пабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., каго-што.

1. Зрабіць белым, пакрыўшы вапнай, мелам і інш. Таіса пабяліла .. печ, чыста падмяла гліняную падлогу, вымыла і выцерла акенцы. Паслядовіч. // Засыпаць, пакрыць (снегам, інеем і пад.). Шумныя бярозы Пабяліў мароз. Купала. Снег нам засыпаў вушанкі І пабяліў шынялі. Астрэйка. // Зрабіць сівым. [Бондар] выглядаў старэй за свае гады, бо сівізна ўжо ўбілася ў яго густыя чорныя вусы і пабяліла скроні. Чарнышэвіч.

2. і без дап. Бяліць некаторы час. Пабялілі маляры гадзіну і кінулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Duos parietes de eadem fidelia dealbare

Бяліць дзве сцяны з аднаго вядра.

Белить две стены из одного ведра.

бел. Служыць двум багам. За адным разам двух зайцаў забіць.

рус. В одной руке двух арбузов не удержишь. Одним выстрелом двух зайцев убить.

фр. Faire d’une pierre deux coups (Сделать/произвести два удара одним камнем). Nager entre deux eaux (Плавать между двух вод).

англ. To kill two birds with one stone (Убить одним камнем двух птиц).

нем. Zwischen Stuhl und Bank fallen (Упасть между стулом и скамейкой). Sich zwischen zwei Stühle setzen (Сесть между двумя стульями).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Ма́заць ’пакрываць слоем чаго-небудзь тлустага ці вадкага’, ’пэцкаць’, ’непрыгожа маляваць або пісаць’, ’рабіць промахі ў гульні, стральбе’ (Нас., ТСБМ, Шат., Мат. Гом.); жытк., нараўл., лельч.бяліць’ (Мат. Гом.); светлаг. ’чысціць боты’ (Мат. Гом.), ’падмазваць, намазваць’ (Сл. ПЗБ), ’бяліць мелам’ (ТС). Укр. ма́зати, рус. ма́зать, польск. mazać, н.-луж. mazaś, в.-луж. mazać, чэш. mazati, славац. mazať, славен. mázati, серб.-харв. ма̏зати ’тс’; макед. мазни ’гладзіць’, ’песціць’, мазнина ’сала, тлушч’, балг. мажа; ст.-слав. мазати, мажѫ. Прасл. mažǫ, mazati мае няяснае паходжанне (Махэк₂, 356). Аднак Бернекер (2, 58), Мерынгер (IF, 17, 148), Эндзелін (KZ, 44, 66), Мюленбах-Эндзелін, (2, 684), Младэнаў (WuS, 12, 59), Траўтман (173), Фасмер (2, 557) мяркуюць, што роднаснымі да прасл. mazati з’яўляюцца лат. (iz)muôžêt ’мучыць’, ’перахітрыць’, muôžêt ’прагна есці’, ’біць’, літ. mēžti ’угнойваць’, лат. mêzt ’чысціць ад гною, падмятаць’, ст.-грэч. μάσσω, μάττω, μεμαγμένος ’цісну, мажу’, μαγεύς ’пекар’, μαγίς ’месіва’, μᾱζα ’цеста’, ст.-в.-ням. mahhôn ’складваць, звязваць’, н.-в.-ням. machen ’рабіць’, арм. macanim ’гусцею’. Такім чынам, mazati паходзіць ад *magʼ‑. Яно з’яўляецца ітэратывам з доўгім галосным кораня *‑māgʼ‑ā‑tei. Першасны дзеяслоў у славян не захаваўся. Сюды ж мазену́ць ’ударыць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blanch

[blæntʃ]

1.

v.t.

1) бялі́ць, выбе́льваць (на со́нцы)

2) рабі́ць бле́дным, пазбаўля́ць ко́леру

Fear blanched her lips — Ад стра́ху ў яе́ зьбяле́лі ву́сны

3) бляншава́ць гаро́дніну

2.

v.i.

