1. Прымусіць каго‑н. прачнуцца. Раніцай Вера разбудзіла мужа пасля таго, як падаіла карову.Пальчэўскі.[Хрысцюк] сабе спакойненька падрэмваў увесь вечар на ложку, пакуль жонка не разбудзіла піць чай.Дуброўскі./уперан.ужыв.Ідзём мы вышукваць напрамкі дарог, Каб стэп разбудзіць, Каб ажыў ён і мог Раджаць для краіны хлеб.Кірэенка.
2.перан. Выклікаць да жыцця, абудзіць, актывізаваць. Антон глядзеў у .. [Алініны] блакітныя вочы. Яны разбудзілі ў яго сэрцы былыя пачуцці.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.(поднять, предложить на обсуждение) узня́ць, узбудзі́ць; (начать) распача́ць; заве́сці;
3.(настроить) настро́іць;
4.(привести в состояние нервного подъёма) узбудзі́ць; (взволновать) усхвалява́ць, узру́шыць; (распалить) распалі́ць; см.возбужда́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Нямоцна штурхаючы, трасучы, абудзіць ад сну, прымусіць прачнуцца. Мікола моцна спаў, праз сон чуў, як званіў будзільнік, але ён не падняўся, а толькі перавярнуўся на другі бок і зноў заснуў. А потым яго раскатурхала жонка.Гаўрылкін.//перан. Вывесці са стану пасіўнасці, разварушыць. [Лабановіч:] — А самае важнае — мы раскатурхалі б соннае балота нашага настаўніцтва, бо жыць так, як жывём мы, адарваныя адзін ад аднаго, жыць без жывой ідэі, .. так жыць нельга.Колас.Толькі самай прыгожай дзяўчыне .. ўдаецца некалькі раскатурхаць Браму.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Распараджэнне, пастанова аб прызначэнні на якую‑н. пасаду, работу. Атрымаць назначэнне. □ Дэсант лічыўся разгромленым, і .. [камандзір] чакаў новага назначэння.Чорны.//Разм. Дакумент, які пацвярджае прызначэнне на пасаду, работу. У кішэні ляжала назначэнне на новую работу.
3. Асноўная функцыя, роля каго‑, чаго‑н. Атрад асобага назначэння.// Мэта, прызначэнне каго‑, чаго‑н. Мець сваё назначэнне. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум.Колас.
4. Прадпісанне ўрача. Доктар Сільвановіч запісваў у картачку назначэнне хвораму.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натхні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым. // Выклікаць, абудзіць, навеяць што‑н. (пачуцці, думкі і пад.); прымусіць прасякнуцца чым‑н. І ты будзеш, як матку, любіць Словы тыя, якія натхніў Гэты шорах і стукат рабін Пад вятрамі загадкавых ніў!Куляшоў.
2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх‑н. дзеянняў. [Слова] здольна суцешыць гора, выклікаць весялосць, натхніць на подзвіг.Юрэвіч.Першамайскія падарункі Радзіме яшчэ больш натхнілі дружны шахцёрскі калектыў.Кулакоўскі.Лазавенка пасылаў.. [на будоўлю] лепшых людзей і лічыў, што яны павінны натхніць, пацягнуць за сабой усіх астатніх.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Злёгку паварушыць; разварушыць. Узварушыць зямлю вакол дрэва. Вецер узварушыў салому на страсе. □ Шыхта змерзлася, яе трэба моцна біць ломам — тады толькі ўзварушыш.Савіцкі.// Заставіць паварушыцца, ускалыхнуцца. З разгону [ветрык] узварушыў хмызняк.Смагаровіч.
2.перан.Разм. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці, расшавяліць; узняць. Узварушыць народ. □ Першы нумар «Ленінскага засеву», вывешаны на сцяне хаты-чытальні, узварушыў Затонне.Колас.[Алесь:] Памятаеш, як мы ўсё мястэчка ўзварушылі на перамер зямлі.Чорны.Зала нібы ажыла, жывыя чалавечыя пачуцці, думкі, страсці ўскалыхнулі, узварушылі сонную застоеную цішыню.Лынькоў.//Абудзіць, ажывіць. Узварушыць успаміны. Узварушыць у памяці старонкі мінулага.
3.перан.Разм. Выклікаць спачуванне, хваляванне; узрушыць. Манг здзівіўся і занепакоіўся. Такія слёзы, такі адчай ўзварушылі яго.Маўр.Галену навіна гэтая ўзварушыла вельмі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)