МАРША́К Марыя Пятроўна (н. 28.5.1956, в. Любань Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1979). З 1979 артыстка Нац. акад. нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча. Выконвае песні бел. нар. («Не капайце крынічэньку», «І туды гара, і сюды гара», «З-за лесу-гаю», нізка «Вяночак калядных песень») і аўтарскія («Беларусь мая сінявокая» на словы У.І.Карызны, муз. У.У.Карызны і інш.).
т. 18, кн. 1, с. 426
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)