ён ~ва́ў блакно́т у кішэ́ню — он спря́тал блокно́т в карма́н;
дзяўчы́нка ~ва́ла твар у паду́шку — де́вочка спря́тала лицо́ в поду́шку;
2. защити́ть, укры́ть;
с. ад дажджу́ — защити́ть (укры́ть) от дождя́;
3. (не выдать) скрыть, укры́ть, спря́тать;
4. (не обнаружить, не показать) спря́тать; (о глазах — ещё) отвести́;
дзед ~ва́ў у ву́сы хі́трую ўсме́шку — дед спря́тал в усы́ хи́трую усме́шку;
с. во́чы — спря́тать (отвести́) глаза́;
◊ с. пад крыло́ — спря́тать под кры́лышко;
с. канцы́ — спря́тать концы́;
шы́ла ў мяшку́ не ~ва́еш — посл. ши́ла в мешке́ не утаи́шь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АНІМАЛІСТЫ́ЧНЫ ЖАНР (ад лац. animal жывёла),
жанр выяўленчага мастацтва і літаратуры, творы якога адлюстроўваюць жывёльны свет; спалучае прыродазнаўчую і маст. аснову. У выяўленчым мастацтве пашыраны ва ўсіх відах: жывапісе, скульптуры, графіцы, дэкар. мастацтве.
Прыкметы анімалістычнага жанру мае першабытнае мастацтва: малюнкі жывёл на сценах пячор, дробная пластыка. У 1-м тыс. да н.э. ў мастацтве скіфаў склаўся т.зв. «звярыны стыль». У Стараж. Егіпце сімвалічныя манум. вобразы жывёл. Анімалістычны кампанент сустракаецца ў ант. скульптуры, мазаіках і вазапісе; пашыраны ў рэльефах, мініяцюрах і станковых кампазіцыях Кітая (7—13 ст.), рэльефах Індыі (7 ст.), мазаіках, фрэсках і ўжытковым мастацтве Ірака, Сірыі і Палесціны (8—9 ст.). У еўрап. мастацтве Адраджэння практыкаваліся натурныя замалёўкі жывёл, іх выявы сустракаюцца ў фрэсках і станковых карцінах Пізанела, Леанарда да Вінчы, А.Дзюрэра; найб. яскрава праявіўся ў жывапісе Галандыі. Сярод анімалістаў 17—18 ст. А.Кёйп, П.Потэр (Галандыя), Ф.Снайдэрс, Я.Фейт (Фландрыя), Ж.Б.Удры (Францыя), І.Ф.Грост (Расія), Маруяма Окія (Японія). У 19—20 ст. у анімалістычным жанры заявілі пра сябе К.Труаён, А.Л.Бары (Францыя), Ф.Марк, А.Гаўль (Германія), Б.Лільефорс (Швецыя), К.Томсен (Данія), А.Сцяпанаў, П.Клот, Я.А.Лансерэ, В.Ватагін (Расія), Моры Сосэн (Японія), Сюй Бэй-Хун (Кітай).
На Беларусі стылізаваныя выявы жывёл сустракаюцца ў мегалітычных знаходках. Да перыяду неаліту адносяцца надзвычай рэаліст. творы дробнай пластыкі (крамянёвыя і гліняныя скульптуры звяроў, птушак). У 16—17 ст. выявы жывёл адлюстраваны ў мініяцюрах і гравюрах (гравюры ў Бібліі Ф.Скарыны «Самсон і Леў», «Данііл з ільвамі»), кніжнай ілюстрацыі (іл. Т.Макоўскага да кн. К.Дарагастайскага «Гіпіка», 1620). У мастацтве 20 ст. анімалістычны жанр прадстаўлены станковымі творамі В.Ціхановіча, Г.Лойкі, Т.Стагановіч. Анімалістыку выкарыстоўваюць у сваёй творчасці ілюстратары дзіцячых кніг (Ю.Зайцаў, Я.Кулік, А.Лось, Н.Паплаўская і інш.), мастакі дэкар.-прыкладнога і нар. мастацтва (В.Альшэўскі, Л.Багданаў, Р.Багінскі, В.Гаўрылаў, Л.Главацкая, У.Жохаў, М.Звярко, Г.Лінкевіч, В.Луцэнка, І.Пухоўскі, Дж.Сакажынскі).
