КАТКО́Ў Уладзіслаў Леанідавіч (н. 11.5.1936, г. Крывы Рог, Украіна),
бел. вучоны у галіне інфарматыкі і прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1979), праф. (1983). Скончыў Маскоўскі ун-т (1959). З 1979 у НДІЭВМ (Мінск). З 1985 у Ін-це матэматыкі. З 1991 дырэктарВыліч. цэнтра, з 1995 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па выліч. матэматыцы, аўтаматызацыі праграмавання і матэм. мадэлявання экалагічных задач.
Тв.:
Программное обеспечение ЭВМ. Мн., 1992 (разам з Э.З.Любімскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ Барыс Канстанцінавіч (22.8.1889, г. Казань, Расія — 13.1.1953),
расійскі хімік-арганік. Чл.-кар.АН Беларусі (1936), д-рхім.н., праф. (1935). Скончыў Тэхнал.ін-т у Пецярбургу (1913). З 1918 дырэктар доследнага з-да ваен.-хім. камбіната, з 1930 у Ленінградскім філіяле Ін-та торфу АНСССР, у 1935—50 у Ін-це гаручых выкапняў АНСССР. Навук. працы па хім. тэхналогіі цвёрдага паліва, у т. л. па хіміі і тэрмічным раскладанні бел. тарфоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛОД (Claude) Альбер (23.8.1899, г. Нёшато, Бельгія — 22.5.1983),
бельгійскі вучоны ў галіне біялогіі клеткі і анкалогіі. Скончыў Льежскі і Берлінскі ун-ты (1929). З 1929 у мед. цэнтры Ракфелераўскага ін-та (Нью-Йорк). З 1949 — праф., у 1950—72 дырэктар Брусельскага ін-та Ж.Бардэ, з 1970 заг. лабараторыі Брусельскага ун-та. Чл.бельг. Каралеўскай мед. акадэміі (1947). Навук. працы па анкалогіі, вывучэнні клетачных структур, функцыянаванні клеткі. Выкарыстаў метад дыферэнцаванага цэнтрыфугавання субклетачных структур, выдзеліў мікрасомы, выявіў у мітахондрыях наяўнасць акісляльных працэсаў. Нобелеўская прэмія 1974 (з К.Р.Дэ Дзювам і Дж.Э.Паладэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЙВІСТА (Koivisto) Маўна Генрык (н. 25.11.1923, г. Турку, Фінляндыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Фінляндыі. Скончыў ун-т у Турку. Д-р філасофіі. Чл.С.-д. партыі Фінляндыі (з 1947). У 1958—67 адзін з кіраўнікоў Хельсінкскага рабочага ашчаднага банка, у 1968—82 ген.дырэктар і старшыня праўлення Паштовага банка Фінляндыі, старшыня праўлення каап. аб’яднання «Эланта». У 1966—67 міністр фінансаў, у 1972 — нам. прэм’ер-міністра і міністр фінансаў, у 1968—70 і 1979—82 прэм’ер-міністр. У 1982—94 прэзідэнт Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІК Генадзь Сяргеевіч (н. 26.1.1937, г.п. Узда Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм.н. (1976), праф. (1983). Скончыў БДУ (1959). З 1977 у БПА (з 1981 прарэктар), з 1987 дырэктар Міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы ў галіне лазернай оптыкі. Распрацаваў метад абагульненага другаснага квантавання, на базе якога створана мадэль калектыўных з’яў у оптыцы, прапанаваў квантава-статыстычную тэорыю кальцавых лазераў.
Тв.:
Коллективные модели квантового γ-генератора // Квантовая электроника и лазерная спектроскопия. Мн., 1974;
Квантово-статистическая теория кольцевых ОКГ. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ІН Апалон Канстанцінавіч (1833, г. Шклоў Магілёўскай вобл. — 25.11.1902),
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Рышэльеўскі ліцэй у Адэсе і Міхайлаўскае артыл. вучылішча ў Пецярбургу, слухаў лекцыі ў Парыжскім ун-це і Франц. калежы. У 1881—94 чл.Дзярж. савета. З 1886 у Мін-ве ўнутр. спраў, з 1891 дырэктаргасп. дэпартамента. У 1892—94 міністр шляхоў зносін. Па яго прапанове створаны Гал. інспекцыя шашэйных і водных дарог, суднаходныя інспекцыі пры начальніках дыстанцый на рэках Масква, Ака, Зах. Дзвіна, упраўленне па буд-ве Сіб. чыгункі. Апошнія гады жыў у Шклове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́НКЕЛЬ Эрнст Тэадоравіч (24.12.1903, г. Тарту, Эстонія — 8.12.1971),
савецкі палярнік. Д-ргеагр. навук (1938). Герой Сав. Саюза (1938). З 1969 дырэктарНДІ гідраметэаралагічнага прыладабудавання. Радыст на палярных станцыях Матаччын Шар (1924—25, 1927—28), бухта Ціхая (1929—30), мыс Алавяны (1935—36), в-аў Дамашні (1936). Удзельнік арктычных экспедыцый на дырыжаблі «Граф Цэпелін» (1931), суднах «Сібіракоў» (1932), «Чэлюскін» 1933—34); радыст першай дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс» (1937—38). У 1927 здзейсніў радыёсувязь на кароткіх хвалях, устанавіў сусв. рэкорд далёкай радыёсувязі паміж Зямлёй Франца-Іосіфа і Антарктыдай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ Анатоль Дзям’янавіч (н. 6.8.1934, в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Ген.-лейт. (1987). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ваен. акадэмію хім. аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 праф.). Дырэктар Цэнтра экатаксіметрыі пры Ін-це хім. фізікі Рас.АН. Навук. працы па арган. і прыкладной хіміі, даследаванні новых рэчываў і іх рэакцыйнай здольнасці ў монамалекулярных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння высокарэакцыйных сарбентаў. Абгрунтаваў канцэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага замяшчэння.
польскі матэматык. Чл. Польскай АН (1952). Замежны чл.АНСССР (1966). У 1913—20 вучыўся ва ун-тах Глазга і Варшавы. Праф. Львоўскага політэхн. ін-та (у 1927—34) і Варшаўскага ун-та (у 1921—27 і з 1934), у 1948—67 дырэктарМатэм. ін-та і віцэ-прэзідэнт (з 1957) Польскай АН. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі графаў, тэорыі мностваў і тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, гісторыі матэматыкі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЫН Аркадзь Ягоравіч (н. 15.11. 1923, с. Убінскае Новасібірскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Засл. настаўнік прафес.-тэхн. адукацыі Беларусі (1968). Нар. настаўнік СССР (1979). Скончыў БДУ (1950). З 1960 дырэктар Бабруйскага вышэйшага прафес. вучылішча дэкар.-прыкладнога мастацтва. Навук. працы па праблемах эстэт. выхавання і развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў ПТУ.