Ту́па ‘ марудна, павольна (пра рост)’ (шчуч., свісл., Сл. ПЗБ), ту́по ‘вельмі павольна (пра хадзьбу)’ (Клім.). Параўн. славац.tupo ‘абыякава’, ‘тужліва, сумна’, ‘нудна’. Паводле Махэка₂ (661), апошняе ўзыходзіць да прасл.*tǫpiti, самастойнага дзеяслова, не звязанага з прыметнікам *tǫpъ ‘тупы’, параўн. чэш.tupit ‘пазбавіць хуткасці’, польск.tępić ‘знішчаць, вынішчаць’; раней — ‘прыніжаць, дыскрэдытаваць’, што знаходзіць адпаведнікі ў тупі́ті ‘тупіць, вынішчаць’ (Вруб.), ст.-бел.тупети ‘слабець’, тупитися ‘тс’ (ГСБМ, дзе звязваецца з тупый ‘тупы’). Борысь (631) значэнне ‘нішчыць, пераследаваць’ выводзіць з больш ранняга ‘пазбаўляць вастрыні, рабіць тупым (напрыклад, рэжучыя прылады)’. Кралік (634) дзеяслоў «з духоўнай сферы» славац.tupiť ‘прыгнятаць, зневажаць’ выводзіць з ‘наступаць, прыціскаць’, адкуль otupný ‘аднастайны, нудны’. Сюды ж, відаць, тупава́ты (пра гліну) ‘гліна нязначнай вязкасці’ (Нар. словатв.), ‘глухаваты’: тупава́ты на ву́шы (луцэ., Сл. ПЗБ), тупова́ты ‘разумова абмежаваны, някемлівы’ (ТС), дзе прысутнічае сема ‘слабы, непаўнавартасны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
быт, ‑у, М быце, м.
Агульны ўклад і ўмовы штодзённага існавання, сукупнасць спосабаў і форм задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб людзей. Быт народа. Новы, сацыялістычны быт. Быт калгаснікаў. Быт рабочых. Сямейны быт. Патрыярхальны быт. □ А Беларусь магутнай будаўніцай Куе свой лёс, будуе новы быт.Бядуля.// Штодзённае жыццё. На парадкі ў хаце, на ўвесь нудны аднастайны быт жыцця свайго Аўгіння мае адзін адказ: — Так трэба!Бядуля.І перш за ўсё ўвагу яго [Сценкі] спыняў іх вучнёўскі быт і асабліва адносіны паміж хлопцамі і дзяўчатамі.Колас.// Парадак. А ў кузні свой звычайны быт.Бялевіч.
•••
Быту не давацьгл. даваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пейза́ж, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Агульны выгляд якой‑н. мясцовасці, краявід. Лясны пейзаж. Пейзаж позняй восені. □ Парадзеў, рассунуўся цяжкі і сляпы змрок, выпускаючы з свае няволі тонкія празрыстыя абрысы зімняга пейзажу.Колас.Але мы ішлі, ішлі. Прыгнятаў яшчэ бясконца аднастайны пейзаж.С. Александровіч.
2.‑а. Малюнак краявіду. Выстаўка пейзажаў вядомага мастака. Намаляваць пейзаж.// Апісанне краявіду ў творах мастацкай літаратуры. Палескія пейзажы ў творах Я. Коласа. □ Пейзажы ў літаратурных твораў выхоўваюць у чытачоў любоў да роднай прыроды і айчыны, вучаць бачыць і адчуваць красу лясоў, палёў, рэк і азёр.А. Макарэвіч.
3.‑а. Адзін з жанраў мастацкага жывапісу. Лірычны пейзаж. Індустрыяльны пейзаж.
[Фр. paysage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.
2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля.Калачынскі.
3.перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя...Сачанка.
4.перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару.Кулакоўскі.
5.перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы.Чарнышэвіч.Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uniform
[ˈju:nɪfɔrm]1.
adj.
1) аднаста́йны, нязьме́нлівы, нязьме́нны
The earth turns around at a uniform rate — Зямля́ кру́ціцца наво́кал зь нязьме́ннай ху́ткасьцяй
2) адно́лькавы
All the bricks are of a uniform size — Усе́ цаглі́ны адно́лькавага паме́ру
3) рэгуля́рны; ро́ўны
a uniform pace — ро́ўны крок
2.
n.
уніфо́рма, фо́рма f. (шко́льная, вайско́вая)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аднолькавы, роўны, такі, раўназначны, раўнацэнны, аднастайны, аднатыпны; аднакі (абл.) □ адзін у аднаго, адна цана, адной шэрсці, на адзін аршын, на адзін капыл (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
flat2[flæt]adj.
1. пло́скі, пляска́ты ( камень); ро́ўны;
a flat roof пло́скі дах;
a flat surface ро́ўная паве́рхня;
flat footmed. плоскаступнёвасць;
flat shoes ту́флі без абца́саў;
a flat tyre спу́шчаная шы́на;
The battery is flat. BrE Батарэйка села.
