы — пакрыўдзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)