О́ШЭРАФ ((Osheroff) Дуглас Дзін) (н. 1.8.1945, г. Абердзін, штат Вашынгтон, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1987), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1982). Продкі па бацькоўскай лініі паходзілі з Беларусі. Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1967). З 1972 у н.-д. фірме «Белтэлефон лаборатарыс», з 1987 праф. Стэнфардскага ун-та (у 1993—96 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па даследаванні ўласцівасцей рэчываў пры звышнізкіх т-рах, ядз. магнетызме. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (разам з Д.Лі, Р.Рычардсанам; 1972). Устанавіў існаванне лагарыфмічнай залежнасці эл. праводнасці тонкіх плёнак ад эл.поля і т-ры (1979). Эксперыментальна пацвердзіў наяўнасць упарадкавання ядз. спінаў цвёрдага 3Не пры т-ры ніжэй за 10−3К (1980). Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Лі, Рычардсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Сверхтекучесть в 3He: открытие и понимание // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗІТРО́НІЙ,
звязаная сістэма часціц электрона і пазітрона. Падобны на атам вадароду, дзе пратон заменены пазітронам. Мае масу, роўную 2 электронным, а памеры ўдвая большыя за памеры атама вадароду.
Утвараецца пры сутыкненнях павольных пазітронаў з атамамі рэчыва. У залежнасці ад узаемнай арыентацыі спінаў электрона і пазітрона адрозніваюць ортапазітроній (спіны часціц паралельныя; час жыцця τ = 1,4∙10−7 с; распадаецца на 3 γ-кванты) і парапазітроній (антыпаралельныя; τ = 1,25∙10−10 с; распадаецца на 2 γ-кванты).
Палярызаваны П., утвораны пазітронам, атрыманым пры бэта-распадзе, мае своеасаблівыя ўласцівасці: вектар яго спіна прэцэсіруе вакол напрамку магн.поля (тэарэтычна прадказана У.Р.Барышэўскім і эксперыментальна назіралася ў Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі). Уласцівасці і час жыцця П. ў рэчыве адрозныя ад характарыстык свабоднага П. і вызначаюцца ўласцівасцямі рэчыва. Выкарыстоўваецца для вывучэння фіз.-хім. асаблівасцей рэчыва, напр., хуткіх хім. рэакцый атамарнага вадароду, працягласць працякання якіх параўнальная з часам жыцця П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́дма ’дзюна, пясчаны ўзгорак’ (БРС), вы́дзьма ’тс’ (Яшк., капыл.); ’частка засеянага поля, занесеная пяском, пясчанае поле’ (Выг. дыс., малар.). Укр.вы́дма ’пясчанае месца, з якога ў ветраную пагоду заносіць пяском суседнія палі’, польск.wydma ’дзюна, асабліва на марскім беразе; месца, занесенае пяском’, каш.vidma ’гарыстае і неўрадлівае поле’. Да дзьмуць, выдзьмуць (гл. Брукнер, 86). Форма выдма (параўн. рэгулярнае выдзьма ад выдзьмуць) можа быць і запазычаннем з польск.wydma. Параўн. яшчэ польск.dmy ’дзюны’ ад таго ж кораня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мах1 ’адзін хуткі рух чым-небудзь у паветры’, ’промах’, ’вялікі кавалак, прастора (поля)’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Шат., Бяльк.), мсцісл.мах! махінь! махунь! ’пра лёгкае шпурлянне’ (Нар. лекс.), мах, махць! — для імгненнага руху (Сл. ПЗБ), ’умомант’, на махі ’ўзмахамі’, ’жэстамі (аб мове глуханямых)’ (ТС). Утворана ад дзеяслова маха́ць (гл.).
