Заляца́ць ’папярэджваць, запэўніваць’ (Нас.). Суадносіцца з польск. zalecać ’рабіць’, ’даручаць’, дзе ‑lecać Слаўскі (4, 96) узвёў да прасл. lětiti ’даваць у апеку, даручаць’ < прасл. lětь ’воля, дазвол’. Гл. лець (Нас.). Націск бел. слова ўказвае на бел. яго паходжанне, хаця нельга выключаць і запазычанне з польск. з пераносам націску. Параўн. ст.-бел. залецати ’рэкамендаваць’ і шэраг вытворных, паводле Булыкі (Запазыч., 116), з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)