асноўны фактар, які рухае эвалюцыю арганізмаў. Вучэнне пра Н.а. створана Ч.Дарвінам. Незалежна ад яго да ідэі Н.а. прыйшоў А.Уалес. Паводле Дарвіна, Н.а. — вынік барацьбы за існаванне; выяўляецца ў пераважным выжыванні і пакіданні патомства найб. прыстасаванымі асобінамі кожнага віду арганізмаў і гібелі менш прыстасаваных. Неабходная перадумова, якая забяспечвае дзеянне Н.а. — спадчынная зменлівасць арганізмаў, яго непасрэдны вынік — фарміраванне ў арганізмаў прыстасаванняў да канкрэтных умоў знешняга асяроддзя. Больш аддаленыя вынікі Н.а. — павелічэнне разнастайнасці форм арганізмаў, паслядоўнае ўскладненне іх арганізацыі ў ходзе прагрэсіўнай эвалюцыі, выміранне менш прыстасаваных відаў. Дарвінаўская канцэпцыя Н.а. далей развіта ў працах А.М.Северцава, С.С.Чацверыкова, І.І.Шмальгаўзена, Р.Фішэра, Дж.Холдэйна і інш.Генет. сутнасць Н.а. грунтуецца на дыферэнцыраваным (невыпадковым) захаванні папуляцыі пэўных генатыпаў і выбіральным удзеле іх у перадачы генаў наступнаму пакаленню. Н.а. уздзейнічае на пэўны фенатып, што фарміруецца ў выніку ўзаемадзеяння генатыпу, які мае характэрную норму рэакцыі, з фактарамі навакольнага асяроддзя, а не на асобную фенатыпічную адзнаку (і не на асобны ген). Н.а. уяўляе сабой верагоднасны працэс. Непасрэдна ён не з’яўляецца прычынай зменлівасці арганізмаў, аднак можа ўздзейнічаць на частату і напрамкі тых мутацый, якія пераважаюць, робяць вызначальны ўплыў на тэмпы і напрамкі эвалюц. працэсу. Ступень уздзеяння Н.а. на папуляцыі арганізмаў наз. інтэнсіўнасцю ціску Н.а. Дзеянне Н.а. выразна выяўляецца ў вял. папуляцыях (сотні і больш асобін), тамушто па меры скарачэння іх колькасці. павялічваецца роля выпадковых фактараў, якія змяншаюць яго эфектыўнасць. Адбор уздзейнічае на асобныя арганізмы (індывідуальны адбор) і на цэлыя групоўкі (т.зв. групавы адбор), пры гэтым ён можа спрыяць захаванню такіх прыкмет асобін, што з’яўляюцца карыснымі для групы ў цэлым, а не для саміх іх уладальнікаў. Н.а. дзейнічае ў розных кірунках і адпаведна прыводзіць да розных вынікаў. У якасці асобных форм Н.а. адрозніваюць разрываючы (дызруптыўны), рухаючы, стабілізуючы адбор. Прыватны выпадак Н.а. — палавы адбор. Гл. таксама Дымарфізм, Штучны адбор.
Літ.:
Дарвин Ч. Происхождение видов путем естественного отбора // Соч.М.; Л., 1939. Т. 3;
Шмальгаузен И.И. Факторы эволюции: Теория стабилизирующего отбора 2 изд. М., 1968;
Шеппард Ф.М. Естественный отбор и наследственность: Пер. с англ.М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧЫ́ННАСЦЬ, каузальнасць,
адна з форм узаемасувязі і ўзаемадзеяння з’яў, дзе адна з іх — прычына — абумоўлівае і з неабходнасцю параджае іншую з’яву — вынік (гл.Прычына і вынік). Кожная з’ява мае прычыну і адначасова яна з’яўляецца прычынай інш. з’явы; або, наадварот, без прычыны нішто не паяўляецца. Прычына і дзеянне ўтвараюць ланцуг, які цягнецца з мінулага, пранізвае сучаснае і знікае ў будучым. Таксама прычына распадаецца на знешнія абставіны, унутр. ўмовы і ўзбуджэнне, што служыць непасрэднай прычынай дзеяння. Напр., калі порах сухі (абставіны) і мае адпаведныя інгрэдыенты (умова), то дзякуючы ўдару (узбуджэнне) ён загарыцца (дзеянне). У гісторыі філасофіі прынцып П. сфармуляваны Дэмакрытам, а як строга прычынная сувязь з’яў — стоікамі і Эпікурам. Суб’ектыўны ідэалізм не прызнае аб’ектыўнага характару П. і зводзіць яе да паслядоўнасці адчуванняў (Д.Юм) або сцвярджае, што П. — апрыёрная катэгорыя чалавечага розуму, якая прыўносіцца ў хаатычны свет з’яў (І.Кант). Аб’ектыўны ідэалізм (Г.Гегель, неатамісты) лічыць канчатковай прычынай з’яў сусв. дух, або Бога (гл.Індэтэрмінізм), але не адмаўляе дэтэрмінізм. Дыялектычны матэрыялізм прызнае аб’ектыўны і ўсеагульны характар П., яе складанасць, зменлівасць, шматзначнасць. А.Шапенгаўэр вылучаў 3 формы П.: ва ўласным сэнсе (для неарган. свету), раздражненне (у арган.-раслінным жыцці) і матыў (ва ўчынках адушаўлёных істот). Дж.Міль, Г.Спенсер і інш. імкнуліся растлумачыць П. на аснове толькі вопыту, з дапамогай індукцыі. Пазітывізм (А.Конт, Р.Авенарыус, Э.Мах і інш.) замянілі паняцце «П.» паняццем функцыянальнай залежнасці, паняцце прычыны — «умовамі».