Мах2, махі́, махе́ц ’вельмі вялікі, высокі чалавек’, махонец ’велікан’, ма́хоць, ма́хінь ’велічэзнасць’ (ТС). У выніку развіцця семантыкі лексемы мах1 ’мах’ > ’вялікі мах’. Параўн. і дзеяслоў вы́махаць ’вырасці вялікім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ.mẽdžias ’лес’, лат.mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань2, а таксама бел.ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ.kūdra ’ставок’, лат.kūdra ’торф’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пале́так1 ’участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы’ (ТСБМ), пылетак ’тс’ (Бяльк.), пале́так, поле́ток, полі́ток, полі͡еток ’палетак; адна з трох частак ворнай зямлі пры трохполлі’ (Сл. ПЗБ). Польск.poletek ’тс’. Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38) супастаўляе з укр.гуц.полі́ток ’паланіна, якая здаецца ў арэнду на лета’ і ўзводзіць бел. яцевыя формы да polětъкъ < lěto. Неяцевыя формы, на яго думку, запазычаны з польск.poletek, ст.-польск.poletek < polьtъkъ ад слав.polьtъkъ ’палова’.
Імша́ра ’мохавае балота’ (ТСБМ, Касп.), ’зараснік’ (Яруш.), імша́р (Др.-Падб.) ’месца, дзе расце толькі арэшнік’ (Жд. 2), імшары́на ’невялікі ўчастак мохавага балота сярод поля або лесу’, імша́рнік ’мохавае балота’ (парыц., Янк. Мат., 165). Рус.дыял.мша́ра, мша́рина, мша́рник, польск.mszar. Магчыма, запазычанне з польск.mszar ’мохавае балота’. Але можна дапусціць і паралельнае ўтварэнне беларускага і польскага слоў. Беларуская суфіксацыя ‑ына, ‑нік; прыстаўное і‑. Гіст. мовы (II, 137) разглядае як уласнабеларускае ўтварэнне пачатку XX ст. Гл. мох.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дадо́му, прысл.
У свой дом, у сваю хату, кватэру; дамоў. Дзяўчынка з маёвага лесу Пад поўдзень дадому прыйшла, Бярэма сінюткіх пралесак З дзялянкі лясной прынясла.Калачынскі.— А цяпер, садоўнікі, .. дадому, абедаць! — камандуе дзед Мірон.Даніленка.// На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць дадому на пабыўку. □ Са зваротам дадому Прывіталі суседзі.Броўка.// У свой двор, у гаспадарку. — Усялякі каменьчык з поля добры гаспадар цягне дадому, каб даць яму лад.Чорны.Хлопцы прыпынілі статак. Гнаць дадому было яшчэ рана.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павява́ць, ‑ае; незак.
1. Дзьмуць злёгку або час ад часу. З поля павяваў лёгкі ветрык.Броўка.Ноч ціхая, ледзь-ледзь павявае вецер.С. Александровіч./убезас.ужыв.Цёплым пахучым ветрыкам павявала з палёў.Чарнышэвіч.//звычайнабезас. Абдаваць павевам чаго‑н. (цеплыні, пары і пад.). Недзе ў кустах звінеў на каменьчыках ручай. Адтуль павявала халадком.Асіпенка.
2.безас.; перан. Адчувацца (пра набліжэнне чаго‑н.); мець адзнакі чаго‑н. Гэта была мясцовасць, дзе павявала першымі адзнакамі Палесся.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўні́на, ‑ы, ж.
Роўная, без гор, вялікіх узгоркаў і значных паніжэнняў зямная паверхня. З раўніны рускай цераз Беларусь Ідзе Дняпро да мора, да Украіны.Зарыцкі.На сотні вёрст перада мной Кавыльная раўніна.Танк.Расступіліся бярозы, і перад вачыма распасцерлася шэра-зялёная раўніна.Шашкоў.// Пра водную паверхню вялікіх памераў. Азёрная раўніна.
раўніна́, ‑ы, ж.
Роўнае месца, роўнядзь. Поле сонцам скрозь заліта, — Шырыня, раўніна!Колас.//чаго або якая. Роўная паверхня чаго‑н. [Якуб] не раз абводзіў вачыма раўніну Жагулавага поля.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)