СУ́ША Мікалай Васілевіч (н. 4.2.1952, в. Вайнілава Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эканомікі і кіравання. Канд.эканам.н. (1997). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1985). З 1973 на парт. і сав. рабоце. З 1980 дырэктар з-да «Біяпрадукт», з 1987 нам. старшыні Чэрвеньскага райвыканкома, у 1989—93 прэзідэнт Саюза кааператываў Беларусі. Заснавальнік Мінскага ін-та кіравання (з 1994 яго рэктар), заснавальнік і гал. рэдактар час. «Экономика. Управление. Право». Распрацаваў стратэгію кіравання інавацыямі ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Информатизация организационно-экономического управления негосударственным вузом на современном этапе развития высшего образования. Мн., 1996;
Управление высшим учебным заведением на примере частных вузов Республики Беларусь. Мн., 2000;
Финансовый менеджмент вуза. Мн., 2001;
Экономический механизм стратегического управления развитием высшего учебного заведения. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ПЧЫЕЎ Аляксандр Васілевіч (9.8.1907, с. Міхайлаўка Валгаградскай вобл., Расія — 27.12.1962),
сав. хімік-арганік. Акад.АНСССР (1949), з 1958 яе віцэ-прэзідэнт. Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1930), дзе і працаваў. У 1938—41 праф. Маскоўскага тэхнал. ін-та харч. прам-сці. З 1940 у Маскоўскім нафтавым ін-це (у 1943—47 дырэктар), адначасова у 1947—49 нам. міністра вышэйшай адукацыі СССР і з 1958 дырэктар Ін-та нафтахім. сінтэзу АНСССР (цяпер Ін-т нафтахім. сінтэзу Рас.АН яго імя). Навук. працы па даследаванні нітравання, галагенавання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў розных класаў, а таксама сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей крэмнійарган. злучэнняў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Аляксандр Васілевіч (1.11.1900, с.Вял. Коша Селіжараўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 25.9.1962),
расійскі архітэктар. Акад. (1947), прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1955—56). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1931 выкладаў у Маскоўскім арх. ін-це. Адзін з заснавальнікаў Усерас.т-ва (у 1929—32 Усесаюзнага аб’яднання) пралетарскіх архітэктараў. З 1944 гал. архітэктар Кіева, у 1950—55 — Масквы. Асн. работы: у Маскве — Крымскі мост (1936—38, інж. Б.Канстанцінаў), комплекс стадыёна ў Лужніках (1955, у аўт. калектыве; Ленінская прэмія 1959), генплан і асобныя ч. ансамбля Цэнтр. парку культуры і адпачынку імя М.Горкага (1935—41); забудова вул. Крашчацік у Кіеве (план 1945—47, у аўт. калектыве; Дзярж. прэмія СССР 1950).
Літ.:
Астафьева-Длугач М.И. А.Власов // Зодчие Москвы. М., 1988. Кн. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛЬМАНІС, Улманіс (Ulmanis) Карліс (4.9.1877, Добельскі р-н, Латвія — 1942), латвійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Лейпцыгскім с.-г. ін-це (Германія) і ун-це Небраскі (ЗША); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 нам. камісара Часовага ўрада Ліфляндскай губерні. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў партыі Латв.сял. саюз (крас. 1917). У ліст. 1918 — чэрв. 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм’ер-міністр (у 1925—26, 1931, сак. 1934 — чэрв. 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзярж. пераварот і стаў дыктатарам, з крас. 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нац.-культ. жыцця беларусаў Латвіі. У ліп. 1940 ва ўмовах далучэння Латвіі да СССР адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр у турме г. Краснаводск (цяпер Туркменбашы, Туркменістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛІ́ЗМ,
сістэма кіравання, заснаваная на прынцыпе безумоўнага падпарадкавання мясц., перыферыйных органаў улады вышэйшым, размешчаным у адным цэнтры. Выкарыстоўваецца ў дзярж. рэгуляванні эканомікай, у дзейнасці паліт. партый, грамадскіх арг-цый і заключаецца ў засяроджанні ўладных і кіраўніцкіх паўнамоцтваў у адзіным вышэйшым цэнтры (манарх, прэзідэнт, кіраўнік урада, федэрацыя, мін-ва, к-т, кіраўніцтва карпарацыі, праўленне, рада паліт. партыі, грамадскай арг-цыі). Выступае ў дэмакр., бюракратычнай, канстытуцыйнай і інш. формах, якія адрозніваюцца паводле крытэрыя размеркавання ўлады паміж цэнтрам і перыферыяй, а таксама паводле характару адносін паміж імі, што замацоўваецца ў канстытуцыях, законах, статутах, палажэннях і на практыцы. Адметная рыса дэмакр. Ц. — спалучэнне падпарадкавання вышэйшым органам і агульнай дысцыпліне з прызнаннем канструктыўных ініцыятыў з месцаў і рэгіёнаў, права апошніх прымаць удзел у выпрацоўцы важных паліт. рашэнняў, у выбарах кіруючых органаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРЭТЭ́ЛІ Зураб Канстанцінавіч (н. 4.1.1934, г. Цулукідзе, Грузія),
