Падлётак1 ’птушаня, якое крыху лятае’ (Янк.), подле́ток (ТС), падлётыш (Мат. Гом.) ’тс’. Рус. подлёток ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад падлятаць < лятаць (гл.).

Падлётак2 ’падлетак’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк., КЭС, ушац., КЭС лаг.). З польск. podlotek ’тс’, якое да latać, lieceć ’ляцець’. Падлётух ’тс’ (Мат. Гом.) на аснове падлётак з іншай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачу́хацца ’апомніцца’ (Касп.), ’аправіцца пасля цяжкай хваробы’ (Бір. Дзярж.), ’апрытомнець’ (Шат., КЭС, лаг.), ’абжыцца крыху пасля нягод’ (Юрч. Сін.), рус. очухаться ’апрытомнець, паправіцца, выздаравець’. Да этымалогіі параўн. вычухаць ’перанесці хваробу, недамаганне’ (Шат.), рус. очухать ’адчуць’, учухать, якія разам з чухаць ’адчуваць, нюхаць’ узыходзяць да čuti ’чуць’, параўн. Фасмер, 4, 388; Слаўскі, 1, 108; Махэк₂, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́сціць ’лаяць, ганьбіць, зневажаць; мазаць адзежу’ (Шат., КЭС, лаг., БРС, Бір. Дзярж.), бэ́сціцца ’прыпадабняцца жывёле’ (Гарэц.). Параўн. ст.-укр. бествитися (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bestwić ’тс’ (аб польскім слове гл. Брукнер, 22: да bestja < лац. bestia ’звер’). Параўн. бэ́штать. Форма бэ́сціцца адлюстроўвае польск. bestwić się. Непасрэдна з польск. bestja запазычана бел. бэ́стыя (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́стаўка ’ўстаўка з іншага палатна ў кашулі’ (КЭС, лаг.); ’клін, які ўстаўляецца ў пройму рукава’ (Жд., 1); ’устаўка для надточкі кашулі ў плячах’ (Шат., Сакал.; Тарнацкі, Studia); ’вышыўка ў верхняй частцы рукава сарочкі’ (З нар. сл.), ву́стоўка ’гестка’ (петрык., пін., Шатал.). Ад устаўля́ць, гл. уста́ўка ’тс’, пратэза з’явілася, відаць, у выніку перацяжкі націску; параўн. ву́сцілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́дна1 ’светла, ясна’ (БРС, КТС; лаг., КЭС, Бяльк.), відня́ ’відна, відаць’ (Бяльк.). Да ві́дны (гл.). Суфікс ‑ня́, відаць, узнік пад уплывам назоўнікаў на ‑ня: шырыня, таўшчыня. Сюды ж відном ’за́відна’ (КТС), памянш. віднюсенька, ‑кі, ‑ко (КТС, Сцяшк. МГ), віднінька (Бяльк.). Гл. таксама відно́.

Ві́дна2 ’відаць, мабыць, напэўна’ (Бяльк.). Запазычана з рус. ви́дно ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірава́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’, (перан.) ’кіпець, бурліць’ (БРС, КТС; КЭС, лаг.). Укр. вирувати ’бурліць, кіпець’, польск. wirować ’паварочвацца кругом, круціцца вакол чаго-небудзь, над чым-небудзь’; ’надаваць чаму-небудзь віровы рух’, wirować (po wsi) ’бадзяцца па хатах’. Утворана ад вір1 (гл.) і ітэратыўнага суф. ‑ава‑ (< прасл. ‑ova‑ti). Сюды ж віравацца, віраванне (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карпа́ты1 ’узняты, задзёрты нос’ (КЭС, лаг.). Гл. кірпаты.

Карпа́ты2 ’буграваты, з нягладкай паверхняй’ (Сцяшк.), ’з нягладкай паверхняй (аб бульбе, напрыклад)’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ), укр. коропатий, серб.-харв. кра̏пе ’няроўнасці’ даюць магчымасць рэканструяваць прасл. korpa ’бугор, няроўнасць’, што адпавядае літ. kárpa ’бародаўка’, лат. karpa ’бародаўка, мазоль’; такім чынам, лексема яшчэ балта-славянская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́чыць1 ’камячыць, ціскаць, шкуматаць, блытаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Юрч., Рам., Янк. III, Бяльк., Яўс., Мядзв., Сержп. Пр., КЭС, лаг.). Да klъkъ ’клок’. Дзеяслоў утворан ад назоўніка з другасным падаўжэннем вакалізму (klъkъ > klъčiti > klyčiti). Гл. клок.

Клы́чыць2 ’дражніць, наўмысна кагосьці злаваць’ (Мат. Маг.). Да клычыць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́кла1 ’звязка начэсанага льну, залом’, звязваецца з кука2 (гл.). Параўн. серб.-харв. ку̏ка ’крук’ і бел. кукла ’залом’.

Ку́кла2 ’амяла’ (Жыв. сл.). Гл. кукла1.

Ку́кла3 ’род жаночай прычоскі’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Ян., Касп., З нар. сл., КЭС, лаг., Сцяшк.). Гл. кукла1.

Ку́кла4 ’сусла’ (ТС). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́кса1 ’кукла, валасы, завучаныя на патыліцы’ (ТСБМ, Бяльк., Мат. АС, Янк. II). Кантамінацыя кукла (гл.) і кукса2 (гл.).

Ку́кса2 ’астатак пакалечанай рукі, нагі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Бяльк., КЭС, лаг., Федар., Гарэц., Чач.). Параўн. літ. kuksà ’рука без пальцаў’, рус. кукса ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 562). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)