Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал. ’давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́ти ’надакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzić ’надакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити се ’надакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди се ’надакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

usraufen vt вырыва́ць; выдзіра́ць, вышчы́кваць (валасы, траву і г.д.);

sich die Hare ~ рваць на сабе́ валасы́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́цьвырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́нуцца ’упасці (ад знямогі)’ (Мат. Маг.), польск. runąć ’упасці, грымнуцца’, рус. руни́ть ’хутка рабіць, есці’, серб. ру̏нути ’моцна ўдарыць’, славен. rúniti ’піхнуць, стукнуць’. Апошняе Бязлай (3, 207) выводзіць з прасл. *ruti ’піхаць, стукаць’, параўноўваючы з літ. ráutiвырываць, шчыпаць’, лат. raût ’тс’. Паводле Брукнера (468), да *ruxъ (гл. рух), параўн. рухнуць ’упасці’ (гл.). Скок (3, 172) атаясамлівае з rúniti (se) ’лушчыць, крышыць, зрываць (кветкі, лісты)’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jerk2 [dʒɜ:k] v.

1. рэ́зка ту́заць, штурха́ць, то́ргаць; выця́гваць, вырыва́ць;

She jerked her arm free. Яна рыўком вызваліла сваю руку.

2. ру́хацца рэ́зкімі штуршка́мі;

jerk to a halt/stop рэ́зка затармазі́ць/спыні́цца

jerk out [ˌdʒɜ:kˈaʊt] phr. v. гавары́ць адры́віста

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рыць, рыю, рыеш, рые; незак., што.

1. Капаць, раскопваць што‑н. рыхлае, сыпкае (лычом, рылам). Кабан рые павольна і заложна, усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю. Колас. // Капаючы, даставаць што‑н. з зямлі; вырываць. Рана ўстане [дзядзька], а дзік, вялікі, як капіца сена, ужо рые бульбу. Карпюк.

2. Вымаючы, выкідаючы зямлю, рабіць паглыбленне, яму (пра жывёл). [Віктар:] — Калі .. [барсукі] рыюць сабе норы, значыцца, яны маглі і нават павінны былі і тут прарыць. Маўр.

•••

Носам рыць (груб.) — выказваць сваю незадаволенасць кім‑, чым‑н., пагарду да каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

entrngen*

1. vt (D) вырыва́ць (у каго-н.)

2. ~, sich (D) вы́рвацца (у каго-н. з чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Руно́1 ’шэрсць авечкі’ (ТСБМ), ’воўна з адной авечкі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС), ’воўна з ягнят і маладых авечак’ (малар., Сл. Брэс.), ’неразабраная воўна з авечкі’, ’пух у качкі’ (ТС), ру́на ’шэрсць’ (Касп.), ’воўна з адной авечкі’, ’скрутак воўны’ (Сл. ПЗБ, Нас.), ст.-бел. руно ’адзінка колькасці воўны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ру́но, рус. руно́, польск. runo, чэш. rouno, славац. rúno, славен. rúno, серб.-харв. ру́но, балг. ру́но, макед. руно, ст.-слав. руно. Прасл. *runo [< *rou̯‑no] ’воўна на целе авечкі; скура авечкі з воўнай’ — вытворнае з суфіксам ‑no ад таго ж кораня, што і рваць < прасл. *rъvati з карнявым вакалізмам, як у літ. ráuti ’рваць, вырываць, скубці’, лат. raûtвырываць, дзерці’. Прасл. *runo першасна — ’тое, што вырвана, выскубана’ > ’воўна, выскубаная з авечкі’, бо калісьці воўну бралі, выскубаючы яе з авечкі. Параўн. лац. vellus ’авечая воўна’ ад vellō ’рву, вырываю, скубу’ (Борысь, 527–528; Міклашыч, 284; ESJSt, 13, 783; Глухак, 534).

Руно́2 ’густая рунь’ (ТС), ру́на (ру́но) ’пушыстая зелень на засеяным полі’ (Нас.), укр. ру́но ’усходы’, рус. руно́ ’пучок хмелю з карэннаму. Гл. рунь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

frtreißen* vt

1) вырыва́ць, адбіра́ць

2) зрыва́ць, зно́сіць (цячэннем)

3) захо́пліваць;

sich ~ lssen* захапля́цца, даць захапі́ць сябе́ (чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)