вы́каціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.

1. Коцячы, перамясціць куды‑н. Выкаціць бочку. Выкаціць бярвенні на бераг ракі. // без дап. Хутка выехаць. На плошчу.. выкаціў і спыніўся гарачы, запылены аўтобус. Брыль.

2. перан. Разм. Знішчыць агнём. Неяк зімой, яшчэ пры панах, іхнюю вёску амаль дашчэнту выкаціў пажар. Брыль. / у безас. ужыв. Мы самі ў гэтым млыне з бабамі і дзецьмі тулімся. Усё жытло агнём выкаціла. Чорны.

3. Разм. Вылучыць, вылупіць (пра вочы). Гаўрыла як сядзеў, так і [ш]лёпнуўся аб зямлю нежывы. Заўтра найшлі: ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў, а вочы на лоб выкаціў. Гарэцкі.

•••

Выкаціць (вылупіць) бельмы — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспазі́цыя, ‑і, ж.

1. Уступная частка літаратурнага твора, у якой апісваюцца абставіны, што папярэднічаюць пачатку дзеі, развіццю сюжэта. Экспазіцыя рамана. // Першы раздзел музычнага твора (санаты, фугі), дзе выкладаюцца асноўныя тэмы.

2. Размяшчэнне ў пэўнай сістэме якіх‑н. прадметаў, экспанатаў для агляду. Новая экспазіцыя выстаўкі. Экспазіцыя спектакля. // Самі прадметы, часткі, размешчаныя ў пэўным парадку, у пэўнай сістэме, а таксама месца, дзе яны размешчаны. Пашырыць экспазіцыю музея. □ Домік [Э. Ажэшка] ў Гродне цудам ацалеў у час вайны, але экспазіцыю музея фашысты разрабавалі дашчэнту. «Помнікі».

3. Спец. Колькасць асвятлення, якую атрымлівае святлоадчувальны матэрыял у час фатаграфавання. // Час, на працягу якога аб’ектыў фотаапарата застаецца адкрытым. Кароткая экспазіцыя. Час экспазіцыі.

[Лац. expositio — выкладанне, наказ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

węgiel

węg|iel

м. вугаль;

~iel kamienny — каменны вугаль;

~iel koksujący — вугаль, які каксуецца;

dwutlenek ~la — вуглекіслы газ;

spalić się na ~iel — згарэць дашчэнту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wipe out

а) зьні́шчыць, пазабіва́ць

б) зьні́шчыць, разбуры́ць дашчэ́нту

The disease wiped out the entire population — Хваро́ба вы́нішчыла ўсё насе́льніцтва

в) анулява́ць, скасава́ць

The generous man wiped out all the debts owed him — Шчо́дры чалаве́к дарава́ў усе́ даўгі́ сваі́м даўжніко́м

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ostatek

ostat|ek

м.

1. рэшта;

do ~ka — дарэшты, дашчэнту;

na ~ek — пад канец;

2. ~ki мн. рэшткі;

3. ~ki мн. загавіны (тры апошнія дні масленіцы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fortuna unde aliquid fregit, cassum penitus est

Калі лёс што-небудзь ламае, то знішчае дашчэнту.

Когда судьба что-либо ломает, то уничтожает дотла.

бел. Бяда за бядою, як рыба за вадою. Адна бяда не ходзіць, адно ліха не бывае. Бяда ідзе і другую за руку вядзе. Бяда на бядзе едзе і бядою паганяе. Бяда не ходзіць адна, а двой­камі. Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе. Гора з бядою ў абдымку ходзяць. Едзе скора ‒ услед гора, едзе ціха ‒ услед ліха. Ліха адно не бывае ‒ бяду за руку трымае. Ліха ідзе і бяду за сабою вядзе.

рус. Пришла беда ‒ открывай ворота. Беда беду родит. Одна беда идёт, другую ведёт. Беда никогда не приходит одна. Всякая беда до семи бед рождает.

