затапіць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., каго-што.

1. Пакрыць сабой паверхню чаго‑н., заліць (пра ваду). І рэчка выйдзе з цесных берагоў, Лугі затопіць возерам шырокім. Свірка. [Мядзведзіца] выкапала сабе бярлогу.. на ўзвышаным месцы, каб не затапіла яе вясной паводка. В. Вольскі. // Запоўніць сабой якую‑н. прастору (пра ваду). На ферме звіняць рыдлёўкі — даглядчыкі скопваюць снег, ачышчаюць дарогу вадзе: затапіла скляпы-сховішчы. Пташнікаў. // перан. Поўнасцю запоўніць, пакрыць сабою. Святло затапіла пакой. ▪ Тарас да берага спускаецца каскад, Іх зеляніна густа затапіла. Лойка. // перан. Завалодаць, захапіць, прыглушыўшы ўсё іншае (пра пачуцці). Шчасце .. [Аляксея] было такое вялікае, што затапіла ўсе іншыя пачуцці і заглушыла нават трывогу за Ніну. Мележ.

2. Пакрыць, заліць вадой, падняўшы яе ўзровень, скіраваўшы яе куды‑н. — Калі мы пакінем млын і пабудуем станцыю вышэй, дык затопім сорак гектараў калгаснай сенажаці. Броўка.

3. Апусціць на дно; утапіць. — Я вам наплаваю! Разышліся! Людзей затапіць хочаце? Годзе дурэць! Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)