Піршча́тка ’пальчатка’ (чач., Мат. Гом.). З ’перечитка (параўн. рус.перечитки, перчатки ’гіяціпальцавыя рукаўчыкі, адзенне на рукі’, переіцатка ’пальчатка’). Да перст, персцень/ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капо́т1 ’капота, верхняе адзенне’ (мсцісл.Бяльк.), капота ’верхняе (святочнае) адзенне’ (Шат., Шпіл.; паўд.-усх., КЭС), ’род верхняга адзення’ (Гарэц., Бес.); ’жакет, фуфайка, халат’ (астр., смарг.), раг., паст. (Сл. паўн.-зах.), ’плашч з даматканага сукна’ (Сцяц., зэльв.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк.), ’шляхецкі шарак з металічнымі гузікамі’ (гродз.Нар. сл.), ’кароткае самаробнае і паношанае верхняе адзенне’ (клец.Нар. лекс.), ’дзіцячае або жаночае адзенне накшталт паліто’ (дзярж., Нар. сл.), ’сукенка з рукавамі’ (ст.-дар., Нар. сл., ТСБМ), капот ’тс’ (браг.З нар. сл.), драг. ’сукенка для дзіцяці’ (Сл. паўн.-зах.). З франц.capote ’плашч з капюшонам’, ’жаночы капялюш’ праз польск. мову, у якой існуе з XVII ст. (Слаўскі, 2, 58–59). Параўн. ка́па (гл.). Форма капот, відавочна, з рус.капот ’жаночы халат’.
Капо́т2 ’адкідная металічная накрыўка ў машынах’ (ТСБМ) — культурнае слова з пач. XX ст., запазычанае, відаць, з рус.капот ’тс’, якое з франц.capot.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. applicatio прыкладванне),
у мастацтве спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) і тэатр. дэкарацый, аздаблення адзення, прадметаў побыту і інш. нашываннем ці наклейваннем рознакаляровых кавалачкаў матэрыялаў (тканіны, паперы, саломы, скуры) інш. колеру ці фактуры; твор, выкананы такім спосабам. Пашырана ў многіх народаў свету: украінцаў, чэхаў (аплікацыя саф’янам і сукном скураной вопраткі), палякаў (аплікацыя папяровых выцінанак), манголаў (аплікацыя сукном, лямцам і скураю юртаў, дываноў, сумак), народаў Д. Усходу (аплікацыя футрам і рыбінай скурай дываноў і адзення) і інш. Здаўна вядомая на Беларусі. Аплікацыямі аздаблялі побытавыя рэчы, адзенне; аднатоннымі ці паліхромнымі кавалачкамі саломы, наклеенымі ў выглядзе геам. і стылізаваных раслінных узораў, упрыгожвалі драўляныя куфэркі, сальніцы, рамкі; аплікацыі саломкай па чорным палатне аздаблялі насценныя дываны. З канца 19 ст. аплікацыямі з кавалачкаў фабрычных тканін аздаблялі адзенне (Брэстчына), часам канцы ручнікоў (Случчына). У наш час у тэхніцы аплікацый саломай аздабляюць сувенірныя куфэркі, каробкі, пано і інш.
У літаратуры аплікацыя — уплятанне ў вершаваны тэкст вядомага выслоўя (прымаўкі, радка з песні, верша і інш.). На выкарыстанні нар. прымавак заснаваны верш П.Панчанкі «Простыя ісціны», радкоў з нар. песні «Дробненькі дожджык дый накрапае» — аднайменны верш Р.Барадуліна. Своеасаблівы від аплікацыі — уключэнне ў вершаваны тэкст назваў твораў або кніг вядомага пісьменніка, мастака: «То не плач яго Бандароўны, // А зажынкавы спеў ля гаю, // Што калісьці было безназоўным, // і імя і спадчыну мае» (С.Ліхадзіеўскі. «Светлай памяці Янкі Купалы»).
Да арт.Аплікацыя. Дываны. Аплікацыя па тканіне. Вёска Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобл. 1980.Да арт.Аплікацыя. Пано «Птушка». 1973.Да арт.Аплікацыя. Куфэркі. 1990-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКА-ТУ́РАЎСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення Усх. Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невял. гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пач. 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод інш. строяў ускладненымі сілуэтамі жан. касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі.
Аснову жан. летняга гарнітура складалі кашуля, спадніца, гарсэт (або куртка), фартух, пояс. Кашулю шылі з кужалю або белага «сарвету» (баваўнянай фабр. тканіны), з шырокім адкладным каўняром. У гарадчанак яна сціпла або зусім не аздаблялася, у тураўлянак аздаблялася на рукавах і каўняры раслінным або раслінна-зааморфным арнаментам, вышытым крыжыкам у чырвона-чорнай гаме. Спадніцу-андарак шылі з даматканага гладкафарбаванага цёмна-сіняга або чырвона-бурачковага сукна, спадніцу-сукню — з фабр. цёмнай шарсцянкі, па нізе нашывалі стужкі галуну. Гарсэт (кабат, шнуроўка) з чырвонага, фіялетава-сіняга ўзорыстага або гладкафарбаванага атласу, саціну ці парчы часта прышываўся да спадніцы ў выглядзе ліфа. Фартух аднаполкавы з фабр. цёмных тканін. Гарсэт, спадніцу і фартух падпяразвалі шырокім выплеценым або тканым поясам. Экзатычны і падкрэслена самавіты вобраз жан. касцюма стваралі арыгінальныя галаўныя ўборы галовачка і падушачка. Жанчыны насілі масіўныя нагрудныя ўпрыгожанні — чаканеныя з латуні вял. крыжы мясц. работы, пацеркі з натуральных камянёў і металу, абразкі, а таксама пярсцёнкі. Мужч. адзенне, блізкае да адзення гараджан, вызначалася высокім кравецкім майстэрствам, стрыманым аздабленнем (вышыўка шнуром, аплікацыя, нашыўка з футра і інш.). Летні гарнітур складаўся з кашулі, нагавіц, камізэлькі; галаўны ўбор — капялюш, зімой — разнастайныя варыянты магеркі. Верхнім мужч. і жан. адзеннем былі кажухі, курткі, світы.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Давыд-гарадоцка-тураўскі строй. Адзенне жанчын-мяшчанак. Канец 19 ст. Горад Давыд-Гарадок (Столінскі раён).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кімано́
(яп. kimono)
1) японскае мужчынскае і жаночае адзенне ў выглядзе халата з вельмі шырокімі рукавамі;
2) асобы крой рукава ў жаночым адзенні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ба́рва1 ’колер’ (БРС), ст.-бел.барва (Гіст. лекс., 116; Булыка, Запазыч., з XV ст.). Укр.ба́рва ’колер’ (з XVI ст.). З польск.barwa ’тс’ < с.-в.-ням.varwe (магчыма, праз чэш.barva; Брукнер, 17). Бернекер, 44; Слаўскі, 1, 28; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43. Іншая версія: непасрэднае запазычанне з ням. мовы (Рудніцкі, 79; там і літ-pa), што, аднак, не вельмі пераконвае.
Ба́рва2 ’верхняе адзенне яркага колеру’ (Нас.). Ст.-бел. XVII ст.: ’верхняе адзенне, кафтан, святочная вопратка’ (Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.). Укр.ба́рва ’форменнае адзенне; ліўрэя’ (з XVII ст.). Запазычанне з польск.barwa ’тс’ (па паходжанню тое ж самае, што і barwa ’колер’, гл. Брукнер, 17).