фр. L’abîme appelle l’abîme (Бездна бездну призывает).

англ. It never rains, it always pours (Дождь не капает, а всегда льёт).

нем. Ein Unglück kommt selten allein (Беда редко приходит одна).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Пол 1 ’сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць мужчынскія і жаночыя арганізмы’ (ТСБМ). З рус. пол < ст.-слав. полъ ’sexus’ (Фасмер, 3, 306). Да паў-, палова (гл.); тыпалагічныя ўгра-фінскія паралелі: мард. pola ’жонка’, вод. pal ’палова; муж або жонка’ (Бяднарчук, Stosunki, 107, з літ-рай) не даюць падстаў лічыць запазычаннем.

Пол 2 ’палаткі, нары’ (ТСБМ, Варл., Сл. ПЗБ), по́лік ’нары’ (Юрч. СНЛ), ’ляжанка’ (ТС), мн. л. по́лы ’высокі памост у лазні, на якім парацца’ (Сцяшк. МГ). Укр. піл ’падлога’, рус. пол ’тс’, ’зямля’. Прасл. *polъ ’дошка’. Роднаснае ст.-інд. phálakam ’дошка, планка’, ст.-ісл. fjol ’тс’ (Фасмер, 3, 306). Чарных (2, 50), як вартую ўвагі, прыводзіць версію Пагодзіна, які выводзіў полъ ад *podlъ (прасл. *podъ ’ніз, аснова, дно’, гл. под), што, магчыма, пацвярджаецца значэннямі пол ’ніз (у супрацьлегласць верху), зямля, глеба, дно ракі, возера’, параўн. выраз до пола́ ’датла, дашчэнту’ (ТС).

Пол 3 ’полымя’ (смарг., Сл. ПЗБ), мн. л. полы ’тс’: по́лы шугаюць (у печы) (ашм., Стан.). Лакальны наватвор на аснове каранёвай часткі дзеясловаў тыпу по́лаваць ’палаць’ (Сцяшк. Сл.), пола́ць ’палаць, гарэць полымем’ (ТС), што ўзыходзяць да праслав. *polti ’гарэць’, гл. полымя, палаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

krzta

krzt|a

ж. уст. кропелька, капелька; каліва, каліўца;

ani ~y — ні кропелькі; ані;

do ~y — датла; дашчэнту;

być bez ~y rozumu (honoru) — не мець ані кроплі розуму (гонару)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пове́ргнуть сов.

1. уст. (свалить) звалі́ць, павалі́ць; (бросить) кі́нуць; (положить) пакла́сці; (свергнуть) зве́ргнуць, зры́нуць;

2. перен. (победить) перамагчы́; адо́лець;

пове́ргнуть врага́ перамагчы́, адо́лець во́рага;

3. перен. (в тяжёлое состояние) прыве́сці (у ця́жкі стан); (бросить) кі́нуць; (нагнать) нагна́ць (што); (погрузить) агарну́ць (чым); см. поверга́ть;

◊

пове́ргнуть в прах зні́шчыць дашчэ́нту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ground​1 [graʊnd] n.

1. зямля́;

above/below ground над/пад зямлёй;

The house was burned to the ground. Дом быў спалены дашчэнту.

2. гле́ба; грунт;

stony/sandy ground камяні́стая/пясча́ная гле́ба

3. pl. grounds пляцо́ўка, уча́стак;

football grounds футбо́льнае по́ле;

sports grounds спарты́ўная пляцо́ўка

4. звыч. pl. grounds падста́ва;

What were his grounds for the divorce? Якія былі ў яго падставы для разводу?

5. по́гляд, пазі́цыя

6. фон, по́ле;

white flowers on a blue ground бе́лыя кве́ткі на блакі́тным по́лі/фо́не

7. electr. зазямле́нне

♦

gain ground дасяга́ць по́спеху;

lose ground стра́чваць дасягне́нні;

hold/stand one’s ground стая́ць на сваі́м/не саступа́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)