Заляца́ць ’папярэджваць, запэўніваць’ (Нас.). Суадносіцца з польск. zalecać ’рабіць’, ’даручаць’, дзе ‑lecać Слаўскі (4, 96) узвёў да прасл. lětiti ’даваць у апеку, даручаць’ < прасл. lětь ’воля, дазвол’. Гл. лець (Нас.). Націск бел. слова ўказвае на бел. яго паходжанне, хаця нельга выключаць і запазычанне з польск. з пераносам націску. Параўн. ст.-бел. залецати ’рэкамендаваць’ і шэраг вытворных, паводле Булыкі (Запазыч., 116), з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эксклюзі́ўны

(англ. exclusive, ад лац. excludere = выключаць)

выключны, прадастаўлены толькі для пэўнай арганізацыі або асобы, напр. права на вытворчасць чаго-н. або на распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў (напр. э-ыя паўнамоцтвы, э-ае інтэрв’ю).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

excommunicate

[,ekskəˈmju:nɪkeɪt]

1.

v.t.

1) абвяшча́ць ана́тэму; адлуча́ць ад царквы́

2) выключа́ць, выкіда́ць (з арганіза́цыі)

2.

n.

адлу́чаны m., адлу́чаная f.

3.

adj.

адлу́чаны; вы́ключаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

erase [ɪˈreɪz] v.

1. выкрэ́сліваць, выключа́ць; знішча́ць;

She tried to erase the memory of that incident. Яна намагалася выкрасліць гэта здарэнне са сваёй памяці.

2. сціра́ць (з паперы або магнітнай стужкі); выдаля́ць (з памяці камп’ютара)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

eliminate

[ɪˈlɪmɪneɪt]

v.t.

1) адхіля́ць (небясьпе́ку); пазбаўля́цца; выключа́ць

2) ня браць пад ува́гу, прапушча́ць, прапуска́ць

3) Math. прыво́дзіць да аднаго́ невядо́мага (раўна́ньне)

4) Physiol. ачышча́ць; выдзяля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вы́вет ’вылік, выключэнні’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-рус. вывѣтъ ’выключэнне’ (з XV ст.). Корань той жа, што і ў савет, рус. ответ і інш.; параўн. ст.-рус. вѣтъ ’рада, дагавор’ (Фасмер, 2, 367), на думку Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнае ад *větiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначаць галінкай, выключаць’ (прасл. větь ’галінка’), тады вывет ’абмежаванне’, параўн. у Зізанія ц.-слав. извѣтъ, перакладзенае ст.-бел. вымовка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

usschalten

1. vt выключа́ць (у розн. знач.); раз’ядно́ўваць

2. vi (s) (bei D) выбыва́ць (з якой-н. арганізацыі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gasić

незак.

1. тушыць; гасіць;

gasić telewizor — выключаць тэлевізар;

2. заспакойваць; сунімаць;

gasić pragnienie — заспакойваць смагу;

3. разм. прыглушаць; зацьмяваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Зялі́ць ’надакучаць, дурыць (у выразе зяліць галаву)’ (бялын., Янк. Мат.). В.-луж. zelić ’крычаць, праклінаць, лаяцца’. Шустэр–Шэўц (Этимология, 1970, 89), які не ведаў бел. адпаведнік, збліжаў в.-луж. слова з і.-е. коранем *gal‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 250) і параўноўваў з улікам чаргавання галосных, а потым зычных з бел. галіць ’падганяць’, рус. галиться ’насміхацца’, чэш. háliti ’гучна смяяцца’. Наяўнасць бел. адпаведніка можа і падмацаваць прасл. этымалогію, але, магчыма, тут больш новае ўтварэнне — дзеяслоў ад зелле (в.-луж. zelo ’лячэбная расліна’) ’уздзейнічаць зеллем’. Параўн. соль і саліць (перан.). Нельга выключаць і адасобленасці бел. і в.-луж. лексем. Параўн. яшчэ заліць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глушы́ць, глушу, глушылі, глушыць; незак., каго-што.

1. Перашкаджаць слухаць, пазбаўляць магчымасці чуць; аглушаць. Народ таўчэцца каля копкі, Па бруку б’юць падковы звонка, Грымяць павозкі, буды, колы, Аж проста глушаць балаголы. Колас.

2. Рабіць нячутным, бясшумным; заглушаць. Кірмашовы гук і голас глушылі музыку. Гарэцкі.

3. Перашкаджаць сваім ростам росту іншых раслін, пазбаўляючы іх святла і прасторы. Пырнік глушыць збажыну. □ Флоксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага. Чорны. // перан. Перашкаджаць развіццю чаго‑н. Глушыць ініцыятыву.

4. Разм. Моцным ударам па галаве пазбаўляць прытомнасці; аглушаць. Прыкладам свайго маленькага карабіна .. [Шурка] глушыць аднаго з бандытаў, у другога страляе. Мехаў. // Ударамі па лёдзе або падводнымі выбухамі даводзіць (рыбу) да стану здранцвення. Глушыць рыбу.

5. Выключаць (матор, машыну і пад.). Глушыць трактар.

6. Разм. Многа піць чаго‑н. Глушыць гарэлку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)