расійскі і грузінскі мастак. Засл.маст. Грузіі (1967). Нар.маст.СССР (1980). Герой Сац. Працы (1990). Правадз.чл.АМСССР (1988, з 1992 Рас.АМ). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1952—1958). З 1997 прэзідэнтРас.АМ. Манум.-дэкар. творы вызначаюцца вобразным адзінствам з арх. і пейзажным асяроддзем, яркасцю колераў, багаццем форм, разнастайнасцю матэрыялаў і тэхнік выканання: мазаічныя творы ў Тбілісі і Ульянаўску, афармленне дзіцячага комплексу ў Адлеры (1973), гасцінічнага комплексу «Ізмайлава» ў Маскве (1980) і інш. Аўтар манумента «Дружба навекі» (1983), сааўтар мемарыяльнага комплексу на Паклоннай гары (1995), афармлення Манежнай плошчы (1997), помніка Пятру I (1997) у Маскве. Дзярж. прэміі СССР 1970, 1982. Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРДЫ́НЦАЎ Валерый Аркадзевіч (н. 21.8.1936, г. Свярдлоўск, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі і яе прэзідэнт (1993), акад.Міжнар.інж. акадэміі (2000). Засл. дз. нав. Беларусі (2001). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Свярдлоўск, 1959). З 1968 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1972—75 і з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі і тэхніцы прыёму і апрацоўкі стахастычных сігналаў у каналах з інтэнсіўнымі перашкодамі. Распрацаваў тэорыю нелінейнай фільтрацыі дыскрэтна-неперарыўных маркаўскіх працэсаў у дастасаванні да сістэм радыёлакацыі, радыёнавігацыі і перадачы інфармацыі.
Тв.:
Статистическая теория совмещенных радиотехнических систем. Мн., 1980;
Радиотехнические системы. Мн., 1988;
Прием сигналов на фоне помех. Мн., 1998 (разам з В.М.Козелам, М.У.Дарашэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЖ Аркадзь Сямёнавіч (н. 25.10.1930, в. Бабінкі Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі ўнутр. хвароб. Д-рмед.н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1958 у Ін-це біяфізікі АМНСССР (г. Азёрск Чэлябінскай вобл.). У 1964—68 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова ў Мінскім мед. ін-це. З 1967 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1969 заг. кафедры). У 1976—77 асабісты ўрач Ю.Цэдэнбала. у 1984—94 гал. нефролаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1990 прэзідэнтБел. і член Еўрап. асацыяцыі нефролагаў. Навук. працы па паталогіі ўнутр. органаў, пераважна нырак.
Тв.:
Протеинурия: Клинич. значение и патогенез. Мн., 1983;
Нефрология в терапевтической практике. Мн., 1988 (у сааўт.);
Практическое руководство по нефрологии. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЛС (Eccles) Джон Кэр’ю (27.1.1903, г. Мельбурн, Аўстралія — 1997),
аўстралійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1941), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1959). ПрэзідэнтАўстрал.АН (1957—61). Скончыў Мельбурнскі (1925) і Оксфардскі (1929) ун-ты. З 1927 працаваў у Ч.С.Шэрынгтана ў г. Оксфард. З 1937 дырэктар Ін-та паталогіі ў г. Сідней, з 1944 праф. Атагскага ун-та (Новая Зеландыя), з 1951 праф. Канберскага ун-та, у 1966—68 у Ін-це біямед. даследаванняў г. Чыкага, з 1963 дырэктар НДІ нейрабіялогіі і дэкан Нью-Йоркскага ун-та. Навук. працы па электрафізіялогіі і фізіялогіі ц. н. с. Даследаваў эл. працэсы ў нерв. клетках, іонныя механізмы перадачы нерв. імпульсу. Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Л.Ходжкінам, А.Ф.Хакслі).
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі (1945). Чл. (з 1946), ген. сакратар Выканкома (1957) правячай Інстытуцыйна-рэв. партыі. З 1952 у мін-вах марскога флоту, асветы. З 1958 нам. міністра, з 1964 міністр унутр. спраў. У 1970—76 прэзідэнт Мексікі. Урад Э.А. прыняў закон аб агр. рэформе (1971), новы выбарчы закон (1972), закон аб заахвочванні мекс. і рэгуляванні замежных капіталаўкладанняў (1973); стварыў фонд жыллёвага буд-ва для рабочых, увёў 5-дзённы рабочы тыдзень для служачых; у знешнепаліт. дзейнасці імкнуўся аслабіць гандл.-эканам. залежнасць Мексікі ад ЗША, пашырыць рознабаковыя сувязі з краінамі Еўропы, Японіяй і СССР, у 1972 устанавіў дыпламат. адносіны з Кіт.Нар. Рэспублікай. У 1976—86 ген. дырэктар Цэнтра вывучэння эканомікі і грамадства краін трэцяга свету.