род зігаміцэтавых грыбоў сям. мукаравых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў верхнім слоі глебы. На Беларусі найб. вядомыя М.: свінцова-шэры (M. plumbus), галоўчаты (M. mucedo), зімуючы (M. hiemalis), раманіянавы (M. ramannianus), шэра-вохрысты (M. griseoochraceus). Развіваюцца на раслінных рэштках, харч. прадуктах, выклікаюць цвіль кармоў, пладоў і караняплодаў пры захоўванні.
Міцэлій бясколерны, галінасты, расце ўнутры і на паверхні субстрату, пераважна няклетачны, часам распадаецца на асобныя клеткі, здольныя да пачкавання. Спарангіі круглаватыя, у выглядзе галовак са шматлікімі спорамі. Некат. віды выкарыстоўваюць як закваску («кітайскія дрожджы») для атрымання зброджаных харч. прадуктаў («соевы сыр»), спірту з бульбы і інш. Культура М. раманіянавага дае антыбіётык раміцын, некат. віды выклікаюць захворванні (мукарамікозы) чалавека і с.-г. жывёл.
расійскі ваен. дзеяч і гісторык. Засл.праф. (1905). Ген. ад інфантэрыі (1912). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1877), Акадэмію Генштаба (1884), з 1898 выкладаў у ёй. Адначасова ў 1899—1902 нач.Ваен.-вучонага архіва Гал. штаба. З 1908 нач.Гал. штаба, у сак.—вер. 1909 нач. Генштаба, потым камандзір 2-га Каўк. корпуса. У пач. 1-й сусв. вайны пам. галоўнакаманд. Каўк. арміяй. З 1915 у адстаўцы, на гасп. і інш. пасадах. Саснеж. 1917 старшыня Каўк.ваен.-гіст. камісіі па абагульненні вопыту 1-й сусв. вайны. Аўтар прац па рас.ваен. гісторыі, у т. л. «Паўночная вайна 1708 г. ад р. Улы і Бярэзіны за р. Дняпро» (1901).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 29.10.1943, в. Баўцічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік, літ.-знавец, крытык. Канд.філал.н. (1974), дац. (1981). Настаўнічаў, працаваў на камсамольскай рабоце. З 1973 у БДУ. Друкуецца з 1964. Аповесць «Узаранае поле» (1968) пра камсамольскіх работнікаў, кн. прозы «Такое бывае аднойчы» (1982) пра студэнцкае жыццё і каханне. Распрацоўвае маральна-этычныя праблемы бел. л-ры, этычна-канцэптуальныя асновы бел. прозы 1960—80-х г., дзейнасць «Маладняка» (манаграфія «Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка», 1984): Сааўтар падручніка «Беларусазнаўства» (1998). Склаў зб-кі «Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа і развіццё славянскіх моў і літаратур» (1982), «Творчая і метадычная спадчына Якуба Коласа» (1992), адзін са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура: Проза 20-х гг.» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАРБА́ЕЎ (Нурсултан Абішавіч) (н. 6.7.1940, в. Чэмалган, Алмацінская вобл., Казахстан),
палітычны і дзярж. дзеяч Казахстана. Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС і Карагандзінскі політэхн.ін-т. Працаваў рабочым на з-дзе, потым на камсам. і парт. рабоце. У 1969 2-і сакратар Тэміртаўскага гаркома Кампартыі Казахстана (КПК), з 1973 сакратар парткома Карагандзінскага металург. камбіната, з 1977 сакратар, 2-і сакратар Карагандзінскага абкома КПК. У 1979—84 сакратар ЦК КЛК. У 1984—89 Старшыня СМКаз. ССР. У 1989—91 1-ы сакратар ЦККПК, адначасова ў лют.—крас. 1990 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Каз. ССР. З крас. 1990 прэзідэнт Каз. ССР, саснеж. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Казахстан, у студз. 1999 зноў выбраны на гэту пасаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАННЕ,
перадача генетычнай інфармацыі ад аднаго пакалення арганізмаў другому. Знешне наследуюцца адзнакі (на самай справе гены), што іх вызначаюць. Адрозніваюць Н. ядзернае (гены ў храмасомах) і Н. цытаплазматычнае (гены ў ДНК арганоідаў). Ядзернае бывае аўтасомнае (гены ў аўтасомах) і счэпленае з полам ’(гены ў палавых храмасомах). Адрозніваюць таксама Н., залежнае ад полу (адзнакі праяўляюцца па-рознаму ў асобін рознага полу), і Н., што кантралюецца полам (адзнакі праяўляюцца ў асобін аднаго полу). Працэс Н. забяспечвае матэрыяльную пераемнасць паміж пакаленнямі арганізмаў на Зямлі. Аналіз Н. адзнак з’яўляецца зыходным і неабходным этапам усіх генет. даследаванняў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне пры медыка-генет. кансультаванні для вызначэння рызыкі нараджэння дзіцяці са спадчыннай хваробай, у селекцыі для выбрання метадаў адбору і гібрыдызацыі гасп. карысных відаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФ (франц. nef ад лац. navis карабель),
карабель, у хрысціянскіх храмах прадаўгаватае памяшканне, частка інтэр’ера, абмежаваная з аднаго ці абодвух бакоў радам калон ці слупоў. Адрозніваюць Н. сярэдні, бакавыя і папярочныя (трансепт). Вядомы са старажытнасці ў храмах тыпу базілікі. На Беларусі пашыраны з 16 ст. Сярэдні Н., звычайна больш высокі за бакавыя, асвятляўся невысокімі аконнымі праёмамі над дахамі бакавых Н., у алтарнай ч. завяршаўся апсідай або прэсбітэрыем (у некат. храмах існавалі сярэднія Н. без апсід). На скрыжаванні сярэдняга Н. і трансепта часта рабілі купал на барабане, у бакавых размяшчалі алтары. У архітэктуры готыкі Н. мелі складаныя ўзорыстыя скляпенні, у архітэктуры барока і класіцызму сярэдні Н. звычайна перакрываўся цыліндрычным з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі скляпеннямі. Скляпенні Н. ўпрыгожвалі дэкар. лепкай, размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЯ́СЫЦІ (Strix),
род птушак сям. савіных атр. совападобных. 12 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Паўн. Афрыцы. Жывуць у лясах, гарах, парках пераважна ў дуплах, часам у чужых гнёздах, на зямлі, у норах. Аселыя. На Беларусі 3 віды: няясыць барадатая, Н. даўгахвостая, або уральская (S. uralensis), якія занесены ў Чырв. кнігу, і Н. звычайная, або шэрая (S. aluco).