У літаратуры жывёльны эпас вядомы са стараж. часоў і існуе ва ўсіх народаў свету — стараж.-грэч. паэма 6—5 ст. да н.э. «Вайна мышэй і жаб», паданні ў інд.зб. «Панчатантра», сярэдневяковыя франц., ням., нідэрл. і інш. казкі. На Беларусі самыя стараж. творы анімалістычнага жанру — казкі пра жывёл. Праз алегарычныя вобразы жывёл у іх раскрываюцца разнастайныя праявы ўзаемаадносін і характараў, уласцівыя людзям: смеласць і баязлівасць, адданасць і здрада, бескарыслівасць і прагнасць. Элементы анімалістычнага жанру ёсць у творах стараж. л-ры («Песня пра зубра» М.Гусоўскага), л-ры 19—20 ст. (алегарычныя вобразы лісіцы і гадзюкі-мядзянкі ў паэме «Кепска будзе» Ф.Багушэвіча, жорава ў апавяд. «Міхаська» Цёткі). Выдатныя ўзоры анімалістычнага жанру стварылі Я.Колас (раздзел «Воўк» у паэме «Новая зямля»), Э.Самуйлёнак («Паляўнічае шчасце»), К.Крапіва (байкі) і інш. Асабліва пашыраны гэты жанр у л-ры для дзяцей («Вавёрчына гора» В.Віткі, «Дзед і Жораў» В.Вольскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Стрый ‘дзядзька па бацьку’ (Нас., Байк. і Некр.; іўеў., Сл. ПЗБ; Бес., Янк. БП), стры́ек ‘брат бацькі’ (Скарбы), стрыёк ‘тс’ (Нас.), стрые́чка ‘дочка дзядзькі’, ст.-бел.стрий, стрый ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон), стрыеве ‘дваюрадныя па лініі маці’ (там жа). Параўн. укр.дыял.стрий ‘дзядзька па бацьку’, рус.дыял.строй ‘дзядзька па бацьку; калека, жабрак’, стараж.-рус.стрыи, стръи, строи ‘брат бацькі’, польск.stryj, каш.strij, в.-луж.tryk, чэш., славац.strýc ‘стрый; наогул стары чалавек’, славен.stríc ‘брат бацькі або маткі’, серб.-харв.strȋc, балг.дыял.стри́ко, макед.дыял.стрико ‘стрый, дзядзька, дарослы мужчына’, ст.-слав.стрыи, ‘тс’. Прасл.*stryjь, *strъjь ‘стрый’. Этымалагічныя версіі розныя. Паводле Мікалы (Ursl. Gr., 65), славянскае слова набліжаецца да лац.patruus ‘стрый’, ст.-інд.pitr̥vyas, авест.tūirya‑, ст.-в.-ням.fetiro/fatirro ‘тс’, ням.Vetter ‘пляменнік’ і ўзнікла, відаць, на аснове і.-е.*pətru̯i̯o‑ ‘бацькоўскі’, прыметніка ад і.-е.*pəter‑ ‘бацька’ (параўн. лац.pater ‘тс’), з больш ранняга *ptru̯i̯o‑ ‘кроўны, брат бацькі’ са змяненнем групы ptr > *str, або, як мяркуе Трубачоў (История терм., 79–81), з улікам авестыйскай формы з ttr > str. Доўгае ‑y‑ у корані развілося з напружанага ъ перад i. Гэтую версію падтрымліваюць Мее, Études, 393; Лер–Сплавінскі, JP, 24, 44; Махэк₂, 584. На іншую думку, слав.*stryjь роднаснае літ.*strūjus ‘дзед’, ст.-ірл.sruith ‘стары, паважаны’, вал.strutiu ‘тс’; гл. Буга, РФВ, 75, 147; Траўтман, 290; Брукнер, 522; Покарны, 1037. Супраць Трубачоў, тамсама. Агляд этымалогій гл. яшчэ Фасмер, 3, 780; Сной₁, 614; Бязлай, 3, 328; Борысь, 583; Шаўр, Etymologie, 73–74; ЕСУМ, 5, 442.
1. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю. З хлява вывезлі на поле гной. З грубак, з лазні і з кухні вынасілі вёдрамі.. попел.Нядзведскі.Здаецца, не стрывае камень, а .. [чалавек] за свой кароткі век і горы вынасіць рукамі...Дубоўка.
2. Пранасіць дзіця да родаў. [Валя да Любы:] — Цяпер я цябе зусім адчуваю, ты свайго сына вынасіла ўсёй сваёй душой...Чорны.
3. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.
4. Пранасіць некаторы час. Выносіць касцюм пяць гадоў.
5.перан. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці. Выносіць ідэю. □ Вынасіў дзед Талаш, як маці дзіця, сваю неспакойную думку.Колас.Чудзін здаваўся.. [Маі] тым героем, каго яна вынасіла ў дзявочых марах, вычытала ў сотнях кніжак, падгледзела крадком у фільмах.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога. Замяніць зношаныя дэталі новымі. □ Казанцаў замяніў сваю паласатую піжаму бездакорным светла-шэрым касцюмам.Васілевіч.// Падмяніць адно другім. Работу словам не заменіш.Прымаўка.
2. Заняць месца каго‑, чаго‑н., выконваючы яго абавязкі, ролю. З жалем зірнуў Андрэй на маці і зразумеў, што яна больш не работніца. Ён павінен замяніць яе, каб трымаць сям’ю.Чарнышэвіч.Панаса забралі як заложніка, каб дзед Талаш прыйшоў і замяніў сына.Колас.
3. З’явіцца на змену каму‑, чаму‑н. Сум заменіць песня. □ Я быў рад усяму, Што пісала яна, І адпісваў. Зіму замяніла вясна.Нядзведскі.
