дашчэ́нту, прысл.

Канчаткова, поўнасцю.

Хата згарэла д.

Землетрасенне разбурыла горад д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дашчэ́нту

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
дашчэ́нту - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дашчэ́нту нареч. до основа́ния, дотла́, до́чиста; вчисту́ю; вдре́безги; в пух и (в) прах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дашчэ́нту, прысл.

Начыста, датла, ушчэнт; зусім, поўнасцю. Станцыя, як і паўстанак пад Лашычамі, была дашчэнту разбурана. Хадкевіч. Сотнікаў выпусціў дзесятак снарадаў і разнёс дашчэнту яшчэ два танкі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дашчэ́нту ’дашчэнту’ (БРС, Байк. і Некр.). Слова гэта сустракаецца і ва ўкр. мове (доще́нту). У бел. мове лексема вядома з XVI ст. (дощенту; гл. Булыка, Запазыч., 101). Слова, якое прыйшло з польск. мовы (параўн. польск. doszczętu ’тс’). Кюнэ, Poln., 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суздро́м, прысл.

Зусім, цалкам, дашчэнту.

Ідэя будаўніцтва новай хаты с. завалодала бацькам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спапяле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Ператварыцца ў попел, згарэць дашчэнту.

2. перан. Стаць попельным, шэрым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дотла́ нареч. датла́, дашчэ́нту, дачы́ста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вконе́ц нареч., разг. ушчэ́нт, дашчэ́нту, дарэ́шты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́пеліць

‘спальваць што-небудзь дашчэнту’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. по́пелю по́пелім
2-я ас. по́пеліш по́пеліце
3-я ас. по́пеліць по́пеляць
Прошлы час
м. по́пеліў по́пелілі
ж. по́пеліла
н. по́пеліла
Загадны лад
2-я ас. по́пель по́пельце
Дзеепрыслоўе
цяп. час по́пелячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)