рахава́ць, рахую, рахуеш, рахуе; незак.

Разм.

1. Рабіць разлікі, падлікі. — Ну, як жа, рахубу ад свайго інтэрасу маеш? — запытаўся .. [Кірыла] у Красуцкага. — Ды як вам Сказаць, дзядзька Кірыла, не рахаваў яшчэ. Скрыган.

2. Узважваць, прыкідваць, разлічваць. — Я думаю, таварышы ўпаўнаважаныя, што сёння мы не пойдзем ужо нікуды, а размяркуем нашы сілы, прыкінем, як і што будзем рабіць заўтра, — рахаваў гарбузаваты старшыня Лапухоўскага сельсавета Свірыд Лопух. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што і без дап.

1. Прытварыцца (прытварацца) хворым. Расказаў сам Сербаноўскі: — Вам, гэта павінна быць цікава, Кірыла Васільевіч. Знішчыўшы дакументы на Дымара, .. [здраднік] сімуляваў прыступ эпілепсіі. Упаў на вуліцы ўвечары. Шамякін.

2. Стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне аб чым‑н. Андрэй пайшоў з райкома з нейкім цяжкім асадкам у душы: .. падтрымаў сімулянта, чалавека, які хаваў хлеб ад дзяржавы і сімуляваў голад. Лобан.

[Ад лац. simulare.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанабэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм. Трымацца з фанабэрыяй; задавацца. — Ды ты ж [Віктар] сам вінаваты, — агрызнуўся Мірон. — Перад кім было фанабэрыцца, што спрытна спраўляешся з гэтай праклятай душагубкай? Маўр. — Хопіць вам, — умяшалася маці Рыгоркі. — Ты, сынок, не пярэч бацьку. Калі голад за спінай стаіць, фанабэрыцца няма чаго. Курто. [Высеўка] ж, як вып’е чарку ў суседзяў на радзінах ці на вяселлі чужым, таксама фанабэрыцца: — Пражыву! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвердзь, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня. Давёўшы.. [запаску] да пэўнай цвердзі, узяліся здымаць спушчанае кола. Кулакоўскі. Як у ім [снягу] добра, як у пуху, няма ніякай цвердзі. Лобан. // Уст. Зямля. Калі.. [Андрэй] жывы і вам здарыцца сустрэць яго, перадайце яму: калі б нават раскалоліся цвердзі зямныя і валілі зямлю прорвы нябесныя, Рынальда Марчэла не здрадзіць дружбе. Краўчанка. // Купал неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́га, ‑і, ДМ шлязе, ж.

Прылада, ударамі якой трамбуюць ці ўшчыльняюць глебу, пясок, каменне і пад., а таксама выраўноўваюць паверхню. Як удзяўбе сабе што ў галаву, дык шлягаю не выб’еш — такі чалавек. Мурашка. Але б вы самі спрабавалі, Калі б у вочы вам плявалі І вас агіднаю знявагай Па сэрцы білі б, як той шлягай! А ты маўчы, свяці вачамі Перад паўпанкамі, панкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яго́ны прыналежны займ., ужываецца толькі адносна адушаўлёных асобаў sein (перад наз.); der [die, das] séine, der [die, das] séinige (без наз.);

гэ́та яго́ная кні́га das ist sein Buch;

да́йце мне маю́ кні́гу, я вам дам яго́ную gében Sie mir mein Buch, ich gebe Íhnen sein(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Schmerz m -es, -en

1) боль;

~en beschwíchtigen суніма́ць боль;

wo háben Sie ~en? дзе Вам [ў Вас] балі́ць?

2) паку́та, сму́так;

◊

getéilter ~ ist hálber ~ з сябра́мі і лі́ха [го́ра] не тако́е стра́шнае

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

afraid [əˈfreɪd] adj. : be afraid of smb./smth. бая́цца каго́-н./чаго́-н.;

She was afraid to open the door. Яна баялася адчыніць дзверы.

♦

I am afraid (форма ветлівасці) : I can’t help you, I am afraid. Баюся, што не магу вам дапамагчы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

assist [əˈsɪst] v.

1. дапамага́ць, падтры́мліваць;

We’ll do all we can to assist you. Мы зробім усё, каб дапамагчы вам;

assist smb. with money/in his work дапамагчы́ каму́-н. грашы́ма/у пра́цы

2. садзе́йнічаць

3. : assist in smth. прыма́ць удзе́л у чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

promise​2 [ˈprɒmɪs] v.

1. абяца́ць;

Hurry up! We promised that we wouldn’t be late. Спяшайся! Мы абяцалі, што не спознімся.

2. : It promises to be a good harvest. Ураджай абяцае быць добрым.

♦

I (can) promise you infml абяца́ю вам; бу́дзьце ўпэ́ўнены

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)