махавы́² гл. мох.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ма́хала, -а, н.

У выразах: махалам не адмахацца (разм.) — ніякімі сіламі не прымусіць адчапіцца; хоць ты махалам махай (разм.) — занадта многа каго-н., не адбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маха́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Асоба, якая падае сігналы маханнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махао́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйны дзённы матылёк з жоўтымі крыламі ў чорныя крапінкі.

|| прым. махао́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. чым. Рабіць узмахі, рухі ў паветры.

М. рукой каму-н.

2. чым. Трэсці чым-н., пагражаючы каму-н.

М. кулаком.

3. Хутка ісці, рухацца, шпарыць (разм.).

Прыйшлося м. пяць кіламетраў па дажджы.

|| аднакр. махну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. маха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махе́р, -у, м.

Шэрсць коз ангорскай пароды або выраб з гэтай шэрсці.

|| прым. махе́равы, -ая, -ае.

М. шалік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махі́на, -ы, мн. -ы, -хі́н, ж. (разм.).

Вялікі, грувасткі прадмет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махіна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца махінацыямі; махляр.

|| ж. махіна́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. махіна́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махіна́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Несумленны спосаб дасягнення чаго-н.; махлярства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак. (разм.).

Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць.

|| зак. змахлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й.

|| наз. махлява́нне, -я, н.