расійскі гісторык і крытык балета. Д-р мастацтвазнаўства (1965), праф. (1975). Скончыла ленінградскія харэаграфічнае вучылішча (1933) і тэатр.ін-т (1951). З 1995 выкладае ў Санкт-Пецярбургскай акадэміі рус. балета. Зрабіла значны ўплыў на развіццё эстэт.думкі і практыку сучаснай харэаграфіі. Аўтар першай у сав. мастацтвазнаўстве фундаментальнай «Гісторыі рускага балета» (1978), кн. «Рускі балетны тэатр ад узнікнення да сярэдзіны XIX ст.» (1958), «Рускі балетны тэатр другой паловы XIX ст.» (1963), «Рускі балетны тэатр пачатку XX ст.» (1971—72), прац па гісторыі зарубежнага балета, творчых партрэтаў танцоўшчыкаў і харэографаў. Прэмія С.П.Дзягілева (Перм, 1991). Незалежная прэмія «Трыумф» 1998.
Тв.:
Нижинский. Л., 1974;
Западноевропейский балетный театр: Очерки истории [Кн. 1—4], Л., 1979—95;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙХРО́ВІЧ Альфрэд Сцяпанавіч (н. 2.6.1937, Мінск),
бел. філосаф. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996). Д-рфілас.н. (1984), праф. (1994). Сын С.К.Майхровіча. Скончыў БДУ (1959). З 1969 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1994 дырэктар). Навуковыя працы па праблемах філасофіі, этыкі, эстэтыкі, фарміравання нац. свядомасці, пра светапогляд і асветніцкую дзейнасць Ф.Багушэвіча, К.Каліноўскага, Я.Коласа, Я.Купалы і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за цыкл работ па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬКО́ЎСКІ Ігнат Антонавіч (каля 1765, Віцебшчына — 11.1.1832),
бел. публіцыст. З 1783 на дзярж. службе — саветнік Бел. губернскага праўлення, віцебскі губернскі пракурор, віцэ-губернатар. З 1817 у адстаўцы, жыў у сваім маёнтку Мілае каля Віцебска Супрацоўнічаў у рус. часопісах. У «Пісьме з Віцебска» («Сын Отечества», 1813) асуджаў агрэсію Напалеона, услаўляў гіст. подзвіг народаў Расіі ў вайне 1812. У 1831 узнаг. залатым медалём Вольнага эканам.т-ва ў Пецярбургу за конкурсны твор «Адказ на задачу, прапанаваную імператарскім Вольным эканамічным таварыствам: «Якім чынам лёгка і танна выправіць сялянскія пабудовы або зрабіць у іх карысныя ўдасканаленні?» (выд. 1833), у якім патрабаваў паляпшэння быт. умоў сялян, выказваў каштоўныя думкі па пытаннях сельскай гаспадаркі, аховы прыроды. Публіцыстыка М. вылучаецца эмацыянальнасцю, спавядальнасцю, шырынёй кругагляду. Мяркуюць, што пісаў і па-беларуску, некат. даследчыкі лічаць яго аўтарам «Энеіды навыварат».
Літ.:
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Літве. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це; скончыў духоўную семінарыю (1853), быў ксяндзом у Панявежскім пав. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзбр. барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жн. 1862 звязаўся з К.Каліноўскім і З.Серакоўскім. З пачаткам паўстання (студз. 1863) арганізаваў з сялян атрад (250 чал.), у сак.—маі ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтр. Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага. Пасля разгрому злучэння (7—9 мая) і пакарання смерцю Серакоўскага атрады паўстанцаў пад камандаваннем М. працягвалі дзейнічаць у цэнтры і на З Літвы. З ліст. 1863 узначальваў паўстанцкія сілы Ковенскай губ. 17 снеж. схоплены і павешаны ў Коўне.
Літ.:
Жюгжда Ю.И. Антанас Мацкявичус // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г.М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКАЕ РЭА́ЛЬНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА,
агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова. Існавала з 1.7.1906 да 1918 у г. Рагачоў Магілёўскай губ. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Мела 3 класы, з 1911—7 кл. і падрыхтоўчае аддзяленне. Выкладаліся: закон Божы, рус., ням. і франц. мовы, геаграфія, прыродазнаўства, гісторыя, заканазнаўства, матэматыка, фізіка, маляванне, чарчэнне, чыстапісанне, спевы, гімнастыка. Выпускнікі мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхн. і с.-г.навуч. ўстановы, а таксама на фізіка-матэм. ф-ты ун-таў. У вучылішчы працавалі дырэктар, інспектар, 3 законанастаўнікі, 13 выкладчыкаў, урач. У 1906 у вучылішчы 51 выхаванец, у 1908—106, у 1911—223, у 1915—256. Скасавана ў 1918.
