Пялю́х ’назва вялікага пальца ў вязанай рукавіцы’ (Мядзв.). Няясна, магчыма, ад палюх ’палец’ (гл.) у выніку асіміляцыі па мяккасці, верагодна, пад уплывам пяць ’расстаўляць, распінаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́галь ’падваліна пад падлогай’ (бяроз., Нар. сл.). Няясна. Верагодней за ўсё гэта запазычанне з ням. Riegel ’засаўка, запор, замок’, як і некаторыя іншыя будаўнічыя тэрміны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́сьлі ‘ледзяшы, што звісаюць са страхі’, со́сьлівъя (пагода) ‘калі нарастаюць ледзяшы на стрэхах’ (беш., Нар. сл.). Няясна; магчыма, да ссаць (гл.), параўн. славен. seselj ‘соска’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страйхо́ды ‘басаножкі’ (Сл. рэг. лекс.), срайхо́ды ‘старыя боты з адрэзанымі халявамі’ (мядз., Шатал.). Няясна. Відаць, складанае слова, другая частка — да хадзіць, ход, параўн. скараходы, хадакі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрыч, стрыча́н ‘сцябло без лісця’ (ТС), сюды ж стрыча́ць ‘тырчаць’ (Сцяц. Сл.). Няясна; магчыма, з метатэзай ад стырчаць (гл.), параўн. яшчэ старч ‘стырчак’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапе́чнік ’падлеснік, Sanicula L.’ (Байк. і Некр.). Няясна. Відаць, ад трапятаць (гл.): расліна мае лісты на доўгіх сцяблах, якія трапечуцца сярод іншых невысокіх раслін падлеску.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лу́нкі, палес. лу́нкы ’прыстасаванне з прутоў, якое служыць для замацавання вашчыны ў вуллі-стаяку’ (Анох.). Няясна. Магчыма, да лу́нка 1 ’ямка’ — ямкі, у якія ўстаўляліся пруты (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́барыць ’хлусіць, плесці нешта незразумелае, неверагоднае’ (мядз., Нар. словатв.). Няясна. Відавочна, адносіцца да экспрэсіўных ці гукапераймальных слоў з коранем *lab‑/*leb‑ (гл. Покарны, 651, 655–657).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляўце́ць ’блішчэць’ (браг., Шатал.), ’дрыжаць (ад сытасці, тлушчу), ’торгаць (аб балючым месцы на целе)’ (Ян.). Няясна. Магчыма, запазычанне. Адкуль? Параўн. ст.-грэч. λευκός ’белы’, светлы, бліскучы’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́мятка ’даведка, выпіска’ (Некр.). Рус. перм. вы́метка ’даведка’. Няясна. Магчыма, ад vymetati, калі гэта не вынік пераробкі выня́тка ’выпіска, даведка’ пад уплывам *выметаць. Параўн. рус. метать.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)