1.Станавіцца больш цвёрдым, пругкім, трывалым у выніку моцнага награвання і хуткага ахаладжэння (пра метал).
2.перан. Набываць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы гартаваліся ў баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы.А. Александровіч.
3.Зал.да гартаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кудзе́ліцца, ‑ліцца; незак.
Разм.Станавіцца падобным на кудзелю. Праходзіў ваяўнічы настрой пана Зыгмунта. Абвісалі і кудзеліліся вусы, нязграбнымі рабіліся рудыя халяўкі.Лынькоў.На месяц наплываюць доўгія белыя палосы, Іх нешта валачэ з захаду на ўвесь край неба. Над хатай яны кудзеляцца, расплываюцца, як белыя гусі на віры.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залаці́цца, залаціцца і залоціцца; незак.
1. (залаціцца). Станавіцца залацістым; набываць адценне, колер золата. Стаў край неба залаціцца.Крапіва.
2. (залаціцца). Вылучацца сваім залацістым колерам, бляскам; ззяць, зіхацець (пра што‑н. залатое, залацістае). На нізкарослых бярозах залаціцца жоўтае лісце.В. Вольскі.
3. (залоціцца). Зал.да залаціць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мокнуць ’станавіцца мокрым, вільготным’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадкасці’ (ТСБМ, Яруш.). Укр.мо́кнути, рус.мо́кнуть, ц.-слав.мокнѫти, польск.moknąć, в.-луж.moknyć, чэш.moknouti, славац.moknúť. Паўн.-слав.moknǫti. Параўн. літ.makė́ti ’ўступіць у гразь’, maknóti ’брысці па гразі’, ’мясіць гразь’, лат.maknît ’ісці па балоце’, гл. літ.makonė ’лужа’, лат.makņa ’балота, багністае месца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пія́вы ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ.pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць2, параўн. польск.pilać ’дбаць’, варыянт pilić ’старацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаўрэ́лы ‘закарэлы, заскарузлы’ (Касп.). Як відаць з ілюстрацыі не купляй скаўрэлага парасёнка, гутарка, відавочна, ідзе не толькі аб закарэлым, але і аб худым, хілым парасяці. У такім выпадку тут, магчыма, кантамінацыя карэлы (гл.) і чаўрэ́ць ‘станавіцца хілым, вянуць, сохнуць’ (гл.), што дае *скаўрэць, якое ўтворана з прыст. с‑ ад кара́ (гл.) г. зн. ‘пакрыцца карой’, перан. ‘захірэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус.торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ.drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
людне́ць, ‑ее; незак.
Разм.
1.Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець.Арабей.Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі.Калачынскі.
2.перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі. За вёскай.. [возера] яшчэ больш шырэе, разыходзіцца на два рукавы, потым зноў зліваецца.Ваданосаў.// Шырока прасцірацца. Ад воклічаў зямля калышацца, Шырэе даль, святлее шыр.Астрэйка.Гляджу і гляджу, як шырэюць прасторы, Направа, налева граніцы няма...Тарас.//перан. Расці колькасна, духоўна. Шырэюць бальшавіцкія рады.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ánreihen
1.vt далуча́ць, размяшча́ць радко́м
2.~, sich
1) станаві́цца ў шэ́раг
2) (an A) далуча́цца (да каго-н., да чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)