Даўж. да 84 см, маса да 1,2 кг. Апярэнне густое, рыхлае, мяккае, шэрае або рыжаватае са стракацінкамі. Галава вял., круглая, тваравы дыск добра развіты. Вочы з бурай радужынай. Дзюба моцная. Крылы шырокія, закругленыя. Хвост сярэдняй даўжыні. Пальцы звычайна апераныя. Актыўныя ўначы. Кормяцца грызунамі, птушкамі, жабамі, беспазваночнымі. Нясуць 2—6, зрэдку да 8 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСФАРДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Вялікабрытаніі. Засн. ў 2-й палове 12 ст. У 13 ст. ў О.у. былі гуманіт., юрыд., багаслоўскі і мед. ф-ты. У розны час у ім выкладалі Р.Бэкан, Дж.Уікліф, Эразм Ратэрдамскі, Т.Мор, Дж.Лок, А.Сміт, Р.Бойль, Э.Галей, Ф.Содзі, Д.Кроўфут-Ходжкін, Р.Робінсан, С.Н.Хіншэлвуд і інш. У складзе ун-та (1995) каля 40 каледжаў, 19 тыс. студэнтаў, у т. л. 2,3 тыс. замежных; спецыялізаваныя н.-д. цэнтры і ін-ты; музеі, бат. сад, б-ка (з 1602) і інш. Ф-ты: антрапалогіі і геаграфіі; геалогіі; біял. навук; клінічнай медыцыны; фізіялогіі; адукацыі; англ. мовы і л-ры; сярэдневяковых і сучасных моў; выяўленчага мастацтва; музыкі; права; матэматыкі; фізікі; сучаснай гісторыі; псіхалогіі; сац. навук; вывучэння Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІКРА́Т (Polykratēs; ? — каля 522 да н.э.),
старажытнагрэчаскі тыран в-ва Самас [каля 540 — каля 522 да н.э.]. З дапамогай братоў авалодаў в-вам Самас, дамогся яго паліт. аб’яднання, увёў замест родавых тэрытарыяльныя філы. Праводзіў палітыку ў інтарэсах гандл.-рамесніцкіх слаёў дэмасу. Пры ім пабудаваны мол і хвалярэзы ў гавані, водаправод, храм багіні Геры. У барацьбе з гарадамі М. Азіі і астравамі Эгейскага м. за гандл. шляхі стварыў моцны флот і ўсталяваў сваю гегемонію над усім Эгейскім морам. Збіраў творы мастацтва, рукапісы; пры яго двары жылі паэты Анакрэонт і Івік, урач Дэмакед, філосаф Піфагор. Палітыка П. выклікала супраціўленне родавай арыстакратыі, якая ў саюзе са Спартай і Карынфам падняла супраць яго паўстанне. Забіты паводле загаду Ахеменідаў. П. прысвечана балада Ф.Шылера «Пярсцёнак Палікрата».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫЗАЦЫ́ЙНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
аптычныя прыстасаванні для атрымання, выяўлення, пераўтварэння і аналізу палярызаванага святла, а таксама для розных даследаванняў і вымярэнняў. Прынцып дзеяння П.п. заснаваны на змене стану палярызацыі святла, якое праз іх праходзіць або адбіваецца.
Асн. элементы П.п. — палярызатар, аналізатар, падвойнапераламляльныя пласцінкі, фазавыя і аптычныя кампенсатары. Адрозніваюць палярыметры (ценявыя і паўценявыя; выкарыстоўваюцца для вымярэння вуглоў вярчэння плоскасці палярызацыі, а таксама для вызначэння ступені палярызацыі часткова палярызаванага святла), палярыскопы (для даследаванняў мех. напружанняў у матэрыялах; гл.Фотапругкасць, Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў), палярызацыйныя мікраскопы (для вывучэння крышталяў), палярызацыйныя фатометры (для рэгулявання інтэнсіўнасці светлавога патоку). У спалучэнні са спектральнымі прыладамі П.п. выкарыстоўваюцца ў спектрапалярыметрыі для вывучэння ступені палярызацыі святла пры люмінесцэнцыі, паглынанні і адбіцці святла, а таксама аптычнай актыўнасці рэчыва.