Пярэ́звы ’ўзаемнае запрашэнне ў госці; запрашэнне ўсёй бяседнай кампаніі ў другі дом на пачастунак’ (ашм., Стан.; Хрэст. дыял.), ’заключны этап вяселля — прыезд бацькоў маладой у госці да яе мужа або наведванне нявесты з мужам яе бацькоў пасля вяселля’ (Шат., Ян., Жд., Сцяц., Янк. 2). Ад перазыва́ць, параўн. пярэ́звы ’перазыванне гасцей для пачастункаў’ (Некр.), што ад зваць ’клікаць, запрашаць’ (гл.). Множналікавая форма характэрна для называння абрадаў і іншых этапаў вяселля, гл. сваты́ ’сватанне’, агле́дзіны, зару́чыны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

book2 [bʊk] v.

1. зака́зваць біле́т (у тэатр, на самалёт і да т.п.); брані́раваць ме́сца (у гатэлі, рэстаране і да т.п.)

2. запраша́ць, ангажава́ць (спевака, лектара на пэўную дату)

3. infml уно́сіць каго́-н. у спіс за парушэ́нне пра́вілаў, зако́наў

book in [ˌbʊkˈɪn] phr. v. BrE зарэгістрава́цца (у гатэлі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

btten*

1. vt (um A) прасі́ць (чаго-н. у каго-н.);

ums Wort ~ прасі́ць сло́ва;

um die Hand ~ прасі́ць рукі́ (рабіць прапанову);

um den Nmen ~ пыта́ць імя́;

~ steht frei прасі́ць ніко́му не забараня́ецца

2) запраша́ць;

zu Tisch ~ запраша́ць да стала́;

darf ich ~! прашу́ вас!;

btte (schön, sehr)! калі́ ла́ска!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zamawiać

незак.

1. заказваць; замаўляць;

zamawiać obiad — заказваць (замаўляць) абед;

2. kogo запрашаць; клікаць (доктара і да т.п.);

3. загаворваць; замаўляць (хваробу)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перапрасі́ць ’папрасіць прабачэння’ (ТСБМ; Гарэц.), пірапрасіць ’тс’ (Варл.), перэпросі́ць ’тс’ (ТС), пэрэпросі́ті ’тс’ (Бес.), перапрос ’просьба аб прабачэнні’ (Гарэц., Касп.), піряпросы, перапросіны ’тс’ (Юрч. СНЛ; Др.-Падб.). Укр. перепроси́ти, перепро́шувати, перепро́сити ’тс’; рус. смал. перепра́шивать, перепросить ’угаварыць’, польск. przeprosiny, przeprośba, ст.-польск. przepros, przeprosić ’перапрасіць’; н.-луж. pśepšosowaś, pśepšosyś, pśepšosbaзапрашаць, -сіць, запрашэнне’, в.-луж. přeprosyć, přeprošeć, přeprošenje ’тс’; славен. preprósiti, preprosíti ’ўпрасіць, пераканаць’, preprošénje ’ўгаворы праз просьбу’. Да прасл. *per‑prositi > пера- і прасі́ць (гл.). Польска-беларуска-ўкраінская семантычная інавацыя, першапачаткова — ’прасіць прабачэння, плацячы за шкоду ці зробленую крыўду, да прымянення санкцый’ (з XIV ст.), гл. Банькоўскі, 2, 892–893.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́чышча, ‑а, н.

1. Паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака. За манастырскімі садамі рака зноў зліваецца ў адно рэчышча, утвараючы вялікі, выцягнуты востраў. Лобан. [Свіслач] выходзіла з берагоў, заліваючы ўсе нізкія мясціны ўздоўж рэчышча. Лужанін. Летам такія рэчкі перасыхаюць, і тады мясцовыя жыхары нярэдка ходзяць і ездзяць па сухіх камяністых рэчышчах, як па дарогах. В. Вольскі.

2. перан. Напрамак, шлях, па якім ідзе развіцця чаго‑н. [Жэні] вельмі пасуе роля гаспадыні: умее запрашаць, камандаваць хлопцамі, накіраваць гаворку ў патрэбнае рэчышча. Навуменка. У рэчышчы асноўных заканамернасцей развіцця новай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся творы М. Багдановіча па пытаннях эстэтыкі. Лойка. У рэчышчы рамантычных традыцый развівалася таксама творчасць Міхася Сеўрука. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што‑н. — Не ўздумайце страляць, — крыкнуў праваднік. — Мы партызаны. Вядзіце нас да начальства. Новікаў. Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць. Шахавец. // Надумаць. — З інспектарам аблана Віктарам Кучэрыным нам даводзілася ездзіць даволі часта, і паміж намі ўстанавілася такая блізкасць, пры якой кожны меў права распытваць другога, што толькі ўздумае. Карпюк.

2. каго-што і з дадан. сказам. Разм. Успомніць, прыпомніць. Маці .. ніяк не магла ўспомніць і выгаварыць сынава імя. Возьме дзіця на рукі, а як зваць, не ўздумае. Васілевіч. Хацела [Алена] запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут, — Ядзя павінна запрашаць. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pray

[preɪ]

v.

1) малі́цца о́гу)

2) малі́ць, прасі́ць о́га)

а) to pray God for help or to help — малі́ць Бо́га аб по́мачы

б) to pray for one's family — малі́цца за сваю́ сям’ю́

3) блага́ць, прасі́ць; умо́льваць

4) запраша́ць

Pray come with me — Калі́ ла́ска, хадзе́це са мной

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ask [ɑ:sk] v.

1. пыта́ць, спыта́ць; пыта́цца, спыта́цца, запыта́цца;

Can I ask a question? Я магу задаць пытанне?;

He asked about her family. Ён спытаўся пра яе сям’ю;

He asked where I lived. Ён спытаўся, дзе я жыву.

2. (па)пpaсі́ць (аб чым-н.);

ask for help прасі́ць дапамо́гі

3. прасі́ць дазво́лу;

He asked the boss whether he could have a day off. Ён спытаўся ў боса, ці можа ён мець выхадны дзень.

4. пыта́цца, даве́двацца;

ask for a job пыта́цца нако́нт рабо́ты

5. запраша́ць; зваць;

They asked me to dinner. Яны запрасілі мяне на абед.

6. патрабава́ць;

You are asking too much of him. Вы патрабуеце ад яго зашмат.

7. : ask smb. out запраша́ць каго́-н. у тэа́тр, рэстара́н і да т.п.

be asking for it/be asking for trouble infml ле́зці/пе́рціся на ражо́н; шука́ць бяды́; ле́зці ў бяду́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀сити ’выпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́ся ’выпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnan ’пытанне’, ст.-в.-ням. fraga ’пытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnás ’пытанне’, авеcц. frasa‑ ’пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)