Літ.:
Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985;
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;
Пастухова З.А. Среднее образование в дореволюционной Белоруссии. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЕ́ТАЧ»
(«Swietač»),
грамадска-палітычная газета ліберальна-асветніцкага кірунку. Выдавалася з 1(14).11 да 31.12.1916 (13.1.1917) у Петраградзе на бел. мове лацінкай штотыднёва. Рэдактар-выдавец Э.Будзька. Прызначалася для беларусаў-католікаў. Прапагандавала ідэі культ.-нац. адраджэння Беларусі з клерыкальна-каталіцкім ухілам. Выступала за пашырэнне кааперацыі, школ на роднай мове, газет, культ.-асв. гурткоў. Інфармавала пра падзеі 1-й сусв. вайны, дзейнасць Бел.т-ва ў Петраградзе па аказанні Дапамогі пацярпелым ад вайны, паведамляла пра бел. вечарынку, на якой ставіліся п’есы М.Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і А.Валодзьскага «Як яны жаніліся». Друкавала творы А.Паўловіча, А.Зязюлі, высока цаніла творчасць Г.Сянкевіча, падкрэслівала, што ён выводзіў «свае тыпы з нашага краю». У арт. «Думкі да граматыкі» Будзькі (пад псеўд. Акцуб) адзначалася неўнармаванасць бел. мовы ў выданнях «Нашай нівы» і суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», прапаноўваліся нормы правапісу. Выйшла 7 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦАЎ Георгій Паўлавіч (1.10.1903, Масква — 18.4.1969),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). З 1937 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі АНСССР, з 1945 дырэктар Ін-та міжнар. адносін, з 1949 заг. аддзела прэсы МЗССССР, з 1953 чл. рэдкалегіі, нам.гал. рэдактара газ. «Правда», з 1958 рэктар і заг. кафедры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1965 шэф-рэдактар час. «Проблемы мира и социализма», з 1968 нам. дырэктара Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па гісторыі грамадскай думкі, рэлігіі і атэізму, праблемах гіст. матэрыялізму і навук. камунізму, зах. сацыялогіі 20 ст.
Тв.:
Фетишизм и проблема происхождения религий. М., 1940;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫ́Ш Леангард Пятровіч (н. 28.4.1930, с. Туран Тункінскага р-на, Бурація),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Маскоўскі фін.ін-т (1953). Працаваў у Мін-ве фінансаў СССР (1953—56). З 1957 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1960 у Дзяржплане Беларусі, заг. аддзела н.-д.эканам. ін-та Дзяржплана Беларусі. З 1987 у Мінскай вышэйшай парт. школе, Акадэміі кіравання пры СМБССР. З 1992 прарэктар Ін-та кіравання і прадпрымальніцтва. З 1998 у БДУ (у 1998—99 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і кіравання вытв-сцю, рыначнай эканомікі, гісторыі эканам.думкі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы моделирования потребительского спроса. Мн., 1969;
Категории планирования народного хозяйства. Мн., 1981;
Становление планирования народного хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1982;
Экономика Беларуси. Мн., 1999;
Рынок ценных бумаг. Кн. 1—2. Мн., 1998 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІТУАНІ́СТЫКА»
(«Lituanistica»),
літоўскі навук. часопіс. Выдаецца ў Вільнюсе з 1990 на літ. мове 4 разы на год Літ.АН. Асвятляе праблемы развіцця літ. гісторыі, археалогіі, л-ры, фалькларыстыкі, мовы. Мае раздзелы: «Артыкулы», «Публікацыі», «Агляды, думкі», «Палеміка», «Рэцэнзіі» і інш. Змяшчае артыкулы па гісторыі і культуры Літвы, Беларусі, ВКЛ, бел.-літ. узаемасувязях: «Беларуская карта ў палітычнай гульні Каўнаса і Масквы ў 1920—1925 гадах» А.Каспаравічуса, «Культурнае ўзаемадзеянне і нацыянальная ідэнтычнасць ва ўсходнелітоўскай і заходнебеларускай вёсцы (канец XIX — першая палова XX ст.)» Р.Мяркене, «Пячаці Вялікага княства Літоўскага ў XIII—XVIII стст.» Э.Рымшы (усе 1997), «Музеі Віленскага універсітэта XVIII — пачатку XIX стагоддзя» Н.Кяршытэ, «Пра паходжанне розніцы паміж літоўскімі і беларускімі палітычнымі аспірацыямі ў час 1-й сусветнай вайны» Э.Гімжаўскага (абодва 1998) і інш.; рэзюме на англ., ням., франц. мовах, рэцэнзіі на працы літ., польскіх, рус., ням., італьян., укр. даследчыкаў.