бялі́цца; блядне́ць; бля́кнуць

- blanch over

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пэ́ндзаль ’квач, шчотка для малявання, бялення’ (Нас., ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), пэ́ндзэль ’тс’ (Сл. Брэс.), пэ́нзаль ’тс’ (Бяльк.), пэнзэль ’тс’ (Мядзв.), пэ́ндаль, пэ́ндэль ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.), пе́нзыль (Шымк. Собр.), сюды ж пэ́ндзліць ’маляваць, бяліць’ (Сцяшк. Сл.). Запазычана праз польск. pędzel, pęzel, penzel ’тс’ з ням. Pinsel ’тс’, паводле Цвяткова (Запіскі, 2, 57), пра гэта сведчыць фанетыка (э пад націскам); Банькоўскі (2, 537) дапускае пасрэдніцтва чэш. penzlik, ст.-чэш. penzl і выводзіць са ст.-франц. pincel, што ўзыходзіць да лац. pēnīcillus, pēnīculus (літаральна ’хвосцік’), памянш. ад pēnis ’хвост’; польскія насавыя пад уплывам pędzać, pędzić ’паганяць, гнаць’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лі́чыць, паўд.-пін. лы́чыты ’пасаваць, ісці да твару’ (Нар. лекс.), укр. ли́чити, личить ’быць да твару’, ’падыходзіць, пасуе’, рус. ли́чить ’наводзіць бляск’, личи́т ’пасуе, падыходзіць’, ст.-рус. личити ’выкрываць’, чэш. líčiti ’маляваць, рабіць ружовым’, ’прадстаўляць’, ’бяліць’; славац. líčiť ’грыміраваць’, ’падмалёўваць’, ’выяўляць; жыва апавядаць’, славен. líčiti ’рабіць прыгажэйшым’, ’выгладжваць, паліраваць’, ’грыміраваць’, серб.-харв. ли́чити ’быць падобным’, ’бяліць’, ’аздабляць’, ’надаваць форму’, ли́чи ’падыходзіць’, макед. личи ’аздабляць’, ’быць падобным, адпаведным, быць да твару’, балг. лича́ ’быць прыметным, падобным’, личи́ ’здаецца’, ц.-слав. личити ’абвяшчаць, паведамляць, рабіць яўным’. Прасл. ličiti ’утвараць, рабіць прыметным, падобным, пазначаць’, роднаснае з лік2 (гл.). Параўн. таксама ліцаваць2.

Лічы́ць ’называць лікі ў паслядоўным парадку’, ’вызначаць колькасць, суму’, ’дапускаць, прымаць у разлік, пад увагу’, ’прызнаваць’ (Нас., Грыг., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., ТС, ТСБМ, Растарг.), ’прытрымлівацца пэўнай думкі’ (Сл. ПЗБ), лічы́цца ’быць у разліку’, ’цаніцца’, ’ставіць сябе на ўзровень з іншымі’ (ТСБМ, Нас., ТС), ст.-бел. личити ’вызначаць суму, колькасць’, ’адлічваць, адмяраць’, ’расцэньваць’, ’адносіць да чаго-н.’ (Рукапіс ТСБМ). Укр. лічи́ти (< польск.), личи́ти, рус. пск., кур., тул., арханг. ли́чи́ть, польск. liczyć, н.-луж. licyś, в.-луж. ličić, чэш., мар. líčit, ст.-слав. личити. Паўн. прасл. ličiti, роднаснае з літ. likúoti ’лічыць’, лат. līkt ’старгоўвацца, дамаўляцца пры куплі-продажу’, лац. licēre ’быць выкладзеным для продажу’, licet ’дазволена (для продажу)’ (Бернекер, 720–721; Фасмер, 2, 496; Слаўскі, 4, 245–246; БЕР, 3, 441–442). Этымалагічна тоеснае да лі́чыць (гл.) зрабіла лексіка-семантычную эвалюцыю накшталт: ’паказваць добрым бокам’ > ’апавяшчаць’ > ’лічыць, весці ўлік’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калі́ць1 ’пэцкаць’ (жытк., Арх. ГУ; ТС), польск. kalić ’пэцкаць’, ’брудзіць’, ’муціць’, славін. kalac ’пэцкаць, брудзіць’ каш. kalëc, в.-луж. kalić ’муціць’, ’запырскваць’, н.-луж. kaliś ’муціць (ваду)’, ’пэцкаць’, чэш. kaliti ’пэцкаць’, ’муціць’, славац. kaliť ’брудзіць’, ’муціць’ славен. kalíti ’муціць’, серб.-харв. ка́лити ’брудзіць, муціць’. Праслав. вытворнае ад каlъ (гл. кал), дзеяслоў па ‑iti‑.

