Пеў (пев) ’спяванне маткі ў пчолаў’ (Анох.). Рэгіянальны архаізм, звычайна адваротны дэрыват спеў. Да пець ’спяваць’ (гл.) < прасл. pěti ’тс’. Заканчэнне - > , як у zovъ ’кліч, гуканне’, zěvъ ’зеў’, параўн. зваць. зяваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транса́кцыя ’пагадненне, здзелка’, ’перавод грашовых сродкаў’ (Булыка, СІС). Інтэрнацыяналам, запазычаны праз рускую мову; ст.-бел. транзакцыя ’ўмова’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. transakcyja, якое з лац. trānsāctio ’пагадненне, здзелка’, ’завяршэнне, заканчэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туды́жні ‘далёка’, ‘у пэўным напрамку’: як не хочацца тудыжні за травою йці (калінк., З нар. сл.). Да туды́ (гл.), заканчэнне слова не яснае, магчыма, у выніку зліцця з дэфармаваным ажні́, гл. аж, ажыо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ukończenie

ukończeni|e

н. заканчэнне; завяршэнне;

być na ~u — падыходзіць да завяршэння

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Канча́так ’канец, заканчэнне’ (Гарэц.), канчатка ’тс’ (Яруш.). Беларускае. Суф. ‑ат‑ак (‑ат‑ка) як у занятак (гл.). Параўн. канчаткі ’кавалак палатна з канцамі асновы, якім карыстаюцца пры датыканні красён’ (астр., Сл. паўн.-зах.). Да канец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накану́ні ’напярэдадні’ (ТС). Запазычана з рус., ц.-слав. накануне ’тс’, дзе ад канун ’богаслужэнне напярэдадні свята’, гл. Фасмер, 3, 38. Не выключана і самастойнае ўтварэнне ад ц.-слав. канун ’пярэдадзень’, пра што можа сведчыць заканчэнне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КІНТА́ЛЬСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ, 2-я Цымервальдская канферэнцыя 1916,

міжнародная канферэнцыя ўдзельнікаў сацыяліст. аб’яднання, створанага на Цымервальдскай канферэнцыі 1915. Адбывалася 24—30.4.1916 у 1-ю сусв. вайну ў Швейцарыі ў г. Берн (першае пасяджэнне) і ў пас. Кінталь (адсюль назва). Прысутнічалі 43 дэлегаты з Аўстрыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Францыі і Швейцарыі.

Парадак дня: барацьба за заканчэнне вайны, стаўленне пралетарыяту да пытанняў міру, агітацыя і прапаганда, адносіны да склікання Міжнар. сацыяліст. бюро. Асн. спрэчкі вяліся паміж Цымервальдскай левай (12 чал., у т. л. рас. бальшавікі на чале з У.​І.​Леніным) і правацэнтрысцкім крылом канферэнцыі [Р.​Грым (Швейцарыя), А.​Гофман (Германія) і інш.] па пытаннях аб адносінах пралетарыяту да міру і вайны і скліканні Міжнар. сацыяліст. бюро. Канферэнцыя прыняла антываен. маніфест і інш. дакументы, якія ўключалі заклік да ўсеаг. інтэрнац. барацьбы супраць вайны і за сацыялізм.

т. 8, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Манту́ла ’ход гульні ў баланты (у цуркі)’, манту́ліць ’біць, гуляць’ (ТС). Рус. перм. дать мантулу кому‑либо ’ўдарыць каго-небудзь’. Паводле Цыхуна (Бел.-укр. ізал., 86), семантычна найбольш блізка лексема стаіць да рум. mântuiólaзаканчэнне’, ’збаўленне, вызваленне, уратаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ndspiel n -(e)s, -e

1) заклю́чная гульня́, фіна́л

2) шахм. э́ндшпіль, заканчэ́нне па́ртыі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Наспаку́дзіць ’надаесці’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Няясна; заканчэнне слова ідэнтыфікуецца з дзеясловам -нудзіць, што ўваходзіць у склад пракудзіць ’вытварыць, вычварыць’; рус. проку́дить ’тс’, параўн. польск. przekudzić ’псаваць, надаядаць, наганяць нуду’, славен. kuditi ’лаяць, ганіць’, серб.-харв. ку́дити ’тс’, балг. ку́дя ’тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)