Прычынна-выніковыя сувязі бываюць непасрэдныя і апасродкаваныя, агульныя і найбліжэйшыя, гал. і негалоўныя, унутр. і знешнія, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя і інш. Узнікае складаная сетка прычынна-выніковых сувязей, якія пераплятаюцца і выклікаюць універсальнае ўзаемадзеянне. З’явы прыроды наз. прычынна-тлумачальнымі, а сувязі паміж імі — адпаведнымі прычыннасці прынцыпу, тамушто ў адносінах да гэтага прынцыпу разглядаецца аб’ектыўная прадметная сувязь, якая не можа супярэчыць вынікам даследаванняў прыродазнаўчых навук. Пры вывучэнні такіх сувязей шырока выкарыстоўваюцца эксперым. даследаванні, матэм. апарат, раскрываюцца магчымы, або статыстычны характар прычынна-выніковых сувязей у прыродзе ці сферы сац.-эканам., грамадскіх працэсаў. На аснове П. арганізуецца матэрыяльна-практычная дзейнасць чалавека, выпрацоўваюцца навук. прагнозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сакольнік ’расліна ястрабок зонцічны, Hieracium umbellatum L.’ (Кіс.). Рус.соко́лья трава ’тс’, сокольніка ’Hieracium pilosella L.’, серб.-харв.соколова трава ’Hieracium cymosum L.’, польск.jastrzębiec, чэш.jestřábník ’Hieracium’. Да сокал (гл.). Антычная назва для Hieracium і блізкіх раслін ўтворана ад грэч.ίεφαζ ’ястраб’, тамушто існавала павер’е, што ястрабы і сокалы для вастрыні зроку ужываюць сок гэтых раслін; гл. Махэк, Jména rostl., 232. Аднак, назва можа тлумачыцца тым, што вялікая колькасць гэтых раслін расце на значнай вышыні, дае водзяцца ястрабы і сокалы (Сіманавіч, 232).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус.дыял.вы́торочить ’абшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., тамушто слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус.выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочить ’звольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр.кітель, рус.китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, тамушто толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням.Kittel як крыніца рус.китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням.Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачкі́ ’амаль’ (в.-дзв., доўг., брасл., Сл. ПЗБ; дрыс., Хрэст. дыял.). З рус.почти ’тс’ (Сл. ПЗБ, 3, 472). Мена г’Ж’ адбылася ў сувязі з тым, што ў субстратных балтыйскіх гаворках, як, напрыклад, у сучаснай літоўскай мове, /’, ď выступалі толькі як алафоны фанем [t], [d], абыякавых да палаталізацыі, таму і замяняліся найбольш блізкімі паводле месца ўтварэння (k, g), параўн. гірса — дзірса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́зас ’надзел; загон’ (ЛА, 3; воран., Сл. ПЗБ). З літ.rėžis ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 329). Форма з ‑з‑, хутчэй за ўсё, пад уплывам бел.рэз, нарэ́з (гл. рэз2). Фіксацыя адзінкавая, таму выклікае здзіўленне сцвярджэнне Дайлідэнаса, што “былая лексема резъ у форме резас бытуе да цяперашняга часу ў беларускіх паўночна-заходніх гаворках” (Бел. мова, вып. 15, 80–81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валасе́нь1 ’пухір на пальцах, хвароба’ (Нас.). Насовіч тлумачыць, што хвароба названа так таму, што яе выклікае быццам бы чарвяк, падобны да воласа (Нас., 65).
Валасе́нь3 ’нітка або жылка ў вудзе’ (бых., КЭС), валаснік ’тс’ (Гарэц.). Да волас, з якога робіцца такая жылка.
Валасе́нь4 ’моцная высокая трава’ (Маш.), валасень, валасняк ’расліна, Hieracium pilosella L.’. Да волас.
