reciprocate [rɪˈsɪprəkeɪt] v.

1. адка́зваць; адпла́чваць;

I cannot accept his generosity – I am not in a position to reciprocate. Я не магу прыняць яго шчодрасць – я не ў стане адплаціць.

2. адка́зваць узае́мнасцю;

Jane had fallen in love with Dan, but her affection was not reciprocated. Джэйн закахалася ў Дэна, але ён не адказаў ёй узаемнасцю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.

1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час. Міхал Міцкевіч, які адслужыў на панскай службе дваццаць год з хвосцікам, стаў прасіць у ляснічага Рачкоўскага лесу на хату. С. Александровіч. // Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць. Юстын ужо адслужыў у арміі, дэмабілізаваўся і зараз працаваў на заводзе. Няхай.

2. Службай адплаціць, адрабіць за што‑н. [Чорт:] — Бяры, дзед, яго [чарцяня] да сябе, няхай адслужыць за шкоду. Якімовіч. // Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню. — Шкада лагера, — уздыхнуў Жэнька.. — Але нічога... Сваё ён адслужыў і памірае са славаю, як герой. Шамякін.

3. Адправіць набажэнства. Усе думалі, што Гэлька загінула. Бацька хацеў ужо імшу адслужыць. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак.

1. Зрабіць узаемныя грашовыя разлікі; шчодра разлічыцца. За працу і насенне я не палічуся — свае людзі. Сіўцоў.

2. перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н.; паквітацца за што‑н. Уваходзіць Чыбук.. Упіраецца позіркам ў Адзінцова. А, ваша благароддзе! Ну, прыйшла чарга палічыцца! Мележ.

3. Прыняць у разлік каго‑, што‑н.; ўлічыць. — Нельга ж быць такім, — нарэшце скаваў бацька. — Табе не падабаецца [елка], але ж ты павінен палічыцца з сястрой. Мяжэвіч. — Усё тут шыта белымі ніткамі, усё пабудована на домыслах і галаслоўных даносах агентаў. Даказаць гэта на судзе будзе лягчэй лёгкага. Але наўрад ці прыме суд пад увагу нашы доказы і палічыцца з імі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lichwa

lichw|a

ж.

1. ліхвярства;

uprawiać ~ę — займацца ліхвярствам;

2. барыш; працэнты;

pożyczać na ~ę — пазычыць пад працэнты;

oddać z ~ą — аддаць з лішкам; адплаціць стакроць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

quits [kwɪts] adj. infml у разлі́ку;

call it quits канча́ць, спыня́ць якую́-н. дзе́йнасць;

At 12 o’clock we decided to call it quits. У дванаццаць гадзін мы вырашылі скончыць работу.

be quits (with smb.) разлічы́цца (з кім-н.); расквіта́цца (з кім-н.); адплаці́ць (каму́-н.);

You pay for the taxi, and we’re quits. Ты плаці за таксі, і мы квіты.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nadobny

nadobn|y

уст.прыгожы;

płeć ~a жарт. прыгожы пол;

literatura ~a — прыгожае пісьменства;

sztuki ~e — выяўленчае мастацтва і музыка;

odpłacić komu pięknym za ~e — адплаціць каму той жа манетай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мане́та ж. Münze f -, -n, Gldstück n -(e)s, -e;

зво́нкая мане́та klngende Münze;

юбіле́йная мане́та Schumünze f;

ужытко́вая мане́та gängige [sich im mlauf befndliche] Münze;

фальшы́вая мане́та flsche Münze;

адплаці́ць каму-н. той са́май мане́тай j-m etw. mit glicher Münze himzahlen [verglten*]; Gliches mit Glichem verglten*;

прыня́ць што-н. за чы́стую мане́ту etw. für bre Münze nhmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скале́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скалечыць.

2. у знач. прым. Які мае цяжкае калецтва; знявечаны. [Таццяна].. адхіснулася назад, убачыўшы жудасны малюнак: разварочаны акоп, скалечаныя целы забітых. Шамякін. Калі б не скалечаныя, распухлыя пальцы і набрынялая застарэлым болем нага, дык.. [Сотнікаў] збольшага адчуў бы сябе здаровым. Быкаў. // Сапсаваны, непрыгодны. А мы ўсе ля палутаркі скалечанай І тупаем, і возімся з Гурко. Чэрня. Кожны дом, што знаёмы да болю, І ўсіх вуліц скалечаны брук Пракліналі, як воспу, няволю, Сумавалі без сынавых рук. Астрэйка.

3. перан.; у знач. прым. Маральна знявечаны, сапсаваны. [Бландзін:] — Дайце мне кулямёт! Я ўсю вайну марыў адплаціць фашысцкаму зверу за скалечанае жыццё... Ваданосаў. [Генрых Тоўхарт:] — На вайну я трапіў на разбор шапак. Аднак прыйшоў дадому са скалечанай душой. Нас разбілі. Чорны.

4. у знач. наз. скале́чаны, ‑ага, м. Калека. Скалечаных Усе шпіталі поўны... За што, за што Пакутуюць яны? Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zrewanżować się

зак.

1. адплаціць тым жа; аддзячыць;

zrewanżować się za przysługę — аказаць паслугу за паслугу;

zrewanżować się wizytą — нанесці візіт у адказ;

2. узяць рэванш;

zrewanżować się za porażkę — узяць рэванш за паражэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

back4 [bæk] adv.

1. зза́ду;

Keep back! Не падыходзь!/Не набліжайся!

2. наза́д;

back and forth уза́д і ўпе́рад;

there and back туды́ і наза́д;

be/get back home

1) вярну́цца даха́ты/дамо́ў

2) вярну́цца на радзі́му;

look back агля́двацца;

step back зрабі́ць крок наза́д

3. (таму́) наза́д;

an hour or so back каля́ гадзі́ны таму́;

far back in ancient times даўны́м-даўно́, у старажы́тныя часы́

4. (паказвае на дзеянне ў адказ) answer back пярэ́чыць;

pay back адда́ць доўг; адплаці́ць; вярну́ць гро́шы;

talk back агрыза́цца

hold back the tears стры́мліваць слёзы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)