Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны.Колас.Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі.Паслядовіч.//перан.Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі?Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журы́ць, журу́, жу́рыш, жу́рыць; незак., каго і без дап.
Злёгку дакараць, сварыцца на што‑н., павучаючы. Косця, вядома, быў нямала сканфужаны такой ацэнкай яго работы, але ён бачыў, што дзед журыць яго так сабе, не па злосці.Якімовіч.Няёмка быць там, дзе цябе лаюць і жураць, ды і каму гэта прыемна адчуваць сябе горшым сярод другіх.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wymawiać
незак.
1. вымаўляць;
2.дакараць, папікаць;
3.komu co адмаўляць каму ў чым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Зайздросціць ’перажываць раздражненне, выкліканае перавагай іншых’. Рус. беламор., арханг., пячор, за́здрить ’убачыць’, паўн.-дзвін.зазрить ’лічыць ганебным’, укр.за́здрити ’зайздросціць’, за́здріти ’пабачыць’, польск.zazdrościć ’зайздросціць’, чэш.zazřiti ’убачыць’, славац.zazrieť ’глянуць, убачыць; глянуць варожа’, дыял.zazrosť, zazdrost ’зайздрасць’, славен.zazréti ’ўбачыць’, серб.-харв.за̀зрети ’убачыць; спужацца; выказаць незадавальненне’; параўн. балг.за̀зор ’сорам, жах’, макед.зазор ’сорам’. Ст.-слав.зазьрѣти ’злавацца, дакараць, абурацца’. Ст.-рус.зазьрѣти ’убачыць’ (XI ст.), ’зайздросціць’ (XII ст.), ’дакараць’ (XI ст.), Бел. форма, відаць, з польск. з устаўным ‑й‑. У ст.-бел. з XVI ст.: зайздрость, заздрость (Крыўчык, Труды яз., 39). Польск.zazdrościć утворана ад наз. zazdrość, што ў сваю чаргу утвораны ад дзеясловаў, прадстаўленнях формамі тыпу рус.дыял.зазрить, заздрить (дзе ‑д‑ устаўное), якія выніклі шляхам прэфіксацыі дзеяслова zьrěti ’глядзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
reproach
[rɪˈproʊtʃ]1.
n.
1) дако́р -у m., упі́ка f.
2) га́ньба f., со́рам -у m.
2.
v.t.
1) вінава́ціць, дакара́ць, упіка́ць
2) ганьбава́ць, сарамаці́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1.Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму. Мы спрабавалі сароміць Петрыка за яго выбрыкі, але ён і слухаць не хацеў.Скрыпка.Звычайна за вячэрай яны [Аксана, Савелій і дзеці] збіраліся ўсе разам і вырашалі сямейныя справы. Саромілі Васю за тройкі.Шамякін.
2. Няславіць, ганьбіць. [Маня:] — Не, дзеўка, па-твойму не будзе, а мы не захочам сароміць сябе...Васілевіч.