ЦЭРЭТЭ́ЛІ Зураб Канстанцінавіч (н. 4.1.1934, г. Цулукідзе, Грузія),

расійскі і грузінскі мастак. Засл. маст. Грузіі (1967). Нар. маст. СССР (1980). Герой Сац. Працы (1990). Правадз. чл. АМ СССР (1988, з 1992 Рас. АМ). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1952—1958). З 1997 прэзідэнт Рас. АМ. Манум.-дэкар. творы вызначаюцца вобразным адзінствам з арх. і пейзажным асяроддзем, яркасцю колераў, багаццем форм, разнастайнасцю матэрыялаў і тэхнік выканання: мазаічныя творы ў Тбілісі і Ульянаўску, афармленне дзіцячага комплексу ў Адлеры (1973), гасцінічнага комплексу «Ізмайлава» ў Маскве (1980) і інш. Аўтар манумента «Дружба навекі» (1983), сааўтар мемарыяльнага комплексу на Паклоннай гары (1995), афармлення Манежнай плошчы (1997), помніка Пятру I (1997) у Маскве. Дзярж. прэміі СССР 1970, 1982. Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія Расіі 1995.

З.Цэрэтэлі. Помнік Пятру I у Маскве. 1997.

т. 17, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)