4. Выпадкова або наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй; падмяніць. Замяніць кніжку. Замяніць галошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Перабіваць чый‑н. сон, спакой, прымушаць прачнуцца. Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой гэтага ціхага вечара.Колас.Ужо дзед яго [Сашку] будзіць. Бабка ж Вікця нездаволена бурчыць на дзеда: куды гэта ён у такую рань малога ўскатурхвае.Даніленка.Умела .. [Рагіна] слаць пасцель, умела яна і будзіць — голас у яе ветлы і чысты.Адамчык.// Абуджаць што‑н. у каго‑н. Жалейка! Тоненькі галасочак яе з рознымі адценнямі гучыць у прасторы, будзіць .. нейкія патаемныя струны душы.С. Александровіч.Зямля.. — шырокая, бяскрайняя, здольная будзіць вялікія імкненні пачуццяў і думак.Чорны.
2.перан. Выклікаць да жыцця, дзейнасці. Ці ёсць сіла, каб зацьміла Сонца яснага прамені, Што краіну будзяць мілую Да жыцця, да адраджэння.Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́шак, ‑шку, м.
1. Ціхае, затуленае ад ветру месца. Яблыні згіналі кучаравыя галіны пад платамі і стваралі заценены зацішак.Пестрак.Дзед з унукам стаіліся ў зацішку, каля прыбудоўкі.Даніленка.//перан. Ціхае, спакойнае, адасобленае месца. Са шпіталя [Аляксея] хацелі паслаць у тыл. — Каго, мяне? Як жа я буду сядзець недзе ў зацішку, калі мае таварышы ваююць?Мележ.Мы й самі жывём не ў зацішку — Вялікія змены і ў нас.Звонак.
2. Тое, што і зацішша (у 1 знач.). — Глядзі на мора. Шторм блізіцца. Такі зацішак звычайна перад штормам.Карамазаў.Перайшлі мы палі, Абышлі гарады, Разам зналі баі і хвіліны зацішку.Броўка.Звычайна ж зацішкі цягнуцца нядоўга, а тым болей зацішак у жывым людскім жыцці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́ль, караля, м.
1. Тытул манарха ў некаторых феадальных і буржуазных краінах. // Асоба, якая мае гэты тытул. //перан.; чаго або які. Манапаліст у якой‑н. галіне прамысловасць, буйны фінансіст. Нафтавы кароль. Кароль сталі. Біржавы кароль.
2.перан.; чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. — На сённяшні дзень у нашым раёне ўжо дзесяць ласёў! Я ўчора сам бачыў аднаго такога ляснога караля.Паслядовіч.Прызнаным усімі на дварэ каралём футбола быў сын інваліда Жорка Загорскі.Мележ.Дзед быў вясковым кавалём, кавальскай справы каралём.Рудкоўскі.
3. Другая па старшынству ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне. Званковы кароль. Віновы кароль.
4. Галоўная фігура ў шахматах.
•••
Кум каралюгл. кум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́снік, ‑а, м.
1. Асоба, якая замяшчае каго‑н. Знайсці сабе намесніка. □ Дзед яшчэ з усходам сонца паехаў у раённы пасёлак па новыя вуллі. А.. [Міхалку] пакінуў сваім намеснікам.Якімовіч.
2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка. Намеснік дырэктара завода. Намеснік міністра. Намеснік па палітычнай частцы. □ Старшыню і намесніка чакала ў канцылярыі некалькі калгаснікаў.Шахавец.
3. У 14–17 стст. на Беларусі, Украіне і ў Літве — службовая асоба мясцовага кіравання.
4. Пры Кацярыне II — вайсковы начальнік намесніцтва (губерні або некалькіх губерняў).
5. У царскай Расіі 19 і 20 стст. — правіцель ускраінных абласцей краіны, які меў права вярхоўнай улады і кіраваў ад імя цара. Намеснік цара. Каўказскі намеснік.
6. Памочнік настаяцеля манастыра або давераная асоба мітрапаліта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палягчэ́ць, ‑эе; зак.
1. Стаць лягчэйшым па вазе. Ісці было не цяжка: ліпавыя лапці не абцяжарвалі ног, і клункі за плячыма даўно палягчэлі.Пальчэўскі.[Антось:] — А што, калі палову ўсяго гэтага зараз з’есці? Рукзак адразу палягчэе, і я доўга есці не буду хацець.Бяганская.
2.безас. Стаць, зрабіцца лягчэй у матэрыяльных адносінах. І дзед бабульцы гаварыў, Зрабіўшы выгляд строгі: — Нам палягчэе жыць старым: Кандрат наш стаў на ногі...Смагаровіч.// Стаць лягчэй, лепш (пра паляпшэнне самаадчування, настрою і пад.). Мне не толькі не палягчэла, стала яшчэ горш: дранцвелі ногі, рукі, шчымеў увесь бок.Адамчык.Пакуль Сонцаў вёў машыну па платформе, яму здавалася, нібы ён вісіць у паветры.., таму, калі танк сеў на трывалы непадатны грунт, на душы адразу палягчэла.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)