Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус. дыял. вы́торочить ’абшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., таму што слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус. выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочить ’звольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)