Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
грамадзя́нін, ‑а; мн. ‑дзяне, ‑дзян; м.
1. Чалавек, які адносіцца да пастаяннага насельніцтва краіны, карыстаецца правамі і выконвае абавязкі, устаноўленыя яе канстытуцыяй. Грамадзянін Савецкага Саюза.
2.Высок. Свядомы член грамадства, чалавек, які падпарадкоўвае асабістыя інтарэсы інтарэсам грамадства. Карл Маркс — грамадзянін свету.
3. Дарослы чалавек, мужчына, а таксама форма звароту да яго. — Вам што трэба, грамадзянін? — холадна звярнуўся да .. [фабрыканта] Саламон.Бядуля.[Дзяўчына:] Там адзін грамадзянін просіць прыняць яго без чаргі.Крапіва.
4.Уст. Жыхар горада, гараджанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міні́стр, ‑а, м.
Член урада, які стаіць на чале міністэрства. Міністр культуры.//Разм., жарт. Аб разумным, дасціпным чалавеку. — Міністр у мяне, а не жонка! — у захапленні ўсклікваў Міхал.Васілевіч.
•••
Кабінет міністраўгл. кабінет.
Міністр-прэзідэнт — тое, што і прэм’ер-міністр.
Міністр-рэзідэнт — дыпламатычны прадстаўнік трэцяга рангу (пасля пасла і пасланніка) у некаторых капіталістычных краінах, які звычайна прызначаецца ў другаступенныя дзяржавы.
Міністр без партфеля — міністр у некаторых капіталістычных краінах, які выконвае спецыяльныя даручэнні.
[Фр. ministre, ад лац. minister — слуга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які абазначаецца ў формулах умоўным сімвалам — лацінскай літарай N, n у значэнні: любы, які хочаш, усякі (пра велічыні). Энны член. Энны лік.
2.перан.(звычайнасасловамі: «колькасць», «лічба»). Нявызначанай велічыні, колькасці, вялікі, неабмежаваны. І ўсё ж сваёй шчодрай рукой Выдала [восень-бухгалтарка], згодна з патрэбамі, Энную суму для ўцехі людской...Кляўко.Ведаю: прысніцца на зорцы ў бядзе радзімы белы абрус, бярозка з-пад Мінска на эннай вярсце, белая Белая Русь.Стрыгалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піяне́р
(фр. pionnier = даследчык)
1) чалавек, які першым пранік у недаследаванае месца, краіну;
2) перан. той, хто палажыў пачатак чаму-н. новаму ў галіне навукі, культуры;
3) член дзіцячай камуністычнай арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фарысе́й
(гл. pharisaios, ад ст.-яўр. parusz = аддзелены)
1) член рэлігійна-палітычнай секты ў Стараж. Іудзеі, што абараняла інтарэсы заможных слаёў насельніцтва і вызначалася фанатызмам і крывадушшам;
2) перан. ханжа, крывадушнік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАКСТ (сапр.Розенберг) Леў Самойлавіч
(9.5.1866, г. Гродна — 27.12.1924),
тэатральны мастак, графік, жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1883—87), у Парыжы (1893—96). У 1906—09 выкладаў жывапіс у прыватнай маст. школе ў Пецярбургу, сярод яго вучняў — М.Шагал. Член аб’яднання «Свет мастацтва». З 1910 жыў пераважна ў Парыжы. Быў адным з вядучых дэкаратараў «Рускіх сезонаў» С.П.Дзягілева. Моцны ўплыў стылю мадэрн зазнала яго кніжная графіка (час.«Мир искусства», «Золотое руно», «Аполлон»), станковы жывапіс («Старажытны жах», 1908) і асабліва тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (балеты «Клеапатра», 1909, «Шэхеразада», 1910, «Дафніс і Хлоя», 1912), дзе, стылізуючы ант. і ўсх. матывы, Бакст стварыў вытанчана — дэкар. эскізы касцюмаў і дэкарацый. Выканаў шмат партрэтаў (І.І.Левітан, І.А.Бунін, К.Дэбюсі, І.Рубінштэйн і інш.) і станковых твораў («На схіле гадоў», «Вячэра», «С.П.Дзягілеў з нянькай» і інш.).
Літ.:
Голынец С.В. Л.С.Бакст, 1866—1924. Л., 1981.
М.М.Паграноўскі.