2. катэгары́чны, канчатко́вы;
a flat refusal катэгары́чная адмо́ва
3. су́мны, аднаста́йны, ну́дны;
Life here seems flat. Жыццё тут здаецца сумным;
His story fell flat. Яго аповед не выклікаў зацікаўленасці.
♦
and that’s flat гэ́та маё канчатко́вае рашэ́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жы́ла
1. Забалочанае месца, зарослае старарэчышча, дзе яшчэ ледзь выступае вада (Слаўг., Стол.). Тое ж жы́ліна (Слаўг.).
2. Ваданосны слой, крынічная, вільготная паласа, крыніца сярод багны, падземны сцёк (Рэч., Сал., Слаўг., Сміл.Шат.). Тое ж жы́ліна (Лёзн., Рэч., Слаўг.), жы́лка (Жытк., Слаўг.).
3. Прадаўгаваты ўзгорак, каса (Слаўг.).
4. Вузкі, доўгі пласт у зямлі адной пароды (БРС) і адпаведна яму на паверхні, дзе расце адна парода дрэў, добры ці аднастайны травастой (Слаўг.).
□в. Жылічы Маг. (ЛіМ, 1966, 13/IX).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
бе́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае або мае вельмі мала сродкаў на жыццё; незаможны; проціл. багаты. Панская зямля і маёмасць былі канфіскаваны і перададзены батракам і бедным сялянам.Кавалёў./узнач.наз.бе́дны, ‑ага, м.Багаты беднаму не сябра.Прыказка.
2.Аднастайны, мізэрны. Расліннасць на поўначы бедная. □ [Тапурыя] марыў аб незвычайных прыгодах, аздабляючы вымыслам сваё беднае на падзеі і ўражанні жыццё.Самуйлёнак.
3. Які мае недахоп у чым‑н., змяшчае ў сабе мала чаго‑н. Вучні трэціх класаў школ з рускай мовай навучання толькі пачынаюць вывучаць беларускую мову, слоўнікавы запас іх вельмі бедны, у іх не хапае слоў для выказвання сваіх думак і пачуццяў.Самцэвіч.І была яна, мусіць, такою мізэрнаю, гэтая бедная радасць, што яе цьмяны праменьчык не дасягае сённяшняга дня і не грэе старое сэрца чалавека...Самуйлёнак.
4. Які выклікае спачуванне да сябе; нешчаслівы. Не паспела бедная дзяўчына павесіць пад страху серп, як прыйшлося ўзяць у рукі сахор — пакідаць гной, растрасаць яго на полі.Чарнышэвіч.
5. Танны, просты, небагаты. Вопратка па хадаках была бедная: шарачковыя штаны, кужэльная сарочка, саматканыя світкі, не падобныя на тутэйшыя.Пальчэўскі.Бедная была кватэра, нізкая, цёмная, з дзіркамі ў падлозе і сценах.Маўр.
•••
Бедная галавагл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краса́, ‑ы, ж.
1. Тое, што робіць каго‑, што‑н. прывабным; хараство, прыгажосць. Белыя пралескі на прагалінах убіралі зямлю сонечнай красой вясковай.Лынькоў.Запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ў красе асенняга золата.Краўчанка.
2. Пра што‑н. прыгожае, цудоўнае. Дзе столькі ласкі, красы і прывету, як на Савецкай шчаслівай зямлі!Машара.Я шчаслівы, Што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі, Дзе такія густыя лясы І такія спакойныя рэкі, Дзе вясной непаўторна штораз Зелянеюць разлогі-палі, Дзе ўладар гэтай дзіўнай красы — Ты, народ мой, на вечныя векі!Гілевіч.
3. Прыгожы, прывабны выгляд. Хто бачыў яе, той забыць век не мог Красы яе светлай, дзявочай.Танк.Прабачце мне, цудоўныя палацы, Не вашай любаваўся я красой.Панчанка.
4. Упрыгожанне, слава чаго‑н. Зноў адновім сталіцу Радзімы, Беларусі Савецкай красу.Астрэйка.Заўсёды ў паходзе маё пакаленне Нап’ецца з твае жыватворнае нашы Празрыстых, як неба, як сонца, струменяў, О Нарач! Краса беларуская наша.Хведаровіч.
5. Пылок на цвітучых злакавых раслінах.
•••
Ва ўсёй (сваёй) красе — а) у харастве, раскошы. Тады Мазыр ва ўсёй красе раскінуўся перад вачыма.Дубоўка; б) (іран.) з усімі недахопамі. Адным словам, уся «тэхналогія» так званага дысертанта раскрывалася ва ўсёй сваёй красе.«ЛіМ».
Для (дзеля) красы — у якасці ўпрыгожання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)