бялі́ць, бялю́, бе́ліш, бе́ліць; бе́лены; незак., што.

1. Пакрываць вапнай, мелам, робячы белым.

Б. печ.

2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.

Б. палотны на сонцы.

3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.

Б. авечку.

|| зак. вы́беліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены (да 1 і 2 знач.), набялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены (да 2 знач.) і пабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены (да 1 знач.); наз. пабе́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).

|| звар. бялі́цца, бялю́ся, бе́лішся, бе́ліцца; зак. набялі́цца, -бялю́ся, -бе́лішся, -бе́ліцца (да 2 знач.).

|| наз. бяле́нне, -я, н.

|| прым. бялі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бялі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бялю́ бе́лім
2-я ас. бе́ліш бе́ліце
3-я ас. бе́ліць бе́ляць
Прошлы час
м. бялі́ў бялі́лі
ж. бялі́ла
н. бялі́ла
Загадны лад
2-я ас. бялі́ бялі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час бе́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бялі́ць несов.

1. в разн. знач. бели́ть;

б. ха́ту — бели́ть избу́;

б. пало́тны на со́нцы — бели́ть холсты́ на со́лнце;

б. твар — бели́ть лицо́;

2. разг. свежева́ть;

б. барана́ — свежева́ть бара́на;

3. очища́ть от коры́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бялі́ць, бялю, беліш, баліць; незак., што.

1. Рабіць белым, пакрываючы што‑н. вапнай, мелам і пад. Бяліць столь. // Засыпаць, пакрываць што‑н. (снегам, туманам). Мусіць, каб не снег, навокал была б густая чарната, але снег адганяў цемру, бяліў усё. Мележ. На Нарач кладуцца сівыя туманы І беляць чупрыны курчавыя соснаў. Хведаровіч.

2. Дасягаць белізны чаго‑н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Бяліць кужаль. □ Палотны беляць на росах чыстых І ясным сонцам абаграваюць, Пад песні ціхія урачыста Дзяўчаты шоўкам іх вышываюць. Панчанка.

3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́беліць гл. бяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набялі́цца гл. бяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набялі́ць гл. бяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабялі́ць гл. бяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бели́ть несов., в разн. знач. бялі́ць;

бели́ть избу́ бялі́ць ха́ту;

бели́ть холсты́ на со́лнце бялі́ць пало́тны на со́нцы;

бели́ть лицо́ бялі́ць твар;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убеля́ть несов. выбе́льваць, убяля́ць, бялі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)