тэрмадынамічны працэс, у выніку якога рабочае рэчыва (газ, пара ці інш.) вяртаецца ў першапачатковы стан. Пры гэтым усе тэрмадынамічныя параметры і характарыстычныя функцыі сістэмы ў канцы працэсу прымаюць першапачатковыя значэнні, а змены адбываюцца толькі ў навакольным асяроддзі. У прамым К.п. частка цеплаты, нададзеная рабочаму целу, пераўтвараецца ў карысную работу (напр., у цеплавых рухавіках), а ў адваротным — за кошт работы адбываецца перадача цеплаты ад менш нагрэтых цел да больш нагрэтых (напр., у халадзільных машынах). Гл.таксамаКарно цыкл, Цыкл тэрмадынамічны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАПА́НЭ (Zakopane),
горад на Пд Польшчы, у Новасандэцкім ваяв., каля падножжа Татраў. 30 тыс.ж. (1994). Харч.прам-сць. Тэатр, музеі (Татранскі, Я.Каспровіча, К.Шыманоўскага і інш.), маст. галерэі. Цэнтр традыц.нар. промыслаў (ткацтва, выраб карункаў, разьба па дрэве). Штогадовыя міжнар.фалькл. фестывалі. З 19 ст. развіваецца горна-кліматычны курорт. Буйнейшы ў Польшчы цэнтр круглагадавога адпачынку, турызму, альпінізму і зімовага спорту, а таксама кліматычнага лячэння хвароб органаў дыхання. Паблізу Татранскі нац. парк, горныя азёры, у т. л. Морске-Вока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВО́ЛЬВАННЕ НЕЙТРО́НАЎ,
змяншэнне кінетычнай энергіі нейтронаў у выніку шматразовых сутыкненняў з атамамі асяроддзя. Прыводзіць да ўтварэння т.зв. цеплавых нейтронаў, якія могуць выклікаць ланцуговую ядзерную рэакцыю, напр. у прыродным уране.
У працэсе запавольвання частка нейтронаў губляецца: паглынаецца ядрамі атамаў ці вылятае за межы рабочага асяроддзя. У запавольніках (рэчывы, якія маюць лёгкія ядры і слаба захопліваюць нейтроны: вада, цяжкая вада, графіт, берылій і інш.) малыя страты нейтронаў і большая іх частка пераўтвараецца ў цеплавыя (механізм запавольвання залежыць ад энергіі нейтронаў). Гл.таксамаЯдзерны рэактар, Нейтронаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПА́ШНЫЯ,
сям’я расійскіх цыркавых артыстаў. Выступаюць у жанрах акрабатыкі і гімнастыкі. Вальтэр Міхайлавіч (н. 2.4.1928), акрабат, гімнаст, дрэсіроўшчык. Засл. арт. Расіі (1969). Стварыў атракцыён «Сярод драпежнікаў» (1961). Мсціслаў (Мечыслаў) Міхайлавіч (н. 16.5.1938). Засл. арт. Расіі (1971). Нар.арт.СССР (1990). Выступае з сястрой Ганнай і жонкай Далорэс у нумарах, якія спалучаюць акрабатыку і вальтыжыроўку, а таксама як дрэсіроўшчык сланоў і тыграў. Нумар «Акрабаты-вальтыжоры браты Запашныя» вылучаецца кампазіцыйнай дакладнасцю, насычанасцю трукамі, акцёрскай выразнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАТО́ЧНЫ СТАНО́К,
металарэзны шліфавальны станок для заточкі рэзальных інструментаў абразіўнымі (у т. л. алмазнымі, баразоннымі) шліфавальнымі кругамі. Бываюць універсальныя (на іх заточваюць усе асн. віды рэзальнага інструменту, робяць круглае і плоскае шліфаванне), спецыялізаваныя (для заточкі аднаго віду якога-н. стандартнага ці нармалізаванага інструменту: разцоў, свердлаў, фрэз, зенкераў, разгортак, дыскавых піл, метчыкаў і інш.) і спец. (для заточкі нестандартнага інструменту). Выкарыстоўваюцца таксама З.с. безабразіўнага заточвання: анодна-мех., электраіскравыя, ультрагукавыя. На Беларусі З.с. розных мадыфікацый выпускае Віцебскі завод заточных станкоў (з 1992 арэнднае прадпрыемства «Візас»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛ, мул,
