аднаста́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аднаста́йны аднаста́йная аднаста́йнае аднаста́йныя
Р. аднаста́йнага аднаста́йнай
аднаста́йнае
аднаста́йнага аднаста́йных
Д. аднаста́йнаму аднаста́йнай аднаста́йнаму аднаста́йным
В. аднаста́йны (неадуш.)
аднаста́йнага (адуш.)
аднаста́йную аднаста́йнае аднаста́йныя (неадуш.)
аднаста́йных (адуш.)
Т. аднаста́йным аднаста́йнай
аднаста́йнаю
аднаста́йным аднаста́йнымі
М. аднаста́йным аднаста́йнай аднаста́йным аднаста́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднаста́йны, -ая, -ае.

1. Аднолькавы, заўсёды такі самы, нязменны на ўсім працягу.

Аднастайная прырода.

Аднастайныя ўражанні.

2. Манатонны.

А. шум пушчы.

3. Аднародны паводле складу, будовы.

Аднастайная структура глебы.

4. Падобны адзін на адзін, зроблены на адзін узор.

Шэрыя аднастайныя будынкі.

|| наз. аднаста́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаста́йны

1. однообра́зный; моното́нный;

2. (издающий один и тот же звук) однозву́чный;

3. (согласованный) единообра́зный;

4. (по составу) одноро́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаста́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднолькавы, нязменлівы на ўсім працягу. Тут была вялікая тэрыторыя, аднастайная сваёй прыродай. Чорны. Магло здацца, што ні моладзь, якая тут сабралася, нічога больш не ўмела скакаць, ні музыка — іграць, акрамя гэтай аднастайнай полькі. Лобан. Поезд ішоў сваёй аднастайнай хадою. Пестрак.

2. Які выяўляецца ў аднолькавым гучанні; манатонны. А яшчэ запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ўся ў красе асенняга золата. Краўчанка. Спачатку.. [Антонік] не мог разабраць ні аднаго слова, галасы зліваліся ў аднастайны гул. Мележ.

3. Аднародны паводле складу, будовы. Глеба з аднастайнай структурай.

4. Падобны адзін на адзін; зроблены на адзін узор. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег і, здаецца, яшчэ ніжэй прыгінае да зямлі старасвецкія будынкі, шэрыя, нізкія, аднастайныя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаста́йны införmig; intönig, monotn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Аднаста́йны, аднастайна (Нас., Касп., Яруш., БРС), одностайний (Клім.), укр. одностайний, польск. jednostajny. Паўкалька з польскага. Параўн. еднастайна (гл.) (Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

однозву́чный аднаста́йны;

однозву́чный колоко́льчик аднаста́йны звано́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

однообра́зный аднаста́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

единообра́зный адно́лькавы, аднаста́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

моното́нный манато́нны, аднаста́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)