Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
kill two birds with one stone
забі́ць двух за́йцаў адны́м стрэ́лам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
за́яц, зайца, м.
1. Невялікі звярок атрада грызуноў, з доўгімі заднімі нагамі, доўгімі вушамі і кароткім хвастом. Заяц-бяляк. Заяц-русак. □ Па густым зарасніку, як вецер, праімчаўся спуджаны некім касавокі заяц.Якімовіч.// Футра гэтага звярка. // Мяса зайца як ежа; заячына.
2.Разм. Пра безбілетнага пасажыра. З запіскаю ад Баўдзея пайшоў Лабановіч на Новы Свет.. шукаць таго спрытнага обер-кандуктара, што жыў на грошы ад правозу безбілетных пасажыраў, або «зайцаў», як іх там называлі.Колас.
•••
Забіць двух зайцаўгл. забіць.
Пагнацца за двума зайцамігл. пагнацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яршы́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Шчаціністы, віхрасты; калючы. Зайцаў насупіў яршыстыя бровы.Даніленка.Сын, з яршыстым чубчыкам на галаве, сядзіць за сталом насупраць бацькі.Грамовіч.
2.перан. Няўступчывы, заўзяты; задзірлівы. Янука Лапату Андрэй не любіў. Яршысты, злосны чалавек.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбы́цца, ‑будуся, ‑будзешся, ‑будзецца; зак.
Разм. Распаўнець, растаўсцець, раздацца. Зайцаў ні разу не бачыў яго, але чуў ад іншых, што хлапец той не можа нават засмяяцца, бо гэтак атлусцелі і разбыліся ад раскошы яго шчокі.Кулакоўскі.А тут у нас прыязджаў Марыльчын інжынер — разбыўся, тоўсты, як кадаўб.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэл, ‑у, м.
Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць. Пісталеты стрэл абарваў .. голас [жанчыны], рэхам пракаціўся — і раз і другі — па ўзгорыстаму наваколлю.Лынькоў.Адным стрэлам двух зайцаў забіць.Прымаўка.// Гукі гэтага ўзрыву. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш, на міг.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́ЯЦ (Зайцаў) Сцяпан Іванавіч
(25.12.1903, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні вайны заг. зямельнага аддзела Мінскага райвыканкома. З першых дзён вайны вёў актыўную барацьбу супраць захопнікаў, адзін з ініцыятараў і арганізатараў Камароўскай падп. групы, з канца ліст. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КЛ(б)Б. У 1942 арыштаваны і закатаваны.