ПАЛА́ДЗІН Аляксандр Уладзіміравіч (10.9.1885, Масква — 6.12.1972),
украінскі і расійскі вучоны-біяхімік, заснавальнік укр.навук. школы біяхімікаў. Акад.АН Украіны (1929), АНСССР (1942), АМНСССР (1944), ганаровы акад.АН Беларусі (1947) і інш. замежных акадэмій. Герой Сац. Працы (1955). Сын У.І.Паладзіна. Скончыў Пецярб.ун-т (1908). У 1916—54 праф.ВНУ у Кіеве і Харкаве. Адначасова з 1925 у Ін-це біяхіміі АН Украіны (дырэктар). З 1939 віцэ-прэзідэнт, у 1946—62 прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па біяхіміі вітамінаў, мышачнай і нерв.сістэм. Сінтэзаваў аналаг вітаміну K — вікасол, заклаў асновы функцыян. біяхіміі галаўнога мозга. Ленінская прэмія 1929.