Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкё ’тапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ.megzti ’вязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр.мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґігалле́ ’сцяблы і лісце бульбы’ (раён Івацэвічаў паміж рр. Шчарай і Ясельдай). Паводле Смулковай (Лекс. балтызмы, 41), запазычанне з літ.gigė̃lis ’Equisetum arvense, пустазелле, палявы хвошч’. Параўн. і ґіге́ль, гі́гель (гл.). Сюды Смулкова (там жа) адносіць і дзягі́лля ’тс’ (якое сустракаецца ў той жа мясцовасці). Але фанетычная форма слова не вельмі ясная (непасрэдна з gigė̃lis яе атрымаць нельга).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск.пустогряка ’гультай’, рус.дыял.пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус.буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус.буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Добраахво́тны ’добраахвотны’ (БРС). Звязана з рус.доброхо́т ’добразычлівец’, доброхо́тный. Хутчэй за ўсё запазычанне з ц.-слав. крыніцы. У рус. мове лічыцца ст.-рус. калькай грэч.εὔνους ’тс’ (гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 147). Трубачоў (Эт. сл., 5, 42) адносіць*dobroxъtъ, *dobroxotъ да ліку прасл. лексем. Няпэўна. Сюды адносіцца і добраахво́тнасць, якое або з’яўляецца калькай рус.доброво́льность або самастойным утварэннем ад добраахво́тны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сквярста́, сквярсты́, свірста́, сквярсту́ля, сквірстуны́, скверты́, скарсту́лі ‘частаванне з выпадку заколвання кабана’, ‘свежаніна’ (Сл. ПЗБ). З літ.skerstúves ‘тс’ (там жа). Непакупны (Пр. бел. філ., 91) арэал слоў дэфінуе як браслаўска-ашмянскі і прыводзіць у якасці сіноніма пагалоўшчына ‘тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) адносіць слова да балтызмаў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана, што, відаць, было абумоўлена недахопам дыялектнага матэрыялу ў час укладання слоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАЛЫ́Я РЭ́КІ,
невялікія водныя патокі, якія звычайна маюць сцёк на працягу ўсяго года. Умоўна да М.р. прынята адносіцьрэкі з вадазборам да 2 тыс.км²; часта пры падзеле рэк на вялікія, сярэднія і малыя кіруюцца даўжынёй рэчышчаў. З’яўляюцца асн. кампанентам у складзе гідраграфічнай сеткі, вызначаюць воднасць і якасны стан вял. рэк; з М.р. складаецца верхняе звяно фарміравання паверхневага сцёку, для якога характэрны адносна высокая воднасць у час раставання снегу або ліўневых і зацяжных дажджоў і нізкая ў інш. перыяды года. Некат. М.р. могуць перасыхаць або перамярзаць. На М.р. часта знаходзяцца нерасцілішчы рыб, многія з іх маюць значнае паляўніча-гасп. і эстэт. значэнне. Асаблівая ўвага да М.р. звязана з іх вял. рэсурсаахоўнай і асяроддзеўтваральнай роляй, што найб. выразна выяўляецца ў зонах інтэнсіўнай меліярацыі. На Беларусі М.р. лічаць рэкі з пл. вадазбору да 250 км² ці даўж. да 100 км, у практыцы прыродаахоўнай дзейнасці да іх адносяць рэкі даўж. да 200 км. Усяго на Беларусі 20 780 рэк і ручаёў, з іх М.р. 20 732, рэк даўж. больш за 100 км — 48.
Найб. распаўсюджаны раўнінныя М.р. Яны працякаюць у адносна неглыбокіх, добра распрацаваных шырокіх далінах са спадзістымі схіламі. маюць звілістыя рэчышчы, складзеныя з лёгкаразмыўных грунтоў, з чаргаваннем плёсаў і перакатаў, невял. нахілы, павольнае цячэнне. У межах узвышшаў даліны М.р. больш выразныя, цячэнне больш хуткае, месцамі, асабліва ў вярхоўях, яны цякуць у ярах, берагі якіх стромкія, узроўні вады пры раставанні снегу і значных дажджах могуць павышацца на 2—3 м, а потым хутка спадаць. На Пд Беларусі шмат М.р. цякуць па балотах або маюць значныя прасторы іх у складзе вадазбораў. Для іх характэрны зацяжныя разводдзе і паводкі. некалькі паніжаны межанны сцёк. Значная ч. М.р. выцякае з азёр або цячэ праз іх. Яны характарызуюцца больш нізкімі модулямі макс. сцёку і павышаным сцёкам у межань, больш працяглым разводдзем. Многія М.р. служаць асн. крыніцамі водазабеспячэння, водапрыёмнікамі меліярац. сістэм, вял. колькасць іх каналізавана ў працэсе меліярацыі.
І.Я.Афнагель.
Да арт.Малыя рэкі. Рака Раста каля вёскі Астравы Чавускага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэлеграфа; прызначаны для тэлеграфа. Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка гулі тэлеграфныя слупы.Брыль.На стале аператыўнага дзяжурнага цікаў самалёты гадзіннік, а з суседняга пакоя ўрываўся нервовы, з частымі перапынкамі, стук тэлеграфнага ключа.Алешка.Новікаву часта даводзілася адносіць Леніну па кватэру тэлеграфныя стужкі парагавораў.Мяжэвіч.// Які займаецца перадачай паведамленняў на тэлеграфе. Тэлеграфная служба.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфа; перададзены па талеграфе. Аднойчы на вялікай глыбіні акіяна адбылася аварыя — пашкоджанне кабеля тэлеграфнай сувязі.Матрунёнак.Гэта дні, калі .. [Рыгорка], па асабістаму тэлеграфнаму распараджэнню начальніка метэаралагічнай станцыі інжынера Пятра Захаравіча Лося, зусім самастойна выконваў важную навуковую работу.Краўчанка.
3.перан. Вельмі сціслы, падобны па паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Тэлеграфны стыль пісьма.
•••
Тэлеграфнае агенцтвагл. агенцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лы́скаць ’смяяцца’ (раг., Мат. Гом.), ’біць’, ’піць’, ’трэскаць’, ’кідаць позірк’ (Юрч., ТС). Уваходзіць у групу лексем з коранем *luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑ (гл. Куркіна, Этимология–72, 68–73). Да луза́ць (гл.). Слаўскі (5, 421–422) адносіцьпольск.łyskać ’блішчаць, зіхацець’, славац.liskac śe, укр.лискати, серб.-харв.ли̏скати ’тс’, славен.lískati ’паліраваць’, lískati se ’блішчаць’ да прасл.lyskati, якое з’яўляецца ітэратывам да lъskati, lъsknǫti, lъščati. Гл. лы́зіцца.