ДРЭ́ЕРЭ (Dreiere) Зіта (дзявочае Эрс; н. 6.8.1952, Рыга),
латышская артыстка балета. Нар.арт. Латвіі (1976). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (1969). З 1969 салістка Дзярж.акад.т-ра оперы і балета Латвіі (цяпер Нац. опера Латвіі). Сярод партый: Аўрора («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Ліенітэ («Спрыдытыс» А.Жылінскіса). Творчасць Д. адметная тэхн. майстэрствам, драм. выразнасцю, пластычнасцю, эмацыянальнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІКАВА Валянціна Фёдараўна (н. 18.3.1954, в. Целяшы Гомельскага р-на),
бел. выканаўца на нар.муз. інструментах. Засл. арт. Беларусі (1984). Скончыла Гомельскае муз. вучылішча імя Н.Сакалоўскага (1973), Бел. кансерваторыю (1978, клас Г.Асмалоўскай). З 1974 артыстка фальклорна-харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», выконвала сола ў многіх пастаноўках (у т. л. «Мітусь», «Лянсей», «Весялуха», «Субота»). З 1988 у фалькл. ансамблі «Жывіца» (з 1990 «Бяседа») Бел. тэлебачання і радыё. Яе выкананню ўласцівы артыстызм, жыццярадаснасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБЕ́Р (Rambert) Мары [сапр.Рамберг
(Rambetg) Мірыям; 20.2.1888, Варшава — 1982], англійская артыстка балета, тэатр. дзеяч, педагог. Вучылася ў Школе музыкі і рытму ў г. Гелераў (Германія; 1910—12),
у Парыжы і Лондане (1917—23). У 1912—13 супрацоўнічала з «Рускім балетам» С.Дзягілева. З 1918 у Вялікабрытаніі. У 1920 засн. балетную школу ў Лондане, у 1926 — пастаянную балетную трупу (з 1966 «Модэн Дэнс Компані»), якая спрыяла станаўленню нац.англ. балета. Аўтар аўтабіягр.кн. «Ртуць» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАКЛІ́НСКАЯ Марыяна (каля 1766, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?),
бел. і польская артыстка балета. Прыгонная падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. У 1778 дэбютавала на сцэне Гродзенскага тэатра Тызенгаўза ў школьным спектаклі «Вясковы балет» Г.Петынеці. У 1785—97 салістка балетнай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскіх сцэнах, у «Тэатры нарадовым». Танцавала ў балеце «Лукас і Калінета» (1785) і інш. Верагодна, атрымала вольную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К Марыя Пятроўна (н. 28.5.1956, в. Любань Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1979). З 1979 артысткаНац.акад.нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча. Выконвае песні бел.нар. («Не капайце крынічэньку», «І туды гара, і сюды гара», «З-за лесу-гаю», нізка «Вяночак калядных песень») і аўтарскія («Беларусь мая сінявокая» на словы У.І.Карызны, муз. У.У.Карызны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА Надзея Андрэеўна (6.3.1886, Масква — 14.8.1961),
рус. спявачка (мецца-сапрана), выдатная прадстаўніца рус. вакальнай школы. Нар.артысткаСССР (1937). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1912). У 1916—48 салістка Вял.т-раСССР. Валодала голасам багатага тэмбру, шырокага дыяпазону. Выконвала кантральтавыя і высокія мецца-сапранавыя партыі. Лепшыя з іх: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
бел.артыстка балета, балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Нар.арт. Беларусі (1977). Скончыла балетны тэхнікум пры Вял. т-ры (1931), працавала ў муз. т-рах Масквы. З 1944 салістка балета Дзярж. джаз-аркестра БССР, з 1947 т-рамуз. камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе. Стваральнік (1958), маст. кіраўнік і харэограф (да 1996) мінскага ўзорнага ансамбля танца «Равеснік» рэсп. міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў (больш за 100 пастановак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Е́ХА Эдзіта Станіславаўна (н. 31.7.1937, г. Нуаэль-су-Лян, Францыя),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт.СССР (1988). Скончыла пед. ліцэй у Гданьску (Польшча), вучылася ў Ленінградскім ун-це. З 1955 артыстка Ленканцэрта (з 1994 Пецярбург-канцэрт). Першая выканальніца шматлікіх песень В.Салаўёва-Сядога, А.Астроўскага, А.Пятрова, А.Фельцмана і інш. У рэпертуары таксама франц. і польскія песні. Творчасць адметная лірычнасцю і высакароднасцю выканання. Знялася ў маст. фільмах: «Лёс рэзідэнта», «Непапраўны лгун», «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЯ́КІНА Таццяна Аляксееўна (н. 12.1.1951, Кіеў),
украінская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Кіеўскае харэагр. вучылішча (1969). З 1967 ва Украінскім т-ры оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі. Яе танец адметны віртуознасцю, класічнай чысцінёй ліній. Выканаўца вядучых партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Маўка («Лясная песня» М.Скарульскага) і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВА Любоў Пятроўна (11.2.1902, г. Звянігарад — 26.1.1975),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1950). Вучылася ў кансерваторыі (1919—22), тэатр. тэхнікуме (1922—25) у Маскве. У 1926—33 артысткамуз.т-ра імя У.І.Неміровіча-Данчанкі. З 1955 у т-ры імя Массавета. Здымалася ў кіно: Анюта («Вясёлыя хлопцы»), Марыён Дыксан («Цырк»), Дуня («Волга-Волга»), прафесар Нікіціна і актрыса Шатрова («Вясна»); сярод роляў у тэатры: Нора («Нора» Г.Ібсена), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж.Кілці). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950.