Л.Бакст. Эскіз касцюма Сіняй султаніхі да балета «Шэхеразада». 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ СТУДЭ́НТАЎ (БАС),
бел. грамадская арганізацыя студэнтаў у Польшчы, якая займаецца грамадска-культ., асв., выдавецкай, турысцкай дзейнасцю. Засн.ў 1-й пал. 1981 па ініцыятыве бел. студэнтаў Варшавы і Беластока. У снеж. 1981 з увядзеннем ваен. становішча ў Польшчы дзейнасць БАС спынена. У 1982 працавала нелегальна. З 1983 бел. студэнты дзейнічалі легальна ў рамках Рады культуры пры Цэнтр. радзе культуры т-ва польскіх студэнтаў у Варшаве. Адноўлена ў 1987. 1-ы з’езд адбыўся 17.12.1988 у Беластоку. Вышэйшыя кіруючыя органы — усеаг. сход і гал. рада (знаходзілася ў Варшаве, з 1991 у Беластоку). Гурткі дзейнічаюць у ВНУ Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна, Ольштына, адзін у ЗША. Выдавала бюлетэні «Апошнія паведамленні БАС» (№ 1—3, 1981, 1988), «Сустрэчы» (№ 1—13, 1983—90), у штотыднёвіку «Ніва» штомесячна змяшчае старонку «Прысутнасць». З 1991 БАС — член-заснавальнік Рады бел. арг-цый у Польшчы. З 1988 БАС узначальвалі Я.Вапа, У.Пац, Б.Кучынская (з 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ГЛУХІ́Х,
грамадская арг-цыя. Засн. Ў 1931. Цэнтр. праўленне ў Мінску. Прымае асоб з парушэннямі слыху ва ўзросце ад 16 гадоў. У складзе т-ва 6 абл., 10 міжраённых, больш за 240 пярвічных арг-цый (1995). Мае 10 навуч.-вытв. прадпрыемстваў (у Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, Оршы), Палац культуры ў Мінску, спарт. комплекс (у Гомелі), санаторый-прафілакторый «Азёрны» (на беразе Заслаўскага вадасховішча), клубы, б-кі, дамы культуры (у Віцебску, Гомелі, Гродне).
На Беларусі створаны дашкольныя ўстановы для дзяцей глухіх і са слабым слыхам (у Мінску, Бабруйску, Гомелі, Мазыры), спецшколы-інтэрнаты для дзяцей са слабым слыхам (Бабруйск, Віцебск, Гарадзея, Кобрын, Мінск, Поразава, Рэчыца), спецшколы-інтэрнаты для глухіх дзяцей (Ашмяны, Верхнядзвінск, Ждановічы, Мінск, Мсціслаў, Пінск, Рэчыца), аддзяленні па навучанні глухіх пры Гомельскім машынабуд. тэхнікуме і Мінскім медвучылішчы № 2 (рыхтуе зубных тэхнікаў); дзейнічаюць каля 30 спец. класаў пры агульнаадук. школах, 3 вячэрнія (пазменныя) школы для дарослых глухіх (у Віцебску, Гомелі, Мінску). Т-ва — членСусв. федэрацыі глухіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНЕ́СКА ((Ionesco) Эжэн) (26.11.1912, г. Слаціна, Румынія — 28.3.1994),
французскі драматург.ЧленФранц. акадэміі (1970). Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1938). З 1938 жыў у Францыі. Першая п’еса «Лысая спявачка» (паст. 1950) — своеасаблівы маніфест т. зв. «тэатра абсурду», У рэчышчы якога напісаны і ўсе наступныя п’есы: «Урок» (паст. 1951), «Крэслы» (паст. 1952), «Амедэй» (1954), «Забойца па прызванні» і «Насарог» (абедзве паст. 1959), «Кароль памірае» (паст. 1962), «Паветраны пешаход» (1963), «Гульні ў забойства» (1970), «Макбет» (1972), «Падарожжа да мерцвякоў» (1981) і інш. Праз абсурдныя сітуацыі, статычнасць персанажаў і дзеяння, унутр. замкнёнасць паказаў адчужанасць, ізаляванасць асобы ў варожым ёй свеце, што вядзе да трагічнай непазбежнасці смерці. Аўтар кн. «Тэатр» (т. 1—5, 1962—74), рамана «Пустэльнік» (1973), эсэ, успамінаў. На бел. мову перакладзена п’еса «Лысая спявачка» (пер. З.Колас), п’еса «Віват, імператар!» пастаўлена Бел. т-рам імя Я.Купалы ў 1993.