звадзі́ць, зваджу, зводзіш, зводзіць; зак., каго-што.

Адвесці куды‑н. і прывесці назад; дапамагчы схадзіць куды‑н., пабыць дзе‑н. Звадзіць хворага к доктару. □ Як конь астыў, [Міхал] зводзіў яго пад студню напаіць і ўсыпаў яму аўса. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спавясці́ць, ‑вяшчу, ‑вясціш, ‑вясціць; ‑вясцім, ‑весціце; зак., каго-што, аб чым і з дадан. сказам.

Тое, што і апавясціць. [Пан Юры:] — Накрыйся, кажу табе. Ідзі ў чалядню. Папрасі там гарэлкі. І аўса каню. — Не, — сказаў мужык. — Загадана яшчэ спавясціць... Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.

Разм.

1. чаго. Змалаціць частку чаго‑н. [Тодар:] — Папалуднаваўшы, .. яшчэ аўса ўмалоцім трохі сёння. Крапіва.

2. перан.; што і чаго. З’есці з апетытам, у вялікай колькасці. Умалаціўшы хлеб з вяндлінай, бяромся за суніцы. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПУКЦЫ́НІЯ, пучынія (Puccinia),

род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. Каля 1800 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты злакаў, асаковых, складанакветных, парасонавых, лілейных (гл. Іржа раслін). Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм і рас. На Беларусі каля 200 відаў. Найб. вядомыя П.: злакавая (P. graminis), выклікае сцябловую ржу злакаў, карончатая (P. coronifera) — карончатую ржу аўса, скрытая (P. recondita) — бурую ржу жыта і пшаніцы.

Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі. Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці ржавага колеру. Цыкл развіцця поўны (5 тыпаў споранашэння) і няпоўны, бываюць аднагаспадаровыя (развіццё ўсіх тыпаў споранашэння на адной расліне) і рознагаспадаровыя (гаплоідная і дыплоідная стадыі грыба развіваюцца на розных раслінах).

С.​І.​Бельская.

т. 13, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вало́тка ’пладовая частка проса’ (КЭС); ’галінка’ (Булг.). Рус. смал. волоть ’верхняя частка снапа’, укр. волот ’мяцёлка’, польск. włoć prosiana ’сумнік’, н.-луж. (w)łoś ’колас, катах’, чэш. (v)lat ’мяцёлка’, валаш. vlať ’колас аўса’, славац. lata ’гронкавае суквецце’, серб.-харв. вла̑т, славен. vlat ’мяцёлка, колас’, vlatka, vlatína ’мяцёлка’. Прасл. *voltъ/*voltь. І.‑е. паралелі: літ. váltis ’колас аўса, мяцёлка’, ст.-ірл. folt ’волас’, ст.-в.-ням. wald ’лес’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 64–70; Фасмер, 1, 344–345; Рудніцкі, 1, 470; Скок, 3, 609–610).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obrok, ~u

м.

1. корм (пераважна з аўса для коней), фураж;

2. гіст. аброк, чынш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пелюха́ ’шалупінне, якое застаецца ў мякіне пасля абмалоту аўса’ (Мядзв.). Да пе́люсць1 (гл.); у разглядаемай лексеме рэалізавала значэнне ’абалонка’ і.-е. *pelə/plē‑ (Махэк₂, 458).

Пе́люха (pielucha) ’пясчанае поле’ (Арх. Федар.) — да пе́ліка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўся́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Аўсяныя крупы. // Каша з такіх круп. // Мука з аўса.

аўся́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пеўчая птушка з атрада вераб’іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін. Садовая аўсянка. Чаротная аўсянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЬПІ́ДЫЙ (Olpidium),

род хітрыдыевых грыбоў сям. альпідыевых. Больш за 20 відаў. Трапляюцца ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды. Найб. пашыраны альпідый капусны (O. brassicae) — узбуджальнік чорнай ножкі расады капусты, лёну, агуркоў, аўса, пшаніцы, памідораў, салаты, тытуню і інш.

Вегетатыўнае цела (плазмодый) аднаклетачнае. Зоаспарангіі (органы бясполага размнажэння) шарападобныя, з доўгай вывадковай трубкай, адзіночныя або па 2—12 у клетцы. Зааспоры яйцападобныя, з 1 доўгім жгуцікам. Развіваецца ва ўмовах пераўвільгатнення. Пры неспрыяльных умовах зааспоры функцыянуюць як гаметы. Цысты зімуюць у глебе. Расліны заражаюцца пасля з’яўлення семядоляў або першых лісцікаў.

Альпідый капусны: 1 — плазмодый і зіготы грыба ў клетках кораня; 2 — зоаспарангіі; 3 — зааспоры; 4 — пашкоджаная расада капусты («чорная ножка»).

т. 1, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Медлі, мэдлік, мэбля ’ўкладка снапоў крыжыкамі’ (Бір. дыс.; капыл., ДАБМ, к. 286; ТСБМ), ганц. ’укладка з 20 снапоў’, пух. ’укладка жыта ў 10 снапоў’, ’укладка з 5 снапоў аўса’ (Сл. ПЗБ), мэтлік ’капа’ (Яруш.). Да мэндлік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)