Калі́ць2бяліць, рабіць пабелку’ (тураў., Выг.; гом. КЭС; петрык., Мат. Гом.; кам., Сл. паўн.-зах., ТС). Укр. палес. калити ’мазаць сцяну глінай’, польск. kalićбяліць’, славац. kaľitiбяліць (сцены)’. Беларускае быццам бы толькі палескае, статус іншых фіксацый не вельмі ясны, наўрад ці правамерна рабіць дапушчэнне аб праславянскім характары слова. Бел. інавацыя відавочная — на базе семемы ’мазаць глінай’, ад kaliti > kalъ (гл. кал). Утварэнне, паралельнае да каліць1 (параўн.).

Калі́ць3 ’гартаваць’ адзначана толькі форма калытыся ’гартавацца’ (драг., Жыв. сл.). Статус слова няясны, гэта палескі кавальскі тэрмін і не выключана, што ён запазычаны з суседніх моў. Рус. калить ’гартаваць’, чэш. kaliti, славац. kaliť, славен. kaliti, серб.-харв. ка́лити, макед. кали, балг. каля ’гартаваць’. Праславянская семантыка па-рознаму разумеецца даследчыкамі, існуюць розныя погляды на сувязі слав. лексемы і як вынік былі прапанаваны розныя этымалогіі. Паводде Бернекера, 1, 476, прасл. kaliti суадносіцца з ірл. calath, кімр. calad ’цвёрды’, лац. callum, callus ’мазоль’ і да т. п.; Мее (BSL, 14, 373) шукае сувязі з рус. колеть ’цвярдзець’; Ваян (RÉS, 19, 112) лічыць, што слав. kaliti — паралельнае з герм. *köljan ’ахалоджваць’. Былі і іншыя прапановы, сярод якіх найбольш абгрунтаванай і прынятай у некаторых новых слоўніках з’яўляецца версія аб сувязі слова з прасл. kalъ, гл. спец. Махэк, LF, 65, 314–315. Паводле гэтай версіі, генетычная сувязь лексем відавочная, паколькі ў традыцыйнай (даўняй) ганчарнай вытворчасці цвёрдасць надаецца напальваннем. Такая думка была падтрымана Слаўскім. 2, 29, аднак неабходна адзначыць, што сам Махэк₂ (236) адмовіўся ад ранейшай прапановы і прыняў фактычна версію Бернекера. Сумненні таксама ў Машыннага (JP, 39, 1959, 2). Трубачоў (Эт. сл., 9, 124) вельмі ўпэўнена мяркуе аб эвалюцыі семантыкі ’апускаць металічны выраб у ваду, у раствор гліны’ > ’гартаваць’.

Калі́ць4 ’напальваць’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. калить ’тс’, наўг. і інш. ’грэць і да т. п.’. Можна разумець як вытворнае ад каліць3, семантыка зразумелая, паводле геаграфіі — інавацыя ў рус. і часткова бел. гаворках.

