1. Плесневы налёт на чым‑н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; бросня. Хлебная цвіль. □ Дно і сценкі [бочкі] аплылі слізкаю цвіллю.Самуйлёнак.Рачная плынь.. ішла правей, пакідаючы збоч ціхую, зарослую цвіллю завадзь.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЦЁМЕНКА (Іван Іванавіч) (15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага р-на Херсонскай вобл. — 27.4.1989),
украінскі археолаг. Чл.-кар.АН УССР (1982), д-ргіст.н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1948). З 1948 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Ін-це археалогіі АНСССР, з 1973 дырэктар. З 1978 у Ін-це археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцтва Усх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
Тв.:
Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НКІ,
група археал. помнікаў (2 стаянкі канца 5—1-й пал. 2-га тыс. да н.э., бескурганны 3—7 ст. і курганны 6—12 ст. могільнікі, селішча 12—15 ст.) каля в. Дзям’янкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. На стаянках верхнедняпроўскай і сярэднедняпроўскай культур сярод знаходак крамянёвыя прылады працы, рэшткі ляпнога посуду. На бескурганным могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка; на курганным — трупаспаленне і трупапалажэнне галавой на З і У (адзіны некропаль радзімічаў, які існаваў бесперапынна ў 7—12 ст.). На селішчы прасочаны рэшткі 4—5 пабудоў. Непадалёку ад вёскі выяўлена 11 стаянак каменнага і бронзавага вякоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Міхаіл Сямёнавіч) (н. 10.8. 1935, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1996). Скончыў БДУ (1957). З 1957 дырэктар школ у Дунілавіцкім і Кіраўскім р-нах, з 1965 на кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоўБДУ. Працы па гісторыі Стараж. Грэцыі і рус.правасл. царквы. Адзін з аўтараў эксперым. падручніка для школ «Гісторыя старажытнага свету» (1998).
Тв.:
Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до н.э.Мн., 1975;
Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов, X в. — 1917 г.Мн., 1984;
Русская православная церковь, 1917—1945 гг.Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́Й (Фёдар Макаравіч) (9.3.1905, в. Дзяражычы Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.12.1990),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1965), праф. (1966). Скончыў пед.ін-т у Растове-на-Доне (1937). Дэкан гіст. ф-та (1941—43), нам. дырэктара (1943—45) Чувашскага пед. ін-та (г. Чэбаксары). З 1945 у БДУ: дэкан гіст. ф-та (1946—53), заг. кафедры гісторыі стараж. свету (1953—55), кафедры гісторыі стараж. свету і сярэдніх вякоў (1961—77), праф. гэтай кафедры (1977—83). Даследаванні па гісторыі Стараж. Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канцо́на
(іт. cancone)
1) род лірычнага верша ў італьянскай і старафранцузскай паэзіі сярэдніх вякоў;
2) свецкая шматгалосая песня эпохі Адраджэння, блізкая простым складам да народнай;
3) вакальная або інструментальная п’еса з напеўнай мелодыяй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
драбі́цца, дробіцца; незак.
1. Развівацца, крышыцца, разломлівацца на дробныя часткі. Некаторыя пароды каменя лёгка дробяцца. Хвалі дробяцца аб скалы. □ Ярка свяцілі пражэктары, і святло ад іх драбілася ў вадзе.Асіпенка.// Расчляняцца на больш дробныя часткі. — Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў.Гартны.
2.Зал.да драбіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напластава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. напластаваць.
2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.
3.перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУЧЫ́Н,
археалагічныя помнікі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў, эпохі Кіеўскай Русі (паселішчы, гарадзішча і селішча) каля в.Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Паселішчы належалі плямёнам верхнедняпроўскай культуры і сярэднедняпроўскай культуры. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі ў цэнтры. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і інш. вырабы, ляпны арнаментаваны посуд. Гарадзішча ўмацавана падковападобным валам. Як і селішча, яно належала носьбітам мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і насельніцтву часоў ранняга сярэдневякоўя. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, вырабы з жалеза і бронзы, фрагменты шкляных бранзалетаў. Даследчыкі лічаць, што тут, магчыма, знаходзіўся летапісны Лучын. На селішчы знойдзены фрагменты ляпных і ганчарных гаршкоў.