Валасе́нь5 ’від чарвяка, Nematomorpha, Gordiacea’ (КЭС). Назва дадзена за валасападобнае цела (БелСЭ, 2, 567).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МА́САў фізіцы,
фізічная велічыня, якая вызначае інертныя і гравітацыйныя ўласцівасці цела; адна з асн. характарыстык матэрыяльных аб’ектаў.
У класічнай механіцы, дзе скорасці цел (v) значна меншыя за скорасць святла (c) у вакууме (v≪c), М., якая ўваходзіць у другі закон Ньютана (гл.Ньютана законы механікі) наз.інертнай, a М., вызначаная з Сусветнага прыцягнення закона — гравітацыйнай. Эксперыментальна ўстаноўлена, што інертная і гравітацыйная М. з вял. дакладнасцю супадаюць і іх можна лічыць адной і той жа фіз. велічынёй. У гэтым набліжэнні М. з’яўляецца таксама мерай колькасці рэчыва і адытыўнай велічынёй, таму выконваецца масы захавання закон. У рэлятывісцкай механіцы (v~c) поўная энергія цела вызначаецца формулай
, а яго імпульс
, адкуль вынікае ўзаемасувязь паміж велічынямі E і p: E2/c2−p2 = m2c2. З гэтай формулы можна выразіць велічыню m — інварыянтную М. (ці проста М.), якая вызначае энергію спакою цела E0 = mc2 і ўваходзіць у законы класічнай механікі. У рэлятывісцкім выпадку М. ізаляванай сістэмы цел з цягам часу не мяняецца, аднак яна не роўная суме М. цел гэтай сістэмы (гл.Дэфект мас). Прынята лічыць, што М. элементарнай часціцы вызначаецца звязанымі з ёй эл.магн., ядз. і інш. палямі, аднак колькаснай тэорыі, якая тлумачыла і давала б магчымасць вызначыць дыскрэтны спектр М. элементарных часціц, не існуе. Адзінка М. ў СІ — кілаграм, М. атамаў і малекул вымяраецца ў атамных адзінках масы, М. элементарных часціц — у М. электрона або ў атамных адзінках энергіі.
Літ.:
Джеммер М. Понятие массы в классической и современной физике: Пер. с англ.М., 1967;
Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Теоретическая физика. Т. 2. Теория поля. 7 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ ТРО́ІЦКІ МАНАСТЫ́Р Існаваў у 15 ст. — 1950-х г. у г. Слуцк Мінскай вобл. як правасл. мужчынскі. Размяшчаўся на левым беразе р. Случ у прадмесці Трайчаны, таму вядомы і пад назвай Трайчанскі. Час узнікнення невядомы, упершыню згадваецца ў 1455. Манастыр меў 2 царквы, жылыя будынкі і гасп. пабудовы. У гіст. л-ры прынята лічыць, штогал. храм манастыра — Троіцкая царква — пабудаваны ў 1505. Вядома, што ў 1654 царква была мураваная. У 1654—67 і ў 18 ст. манастыр моцна пацярпеў, царква амаль цалкам знішчана. У 1785—88 царква адбудавана паводле праекта і пад кіраўніцтвам арх. Ш.В.Турава ў стылі барока. Крыжова-купальны ў плане храм з дзвюма 3-яруснымі чацверыковымі вежамі-званіцамі на гал. фасадзе, на паўн. вежы быў гадзіннік. Тарцовыя сцены крылаў трансепта завершаны фігурнымі франтонамі. Над сяродкрыжжам узвышаўся аб’ём з вял. купалам на чацверыку, над ім — бельведэр, увянчаны маленькім купалам на светлавым барабане. У царкве захоўваліся цудатворны абраз Маці Божай і абраз Казанскай Маці Божай візант. пісьма, Евангелле 1582, пісанае слуцкім кн. Юрыем Юр’евічам Алелькавічам, стараж. партрэты князёў Алелькавічаў, вырабы з серабра і інш. Комплекс таксама ўключаў жылыя памяшканні: дом архімандрыта, дом для гасцей, трапезную, мураваны «скабец» са склепам, гасп. пабудовы — адрыну, стайні, бровар, калодзеж з компасам (на драўляных слупах) і інш. У 1867 узведзены мураваны манастырскі корпус з цёплай царквой св. Іаана Багаслова, у 1868 — мураваная брама, каля якой мясцілася яшчэ адна цёплая царква — Дабравешчанская. Пры манастыры дзейнічала школа граматы і рамёстваў. У 1785—1840 на тэр. комплексу размяшчалася духоўная семінарыя (з 1793 наз. Мінская духоўная семінарыя). Дакладны час закрыцця манастыра невядомы, усе будынкі разбураны.
Літ.:
Русские монастыри. М., 1995.
В.Р.Кукуня, Н.І.Пятровіч.
Слуцкі Троіцкі манастыр. Агульны выгляд Троіцкай царквы. З малюнка Н.Орды. 19 ст.