бу́дка

1. Вартоўня, старожка; двор у лесе, каля вялікай дарогі (Слаўг.).

2. Буда, салаш як часовае збудаванне для жылля (Слаўг.).

3. Будан для сабакі (Грыг. 1850, Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Бу́да ’кібітка, верх павозкі; буда, пакрыццё ад дажджу над возам; будан, панура і да т. п.; крыты вазок’ (Нас., Касп., Шат., Бесар., Бяльк., Янк. II, БРС, Яшкін). Вядомае з XVI ст. (Булыка, Запазыч.) у значэнні лясная смалакурня; будка’. З іншым націскам буда́ ’тс’ (Др.-Падб.), ’будка для сабакі’ (Сцяшк. МГ), ’будка над ямай, дзе ляжыць бульба’ (Сцяшк.), ’будан; дрэнны жылы будынак’ (слаўг., Яшкін). Вытворнае: бу́дка. Рус. бу́да, бу́дка, укр. бу́да, бу́дка. Запазычанне з польск. buda ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. būde (buode). Аб польскім слове падрабязна Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111 і наст. Гл. таксама Слаўскі, 1, 48; Кохман, Kontakty, 104; Фасмер, 1, 230; Бернекер, 96; Праабражэнскі, 1, 50; Шанскі, 1, Б, 211; Шалудзька, Нім., 23; Рыхардт, Poln., 37; Кюнэ, Poln., 47. Рудніцкі, 234 (услед за Р. Смаль–Стоцкім), думае пра непасрэднае запазычанне з с.-в.-ням. Вельмі няпэўнай з’яўляецца версія (Махэк₂, 61–62) пра паходжанне слав. *buda ад слав. (!) *budovati (< *oborudovati). Да с.-в.-ням. buode і яго герм. сувязей гл. Клюге, 108 (пад Bude).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́да1

(польск. buda, ад с.-в.-ням. bïïde, buode)

1) верх, пакрыццё брычкі, карэты;

2) крытая дарожная павозка;

3) шалаш, будан;

3) прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытворчасці попелу, паташу; былі пашыраны ў Вялікім княстве Літоўскім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шала́ш буда́н, -на́ м., шала́ш, -ша́ м.;

с ми́лым рай и в шалаше́ хоць без хле́ба пасяджу́, але́ ж на лю́бага пагляджу́; хоць у будане́ жыць, абы з каха́ным быць; хоць у адно́й лёлі (саро́чцы), абы́ па любо́ві;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сала́шбудан’ (ПЗБ, ТС, Яшк.; пух., З нар. сл.). Укр. шала́ш, сала́ш, рус. шала́ш, польск. salasz, славац. salaš ’тс’. Большасць даследчыкаў узводзіць да цюрк., параўн. тур. salaš, азерб. šalaš ’шалаш, палатка’, гл. Міклашыч, 287; Локач, 143; Фасмер, 3, 397 з літ-рай. Паводле Якабсона (IJSLP, 1/2, 1959, 276), розныя славянскія формы запазычаны з розных цюркскіх гаворак. Кіш (ЭИРЯ, 1963, 58–62) крыніцай славянскага слова лічыць венгерскую мову. Беларускае слова непасрэдна магло быць запазычана з украінскай. Падрабязна гл. Супрун, Лекс. тюрк., 68 і наст. Гл. таксама шалаш. Агляд семантыкі і этымалогій гл. яшчэ Клепікава, Паст. терм., 172 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыва́рак, ‑рку, м.

1. Гатаваная страва. Я злазіў у будан, узяў міску і пайшоў да катла па снеданне — прыварак касцам даваў калгас. Сачанка. Я з жонкай жыву на кватэры прыватнай, Калі з прываркам, калі без прыварку. Барадулін.

2. Прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы. У лесе нічога не расце: ні хлеб, ні бульбіна, ні які другі прыварак... Паслядовіч. Звычайна на прыварак ішлі бульбяныя лушпайкі, бураковае бацвінне. А сёння пракідалася нават цэлая дробная бульба. Сабаленка. // Заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса. Прыварак у боршч. □ Такія-сякія прадукты мы табе збяром. Насып[лем] крупы ды прыварку да яе. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сала́ш

1. Будка, будан; часовае збудаванне з галля, лапак, сена для жылля летам у лесе, на лузе (Я. Колас. Дрыгва, 1946, 90). Тое ж будала́ш (Слаўг.), буда́ч, буда́ш (Чэр.).

2. Месца каля кураня (гл.), будкі (Маз., Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Пружы́на ’спружына’ (Скарбы), ’прыстасаванне для лоўлі дзікіх качак і звяроў’ (ТС). Рус., укр. пружи́на, польск. sprężyna, prężyna ’спружына’, в.-луж. pružina, н.-луж. pšužyna ’дзяржанне лука’, чэш. pružina ’прут’, славен. próžina ’спружына’, серб.-харв. пру̏жинабудан (з галінак)’, балг. пръжи́на ’шост для ўмацавання снапоў на возе’. Прасл. *prǫžina (Трубачоў, Этимология–1963, 20), якое, паводле БЕР (5, 821–822), ад прасл. *prǫgъ (гл. пруг) з павелічальным суф. ‑ina. Інакш Махэк₂ (488): славянскае слова лічыць дэрыватам з суф. ‑ina ад прыметніка pružný, якое ад прасл. *pružiti, звязанага з прасл. *prǫgъ, *prǫga (гл. пруга). Гл. яшчэ Фасмер, 3, 389. Сюды ж пружы́нка ’ручны рыхліцель’, ’спружыноўка’ (Мат. Маг.). Гл. спружына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зляпі́ць сов.

1. в разн. знач. слепи́ть; (построить наспех — ещё) сгороди́ть;

з. гняздо́ — слепи́ть гнездо́;

з. лісты́ папе́ры кле́ем — слепи́ть листы́ бума́ги кле́ем;

сяк-так ~пі́ў апавяда́нне — ко́е-ка́к слепи́л расска́з;

з. буда́н — слепи́ть (сгороди́ть) шала́ш;

2. слепи́ть; извая́ть;

з. бюст з глі́ны — слепи́ть (извая́ть) бюст из гли́ны;

з. снегаву́ю ба́бу — слепи́ть сне́жную ба́бу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спле́сці, спляту, спляцеш, спляце; спляцём, сплецяце, сплятуць; пр. сплёў, спляла, ‑ло; заг. спляці; зак., што.

1. Вырабіць, зрабіць пляценнем. Сплесці вянок. □ І кошык сплятуць Каля светлай вады, І ягад лясных Назбіраюць дзяды. Куляшоў. Дзед Цыпрук сваю паставіў базу, Адмыслова сплёў з галін будан, Што ў спёку добра пахне лазняй. Караткевіч. Неяк за абедам бацька папрасіў: — Сплёў бы ты мне, сынок, лапці. Ляўданскі.

2. Злучыць, змацаваць пляценнем. Па прывычцы .. [Маша] спляла валасы ў касу. Шамякін. Ён [салдат] касіў, быццам піў хмельны водар здаровы Белай дзятлаўкі той, што спляла травастой. Арочка. // Злучыць, счапіць, пераплёўшы адно з другім (рукі, ногі, пальцы). Сплёўшы пальцы на галаве і злёгку адкінуўшыся назад, .. [Сіўцоў] уголас пачаў чытаць цудоўныя вершы Цютчава. Васілевіч. // перан. Цесна звязаць, злучыць, зліць. Некалькі сюжэтных ліній аўтар сплёў у адзіную кампазіцыю. «Маладосць».

3. перан. Разм. Выдумаць. — Не, няпраўда, сынок! Гэта байку сплялі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)