ФЛЕ́ЙТА (ням. Flöte ад праванс. flaüto),

духавы лабіяльны муз. інструмент, у якім гук здабываюць удзіманнем паветра ў канал трубкі. Вырабляюць з дрэва або металу. Вядомы 2 віды Ф. — папярочная (пры ігры трымаюць гарызантальна) і падоўжная (трымаюць вертыкальна). Дыяпазон c​1—c​4. Папярочная Ф. — адзін з найстараж. муз. інструментаў (упамінаецца ў 9 ст. да н.э.). З 12 ст. ў Еўропе і Азіі. Удасканальвалася. Сучасны яе тып удасканалены Т.​Бёмам у 19 ст., выкарыстоўваецца як арк., ансамблевы і сольны інструмент. Уяўляе сабой цыліндрычную трубку, якая складаецца з галоўкі (з рухомым коркам для рэгулявання строю і спец. адтулінай для ўдзімання паветра), сярэдняга і ніжняга кален з клапанным механізмам. Яе разнавіднасці: вял., малая (Ф.-пікала), альтовая і басовая. На Беларусі пашырана з 18 ст. ў складзе магнацкіх капэл, у т. л. Гродзенскай Тызенгаўза (флейтысты С.​Давыдовіч, В.​Дзевальтоўскі, П.​Ламінскі, А.​Тумін, Я.​Шусціцкі, М.​Яленіч). Сярод бел. флейтыстаў 20 ст. Г.​Гедыльтэр, А.Рачоў, Б.​Трызна, У.​Харытонаў. Музыку для Ф. пісалі М.​Аладаў, Л.​Шлег, П.​Падкавыраў, В.​Помазаў, Дз.​Смольскі і інш. Падоўжная Ф. мае цыліндрычны канал з бакавымі адтулінамі, дзюбападобны муштук з коркам усярэдзіне. Да яе належаць: старадаўні флажалет, блокфлётэ, двайная Ф., а таксама бел. нар. інструменты — адзіночная дудка і парныя дудкі. У Еўропе вядома з 11 ст. З 16 ст. існуе ў разнавіднасцях дыскантавая, альтовая, тэнаровая. Выкарыстоўваецца ў прафес. і аматарскіх нар. аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.

Літ.:

Тризно Б.В. Флейта. М., 1964.

І.​Дз.​Назіна.

Папярочная флейта.
Падоўжная флейта.

т. 16, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Банду́ра 1. Рус. банду́ра, укр. банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск. bandura ’тс’ < італ. pandura < лац. padūra < грэч. πανδοῦρα ’цытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.

Бандура 2 ’занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус. банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васэрва́га ’інструмент для вызначэння гарызантальнай лініі пры будаўніцтве’ (Сцяшк. МГ). Укр. васерва́ґа, васерва́га. З ням. Wasserwaage ’тс’ (можа, праз польскую мову; параўн. польск. дыял. waserwaga). Гл. Рудніцкі, 1, 322.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свісцёлка ‘духавы народны музычны інструмент’, ‘свістулька’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк.), сюды ж свісце́лка, свісце́лік, свісту́шка, свісто́лік ‘свісток’ (ТС). Да свістаць (гл.). Аналагічна ўкр. свисті́лка, рус. свисте́лка, польск. świszczałka ‘свістулька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трамбо́н ’духавы медны музычны інструмент’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з італ. trombone ’вялікая труба’, якое ад tromba ’труба’ (Фасмер, 4, 105; Голуб-Ліер, 490; ЕСУМ, 5, 647).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ке́рнер, ‑а, м.

1. Слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі.

2. Пункты, зробленыя гэтым інструментам на загатоўках пры іх разметцы.

[Ням. Körner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесару́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лесаруба, лесарубаў. Лесарубная брыгада.

2. Які мае адносіны да ваякі лесу. Лесарубныя работы. // Які прызначаецца, служыць для валкі лесу. Лесарубны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рая́ль, ‑я, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі. Іграць на раллі. Вучыцца па класу раяля.

•••

Кабінетны раяль — раяль невялікага памеру (у адрозненне ад вялікага, канцэртнага).

[Ад фр. royal — каралеўскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флажале́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Старадаўні музычны духавы інструмент, падобны да флейты.

2. Гук, які атрымліваецца на струнных музычных інструментах ад лёгкага дотыку пальцам да некаторых пунктаў струны.

[Фр. flageolet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штангенцы́ркуль, ‑я, м.

Інструмент для лінейных вымярэнняў невялікіх дэталей, вырабаў. Адразу ж адключыў другі станок — на вока заўважана, што дэталі пайшлі бракованыя. Замераў штангенцыркулем — ажно пяць рэгулятараў запароў. Мыслівец.

[Ням. Stangenzirkel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)