Кудо́шыць ’круціць, згортваць’ (ТС). Да кудаса (гл.) ’мяцеліца, непагадзь, завея’. Рэгулярна а > о пад націскам, спарадычна ‑siti > ‑šiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузу́лька ’насякомае’ (Яруш.), ’конік’ (Федар. Рук.). Параўн. кузурка (гл.). Да кузулька (< каза), о > у пад уплывам суфіксальнага вакалізму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курчы́ны ’жэрдкі ў хаце пад столлю, на якія вешаюць адзежу’ (Бяльк., Рам., Мат. Маг., Пал.). Да курчі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паюрго́нія ’герань, вазон’ (мядз., Жыв. сл.) — скажонае (пад уплывам юргі́ня) пеларго́нія, якое паходзіць са ст.-грэч. πελαργός ’бусел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераблагава́ць ’пакінуць зямлю пад аблогу’ (Ян.). Да пера- і аблогаваць ’зарастаць дзірваном, знаходзіцца ў запушчаным стане’ < аблог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясня́к ’праснак’ (карэліц., Шатал.). Да пляскаць (гл.). Суфікс -ак, як у праснак, распадабненне ‑ак > ‑як пад уплывам ‑ля‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шалець: каб це пашалець у зяпа! ’паўтарамесячная гарачка’ (гродз., Шн. 2). Ад шсшець, шал (гл.) пад уплывам пошасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напашэ́вепад рукамі, нагатове, у патрэбную хвіліну’ (слуц., Вітка, Полымя, 1988, 7, 201), ’на такім месцы, дзе можна ўзяць адразу, не шукаючы’ (слуц., Нар. словатв.), напашэ́япад рукою, навідавоку’ (дзярж., Нар. сл.), напашэўкупад рукамі, пад рукой’ (мін., Жыв. сл.; стаўбц., Нар. сл.; Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’блізка, пад рукамі’ (Сл. ПЗБ). Відаць, са спалучэння на пашэве, дзе другая частка — назоўнік у месным склоне *пашэ́ва ці *пашэ́ў ’похва’, параўн. польск. poszew, poszwa ’тс’, першапачаткова ’трымаючы руку на похве са зброяй’; у выпадку спалучэння на пашэўку — ’паклаўшы руку на похву’, параўн. польск. poszewka ’похва’, усё да шыць, шво (гл.). Магчыма і іншая версія, якая ўлічвае наяўнасць у радзе славянскіх моў прыслоўяў тыпу польск. poszewo ’коса, нахілена, крыва’ (магчыма, да szawiać ’кранаць, рухаць’, што Брукнер (542) параўноўвае з chwiać, параўн. ша́ваць ’рухаць’, рус. шевелить ’тс’), славен. pošev ’коса’, асабліва napošev ’коса, накасяк’, што дае падставы гаварыць аб адноснай старажытнасці слова, аднак адсутнасць фіксацыі зыходнай формы ў беларускіх гаворках прымушае лічыцца з магчымасцю запазычання. У карысць апошняй версіі сведчыць, магчыма, і ўкр. на‑похваті ’навідавоку, пад рукой’, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік похват (да хватати ’хапаць’); тады магчымае *пашэў ’рух, крананне’ (да шаваць ’рухаць, кранаць’). Цікава, што пры гэтым захоўваецца фармальная суадноснасць з іншым варыянтам назвы ножнаў — похва, што не выключае магчымых збліжэнняў у развіцці семантыкі слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗМЯКЧА́ЮЧЫЯ АДКА́ЗНАСЦЬ АКАЛІЧНАСЦІ ў крымінальным праве,

акалічнасці, наяўнасць якіх пры ўчыненні злачынства сведчыць пра тое, што дадзенае злачыннае дзеянне або сам злачынец з’яўляецца менш грамадска небяспечным, чым пры адсутнасці такіх акалічнасцей. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь З.а.а. прызнаюцца: прадухіленне вінаватым шкодных вынікаў яго злачынства або добраахвотнае пакрыццё нанесенай страты ці прычыненай шкоды; учыненне злачынства ў выніку збегу цяжкіх асабістых ці сямейных абставін, або пад уплывам пагрозы ці прымусу, з прычыны матэрыяльнай і інш. залежнасці, або пад уплывам моцнага душэўнага хвалявання, выкліканага неправамернымі дзеяннямі пацярпелага, або пры абароне ад грамадска небяспечнага пасягання; учыненне злачынства непаўналетнім або жанчынай у стане цяжарнасці; шчырае раскаянне або яўка з павіннай; актыўнае садзеянне выкрыццю злачынства. Пры назначэнні пакарання суд можа ўлічваць таксама З.а.а., якія не вызначаны законам.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 7, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛАРУ́СЬ»,

штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны часопіс на бел. мове. Засн. ў 1930 пад назвай «Чырвоная Беларусь» (выходзіў да 1933), адноўлены ў студз. 1944 пад назвай «Беларусь». У 1944 выходзіў раз у 2 месяцы спачатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску паралельна на бел. і рус. мовах. З 1945 на бел. мове. Асвятляе грамадска-паліт. і эканам. жыццё рэспублікі, узнімае пытанні развіцця нац. культуры, культ. узаемасувязяў з інш. народамі, публікуе нарысы, нататкі пра бел. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі, фотарэпартажы, рэпрадукцыі твораў выяўл. мастацтва, папулярныя творы «малых» жанраў (вершы, апавяданні, п’есыаднаактоўкі, нарысы і інш.) бел. пісьменнікаў. Шмат увагі аддае праблемам бел. нац. адраджэння, вяртання народу яго духоўнай і гіст. спадчыны, у т. л. навук. і літ.-маст. здабыткаў, створаных беларусамі за мяжой, рэліг.-хрысціянскіх традыцый.

т. 3, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)