Лясу́н ’жыхар лесу’, ’лясны дух’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; нараўл., Арх. ГУ; асіп., КЭС). Укр. лісу́н ’лясны дух’, Лісу́н ’бог ваўкоў’. Бел.-укр. ізалекса. Да лес. Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко (Афікс. наз., 173). Аналагічна, але з іншым вакалізмам суфікса ўтворана чэш. Lesoň (у перыяд чэшскага адраджэння) з лац. Silvanus ’лясны бог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кавік ’пірог з макам’, нараўл. мако́вік (Мат. Гом.; мазыр., Вешт.). Укр. маківни́к ’ляпёшка з мёду і маку’, польск. makownik, рус. маковник ’пірог з макам’, чэш. makovník ’тс’. Да ма́кавы < мак (гл.). Для бел. гаворак характэрна вельмі прадуктыўнае ўтварэнне назваў яды і пітва (ад прыметніка) з суф. ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Зеляпа́н, зелепа́н ’малы шчупак’ (жыт., Нар. словатв.). Утвораны з суфіксам ‑ан (Сцяцко, Афікс. наз., 26) ад кораня *зелеп‑, пра які гл. зялепаць. Больш пашырана зяле́пуха ’недаспелы плод’ (гл.), таму магчыма, што назва малой рыбы — перанос з назвы плода. Не выключана і самастойнае ўтварэнне паводле прыметы ’малы’, ’малады’ ці ’зеленаваты’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зніч ’святы агонь у язычнікаў’. Польск. znicz ’надгробнае полымя’, чэш. znič ’святы агонь у старажытных літвінаў і славян’. Верагодна, таго ж кораня, што і зноіць (гл.): zněti, zniti, znoi‑ (> znojь) ’гарэць’ з суф. ‑čь, які ўтвараў назвы прадметаў паводле дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 45; Слаўскі, SP, 1, 102), як bitibičь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжава́нка ’парода дзікіх качак’ (З нар. сл.). Параўн. крыжанка (гл.). Паколькі большасць вытворных на ‑ачка паходзяць ад дзеясловаў, паралельна ад крыжанка ўтварылася форма крыжаванка (∼ крыжаваць) (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 28–29). Да крыж (гл.). Так выглядае гэта птушка ў лёце. Ці, можа, пад уплывам ням. Kreuzente (Kreuz ’крыж’, Ente ’качка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазба́н, мсцісл. лызбан, лызбанка ’галава’ (З нар. сл., Растарг.). Пераноснае з лазбан ’збан’, як віц. лайбай ’збан’, лъчбан ’галава’ (Нар. лекс.). Да лазбень 1 (гл.). Пры семантычным пераносе суф. ‑ень (для назвы прадметаў паводле іх прызначэння) быў заменены экспрэсіўным суф. ‑ан, як сталбай, начван і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пар ’птушка дрозд пеўчы, Turdus ericetorum Turt.’ (паўдн.-гом., паўн.-жытомірск., Бел.-укр. ізал.). У выніку семантычнага пераносу з лёпар ’муляр’ (ТС) сляпіць (хату) > ляпіць гняздо (?). Не выключае, што гэта архаізм, утвораны ад прасл. !!!ёръ ’прыгожы, харошы’ > ’птушка, якая прыгожа спявае’. Аб суф. -ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупаі́, лупаі́ны ’абчысткі ад бульбы’ (Янк. 1, ТС), лупа́йка, лупа́йкі, лупа́ўкі, лупэйка ’тс’, ’стручок, лупіна’, ’лупіны ад яек’, ’вонкавы каляплоднік арэха’ (Вешт., Клім., Мат. Гом., Сл. Брэс., Мат. Маг., ТС, Сцяшк. Сл.; лун., лельч., ЛАПП). Утвораны ад лупі́ць1 < лупа́ (гл.). Аб суфіксах ‑ай‑, ‑ай‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухандэ́ль ’надта худы, хударлявы’ (Сл. ПЗБ). Да сухі ’худы’, утвораны пры дапамозе экспрэсіўнага словаўтваральнага комплексу ан‑д‑эль, параўн. уласнае імя Сухан (Бірыла, антр., 2), суханя́вы ’сухі і высокі’ (Ласт.), suxanʼʒá ’тс’ (беласт., Саевіч, Derywacja, 357), suxalʼ ’тс’ (там жа, 382), пра варыянтнасць ‑аль/‑эль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́расць ’вільгаць, волкасць, вільготнасць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Юрч., Сл. ПЗБ), ’фрукты, гародніна’ (Юрч.), сы́росць ’вільготнасць’ (ТС), ст.-бел. сырость: смоква созрѣла въ сырости своеи (Альтбаўэр). Ад сыры (гл.) з суфіксам ‑асць (‑осць), што, побач са значэннем адцягненай прыметы ці стану, можа прыдаваць слову зборна-рэчыўнае значэнне (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)