За́йцаў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. За́йцаў
Р. За́йцава
Д. За́йцаву
В. За́йцаў
Т. За́йцавам
М. За́йцаве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́йцаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. за́йцаў за́йцава за́йцава за́йцавы
Р. за́йцавага за́йцавай
за́йцавае
за́йцавага за́йцавых
Д. за́йцаваму за́йцавай за́йцаваму за́йцавым
В. за́йцаў (неадуш.)
за́йцавага (адуш.)
за́йцаву за́йцава за́йцавы (неадуш.)
за́йцавых (адуш.)
Т. за́йцавым за́йцавай
за́йцаваю
за́йцавым за́йцавымі
М. за́йцавым за́йцавай за́йцавым за́йцавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́йцаў, см. за́ячы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́йцаў, ‑ава.

Разм.

1. Які належыць зайцу. Зайцаў след.

2. Тое, што і заячы (у 3 знач.).

•••

Зайцаў хлеб гл. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗА́ЙЦАЎ (Веньямін Леанідавіч) (24.4.1923, в. Дабрышчава Камсамольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 20.7.1944),

удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1942. Разведчык асобнай разведроты сяржант З. 20.7.1944 у баі каля воз. Дрысвяты, прыкрываючы адыход разведчыкаў, быў цяжка паранены. Калі гітлераўцы акружылі яго, гранатай падарваў сябе і ворагаў.

В.Л.Зайцаў.

т. 6, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ЙЦАЎ (Іван Сцяпанавіч) (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945),

Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баі за ст. Вербіг на тэр. Германіі; цяжка паранены закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне сав. воінаў.

І.С.Зайцаў.

т. 6, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ЙЦАЎ (Іван Рыгоравіч) (22.10.1916, в. Хоцімск Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 15.7.1952),

поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1941. Снайпер сяржант З. вызначыўся пры вызваленні Польшчы каля в. Юзэфаў Радамскага ваяв. і ў час прарыву абароны праціўніка на р. Одэр каля г. Лебус на тэр. Германіі, знішчыў 56 гітлераўцаў і захапіў 2 пушкі. Пасля вайны працаваў у калгасе на радзіме.

т. 6, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ЙЦАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 8.8.1953, пас. Чарніцкі Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-р фіз.-матэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1975), дзе і працуе. Навук. працы па оптыцы звышцвёрдых паўправаднікоў, высокаэнергет. іоннай імплантацыі, нанаструктураванні алмаза дыфузійнымі метадамі. Устанавіў шэраг заканамернасцей дэфектаўтварэння ў іонна-апрамененых паўправадніках, у т. л. эфект каналіравання ўздоўж трэкаў.

Тв.:

Высокоэнергетичная ионная имплантация в полупроводники // Поверхность. 1991. № 10.

т. 6, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ЙЦАЎ (Мікалай Якаўлевіч) (н. 10.3.1923, чыг. ст. Крупкі Мінскай вобл.),

Герой Сав. Саюза (1945). Канд. філас. н. (1982). Скончыў 3-ю Чкалаўскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1943), Акадэм. курсы афіцэрскага саставу ВМФ (1951), БДУ (1967). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з 1944 на 1-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка З. зрабіў 185 баявых вылетаў, збіў 2 самалёты знішчыў каля 20 танкаў, больш за 20 аўтамашын, 43 гарматы, 20 вагонаў. Да 1960 у Сав. Арміі. У 1967—95 выкладчык БДУ, дацэнт (1985).

т. 6, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ЙЦАЎ (Яўген Аляксеевіч) (3.1.1908, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 13.9.1992),

бел. жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1963). Чл.-кар. АМ СССР (1973). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), АМ у Ленінградзе (1937, вучыўся ў К.С.Пятрова-Водкіна і інш.). У 1943—44 удзельнічаў у афармленні бел. выданняў «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». Працаваў пераважна ў станковым жывапісе. Шэраг сюжэтна-тэматычных карцін прысвечаны тэмам гісторыка-рэвалюцыйнай і Вял. Айч. вайны. Характэрны складанае кампазіцыйнае вырашэнне, манументальнасць, адлюстраванне героікі падзей: «Чапаеў» (1937), «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе» (1940), «Пахаванне героя» (1946), «Стаяць насмерць» (1948), «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе» (1950), «Канстанцін Заслонаў» (1957), трыпціх «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай» (1963—67), «Незабыўнае» (1975). Узбагаціў жанр партрэта быт. і лірычнага плана: партрэты нар. артысткі БССР А.​В.​Нікалаевай (1943), свінаркі А.​І.​Чарняўскай (1954), пісьменнікаў М.​Танка (1948), П.​Броўкі, П.​Глебкі (абодва 1968), К.​Крапівы (1972), ткачыхі з в. Неглюбка М.​П.​Каўтуновай (1975), мастакоў А.​А.​Анікейчыка (1977) і З.Азгура (1983) і інш. Аўтар пейзажаў «Над Свіслаччу» (1945), «Лясная дарога» (1953), «Прыпяць» (1955), «Залаты вечар» (1975), нацюрмортаў. Адзін з аўтараў манум. размалёвак у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (1940, 1958) і ў кінатэатры «Піянер» (1965) у Мінску.

Літ.:

Герасимович П.Н. Е.​А.​Зайцев. М., 1980;

Дробов Л.Н. Живопись Советской Белоруссии. Мн., 1979.

Г.​А.​Фатыхава.

Я.​Зайцаў. Ткачыха з вёскі Неглюбка М.​П.​Каўтунова. 1975.

т. 6, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)