Калі́ць5 ’прабіраць, выгаворваць’ (Юрч.). У іншых бел. гаворках адпаведнікаў як бынцам няма. Рус. раз., уладз., сарат., арханг. калить ’лаяць, сварыць; сварыцца’, вяц. ’рабіць каму-небудзь строгую заўвагу’. Статус беларускага слова няясны, яно магло трапіць у бел. усх. гаворкі разам з рус. перасяленцамі. Аднак не выключана, што тут незалежныя ўтварэнні; на базе калить ’каліць’ утвораны рус. лексемы, а бел. — або па той жа семантычнай мадэлі, або ў выніку развіцця семантыкі ’знеслаўляць’ (< ’пэцкаць’) > ’выгаворваць’, параўн. бел. тур. каляць ’знеслаўляць’ і ’пэцкаць’ (да кал). Больш верагоднай уяўляецца першы варыянт тлумачэння, параўн. семантычную паралель у рус. маск. жечь ’лаяць, сварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

weiß

I

a

1) бе́лы

die ~e Fhne hssen — падня́ць бе́лы сцяг

~ mchen — бялі́ць

2) бе́лы, сі́вы

er ist schon lnge ~ — ён даўно́ ўжо́ пасіве́ў

3) чы́сты

ein ~es Blatt Paper — чы́сты а́ркуш [ліст] папе́ры

II

präs ад wssen*

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

white2 [waɪt] adj.

1. бе́лы;

paint white фарбава́ць у бе́лы ко́лер, бялі́ць;

white rice шліфава́ны рыс;

white salt стало́вая соль;

white hands белару́чка;

white as snow бе́лы як снег, беласне́жны

2. бле́дны;

white as ashes/death бле́дны як смерць;

white as a sheet бе́лы як палатно́;

white with rage пабяле́ць ад лю́тасці;

turn white паблядне́ць, пабяле́ць

3. сівы́

show the white feather бая́цца, маладу́шнічаць;

a white night бяссо́нная ноч;

a white elep hant непатрэ́бная рэч;

hoist/show/wave the white flag здава́цца, капітулява́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лупі́ць 1, луплю, лупіш, лупіць; незак.

1. каго-што. Знімаць, абдзіраць скуру, кару і пад.; бяліць. Лупіць зайца. Лупіць кару з ліпы. // Ачышчаць ад лупін; абіраць. Саджуся на адмыслова адрэзаны круглячок і пачынаю лупіць бульбу. Сабаленка.

2. каго. Разм. Моцна біць, лупцаваць каго‑н. У памяшканні стала цёмна. Паліцаяў змялі каля дзвярэй, лупілі нагамі і кулакамі. Няхай. [Кася:] — Як толькі конь пачне наравіцца — лупі яго з усяе сілы. Якімовіч. // без дап. Разм. Удараць, стукаць па чым‑н. Лупіць нагой у дзверы.

3. што і без дап. Разм. Назначаць празмерна высокую цану, браць вялікую, непамерную плату за што‑н. — Семсот рублёў?!! Ды дзе ваш розум! За дробязь гэткую цану лупіць! Вы лічыце мяне, напэўна, нецвярозым. Корбан. — Дваццаць пяць рублёў? — здзівіўся Лемяшэвіч. — Нішто! Гэта вы з усіх так лупіце? Шамякін.

4. Разм. Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое выконваецца з асаблівай сілай, азартам і пад. Лупіць дождж. □ — Ты чаго не мяняеш пазіцыі?! — закрычаў я са злосцю, бачачы, што дзяўчына.. заядла лупіць з вінтоўкі па паліцаях. Карпюк. — Малайцы, — скупа пахваліў .. [Якімцаў] парадак у нашым пакоі. — .. І ў карты, бачу, не лупіце. Савіцкі.

•••

Лупіць скуру — а) браць празмерна вялікую плату; б) моцна біць, лупцаваць.

Лупіць як сідараву казу — біць моцна, бязлітасна.

лупі́ць 2, луплю, лупіш, лупіць; незак.

У выразе: лупіць вочы на каго-што — пільна глядзець шырока расплюшчанымі вачамі. [Валасны старшыня:] — Цікаўны які! Няма чаго вочы лупіць на панскі маёнтак. Другі раз абыходзь. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)