махля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто займаецца махлярствам, махлюе; жулік, ашуканец.

|| ж. махля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. махля́рскі, -ая, -ае.

Махлярскія звычкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махля́рства, -а, н. (разм.).

Падман, ашуканства з карыслівай мэтай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махна́ты, -ая, -ае.

1. Аброслы поўсцю, валасамі; касматы.

М. звер.

2. Пра тканіну: з густым ворсам.

М. ручнік.

3. перан. 3 густой ігліцай, з густымі галінамі.

Махнатыя лапы ялін.

|| наз. махна́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махна́ціцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ціцца; незак. (разм.).

Рабіцца махнатым, калмаціцца.

Сукно пачало м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махна́ціць, -на́чу, -на́ціш, -на́ціць; незак., што (разм.).

Рабіць махнатым, калмаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. махаць.

2. Кінуцца куды-н. (разм.).

М. цераз плот.

3. Адправіцца, паехаць куды-н. (разм.).

М. на поўдзень.

Махнуць рукой на каго-што (разм.) — перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махо́р гл. махры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісця і сцябла якой атрымліваюць тытунь.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку з такой расліны.

|| прым. махо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махра́, -ы́, ж. (разм.).

Тое, што і махорка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махрава́ты, -ая, -ае.

3 невялікімі махрамі.

|| наз. махрава́тасць, -і, ж.