Ро́зверць (розьверць) ’раструб’, ’архідэя’ (Байк. і Некр.). Фармальна да раз- і вярцець (гл.). Сема ’труба, што пашыраецца на канцы, альбо нешта, што пашыраецца да канца’ прысутнічае ў рус. вяц., маск. ро́зверть ’развілак дарог, ростані’, польск. rozwiertak, харв. razvr̀tač ’рассвідроўванне’. Архідэя названа паводле падабенства кветкі да раструба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяртлі́вы ’вёрткі’ (Жд., 3), укр. вертливий, рус. вертлявый ’тс’, арханг. вертливый ’ненадзейны, нясталы, зменлівы’, ст.-рус. вертливый ’тс’ (з XIII ст.), славен. vrtljìv ’які абарачаецца’, серб.-харв. вр̀тљив ’тс’; ’жывы, рухомы’; ’ветраны, несур’ёзны’, макед. вртлив ’які абарачаецца, нясталы’, балг. врътлив ’тс’. Прасл. vьrt(ь)livъ < vьrtěti. Да вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераве́рцень ’пярэварацень; ваўкалак’ (Шн. 3; Скарбы), рус. кур., варонеж. переве́ртень ’той, хто перайшоў у іншую веру; які часта мяняе свае планы, намеры; ваўкалак’, чэш. převrácenec ’вераадступнік’. Да пера- і вярце́ць (гл.), якое з прасл. *vьrt‑ěti (з аслабленай асновай з ‑ь‑); суфікс ‑ень надае слову экспрэсіўны характар. Параўн. пярэ́вярцень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АПТЫ́ЧНАЯ ІЗАМЕРЫ́Я,

энантыямерыя, з’ява, абумоўленая здольнасцю рэчыва вярцець у розныя бакі плоскасць палярызацыі святла, што праходзіць праз рэчыва; від прасторавай ізамерыі. Звязана з існаваннем рэчыва ў дзвюх формах (лева- і прававярчальнай), якія наз. аптычнымі ізамерамі або аптычнымі антыподамі і ўзнікаюць у выніку асіметрыі (хіральнасці) малекулы.

Аптычныя ізамеры адносяцца адзін да аднаго як несіметрычны прадмет і яго люстраны адбітак; маюць ідэнтычныя фіз. і хім. ўласцівасці, акрамя аптычнай актыўнасці. Адзін ізамер верціць плоскасць палярызацыі святла ўлева [l- ці (-)-форма], другі — управа [d- ці (+)-форма). Дзве формы аднаго і таго ж рэчыва маюць люстрана процілеглыя канфігурацыі. Для вызначэння генетычнай сувязі рэчываў выкарыстоўваюць знакі L і D, якія сведчаць аб роднасці канфігурацыі аптычна актыўнага рэчыва з L- ці D-гліцэрынавым альдэгідам або адпаведна з L- ці D-глюкозай. Аптычныя антыподы (ізамеры), узятыя ў эквімалекулярнай колькасці, утвараюць аптычна неактыўны рацэмат.

Аптычную ізамерыю маюць прыродныя амінакіслоты, вугляводы, алкалоіды. Фізіял. і біяхім. дзеянне аптычных ізамераў рознае: бялкі, сінтэзаваныя з прававярчальных кіслот (прыродныя бялкі — левавярчальныя) не засвойваюцца арганізмам; левы нікацін больш ядавіты, чым правы. У біял. працэсах існуе феномен перавагі левай формы аптычнай ізамерыі, які ўплывае на ўяўленні аб шляхах зараджэння і эвалюцыі жыцця на Зямлі.

т. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ро́тар

(рус. ротор, ад лац. rotare = вярцець)

1) вярчальная частка электрычнай машыны, якая знаходзіцца ўнутры статара;

2) вярчальная частка паравой турбіны, кампрэсара, гідраматора і г.д. (параўн. статар 2);

3) нясучы вінт верталёта;

4) мат. вектар, які характарызуе вярчальны рух у дадзеным пункце вектарнага поля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр. ве́рткий ’шустры’, рус. разан. вёртко ’хутка, скора’, чэш. уст. vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац. vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разво́ра, разво́рка, розво́рка, розвуо́рка ’трайня ў возе’ (Сл. ПЗБ), ’жэрдка, якая злучае задок з перадком воза’ (Сцяшк. Сл., Маслен.), разво́рваць, разво́рівать, розворы́ть ’падоўжыць воз з дапамогай разворы’ (Маслен.), чэш. rozvora ’жэрдка, якая падаўжае воз’, славац. rázvora, польск. rozwora ’тс’. Да прасл. *orz‑vor‑ (Махэк₂, 521) на базе прасл. *vertiвярцець’. Гл. з тым жа коранем варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

twist2 [twɪst] v.

1. круці́ць; круці́цца

2. паваро́чваць; пакру́чваць;

twist a foot звіхну́ць нагу́

3. скажа́ць, перакру́чваць

twist smb. round one’s little finger вярце́ць кім-н. як хаце́ць;

twist smb.’s arm infml рабі́ць уці́ск на каго́-н., прымуша́ць;

twist in the wind паку́таваць ад няпэ́ўнасці свайго́ стано́вішча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вярта́цца ’варочацца, прыходзіць назад’ і вяртаць ’тс’; ’аддаваць назад’; ’кідаць, перакульваць, варочаць’ (БРС, КТС, Яруш., Бяс.). Укр. вертати ’варочаць, вяртацца, паварочваць, скідаць, звальваць’, рус. вертать: смал., наўг. ’аддаваць назад узятае, захопленае’, пенз. ’вяртаць каго-небудзь назад’, смал., наўг., паўд. вертаться ’вяртацца, варочацца назад’, польск. wracać się ’вяртацца’, wracać ’вяртацца; вяртаць’, н.-луж. wrośiś ’паварочваць’; ’скручваць, вярцець’; ’абарачацца’; в.-луж. wróćeć ’вяртаць, браць назад’, wróćeć so ’вяртацца’; ’адбівацца, адскокваць’, чэш. vraceti (se) ’мяняць кірунак, пасылаць назад’; ’вяртаць назад’; ’аддаць (нейкую рэч)’, славац. vracať ’мяняць у адваротны бок кірунак руху каго-небудзь’; ’прыводзіць да пачатковага стану’; ’аддаваць, вяртаць’, славен. vráčati ’вяртаць, варочаць’; ’аддаваць доўг’, vráčati se ’вяртацца’, серб.-харв. вр̏тати се ’вяртацца’, вра̏ћати ’вяртаць, аддаваць’; ’варочацца назад’, вра̏ћати се ’вяртацца’, балг. връщам ’аддаваць назад, вяртаць’; ’вяртацца’. Прасл. vьrtěti, vortiti. Прасл. vьrtati — фактатыў на ‑ati ад vьrtěti, vьrtjǫ (Скок, 3, 631). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obracać

незак.

1. круціць, вярцець;

2. паварочваць, абарочваць;

obracać pieniędzmi (kapitałem) — пускаць у абарот грошы (капітал);

3. прызначаць; выкарыстоўваць;

4. ператвараць;

obracać co w gruzy — ператвараць што ў руіны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)