тонкадысперсны насычаны вадой няўшчыльнены асадак, які намнажаецца на дне водных басейнаў. Мае ад 30 да 50% часцінак памерам менш за 0,01 мм. Паводле генезісу адрозніваюць І. тэрыгенны (гліністы і інш.), біягенны (дыятомавы, глабігерынавы і інш.), хемагенны (карбанатны і інш.), вулканагенны. З’яўляецца пачатковай стадыяй фарміравання многіх асадкавых горных парод (аргіліты, сланцы). Некаторыя І. (азёрны, сажалкавы, лагунны) выкарыстоўваюць як угнаенне і для мінер. падкормкі с.-г. жывёл, а таксама ў медыцыне для гразелячэння. На Беларусі пашыраны І. азёрны (сапрапель, гіція) і глебавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІРЫ́ЙСКІЯ ПРАВІ́НЦЫІ,
васальныя ад Францыі дзярж. аб’яднанні славенскіх і харвацкіх зямель, а таксама вобласць Карынтыя і г. Трыест у 1809—14. Створаны Напалеонам I з мэтай злучыць па сушы Францыю з Турцыяй. Назва ад плямён ілірыйцаў, якія іх насялялі ў старажытнасці. Узначальваліся франц. ген.-губернатарам. Пл. 55 тыс.км², нас. 1483 тыс. (1812). Адм. ц. — г. Любляна. Улады правялі шэраг рэформ, якія паспрыялі развіццю капіталізму. Паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 І.П. адышлі да Аўстрыі і заставаліся пад яе панаваннем да 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМІГРА́НТЫ [ад лац. immigrans
(immigrantis) які ўсяляецца] у біялогіі, усяленцы, жывыя арганізмы, якія ўсяліліся ў якую-н. мясцовасць, дзе раней іх не было. Называюць па мясцовасці, адкуль арганізмы перасяліліся (напр., амерыканскія, ціхаакіянскія),
і па часе. ўсялення. Час іміграцыі і яе напрамак вызначаюць паводле назіранняў або гіст. звестак. На Беларусі І. з’яўляюцца андатра, каларадскі жук, рамонак пахучы (амер.), шэры пацук, сярэбраны карась, аер (азіяцкія). І. называюць таксама асобныя клеткі, якія выходзяць з зародкаў органаў і даюць пачатак новым тканкам або органам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬСНАЯ ТЭРАПІ́Я,
лячэнне хвароб з выкарыстаннем імпульсаў эл. току, ультрагуку, светлавых, механічных, эл.-магнітных і інш.). Віды І.т.: электрастымуляцыя нерв.-мышачнага апарату, кардыястымуляцыя (у т. л. з мэтай дэфібрыляцыі сэрца пры цяжкіх парушэннях рытму сардэчнай дзейнасці), ультрагукавая тэрапія, электрасон і інш.Таксама І.т. называюць выкарыстанне высокіх доз гармонаў, часцей глюкакартыкоідаў, з мэтай «тэрапіі адчаю», калі тэрмінова неабходна памяняць вострае, пагражальнае для жыцця цячэнне хваробы на непагражальнае. Ужываецца пры цяжкай форме астматычнага статусу, анафілактычнага шоку, дысемінаванай ваўчанкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭ́ГРА-ДЫФЕРЭНЦАВА́ЛЬНАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ,
прылада для атрымання камбінацый вытворных розных парадкаў і інтэгралаў ад уваходных велічынь. Выкарыстоўваецца ў аналагавых выліч. машынах (рашэнне дыферэнцыяльных, інтэгральных і інтэградыферэнцыяльных ураўненняў), аўтам. сістэмах кіравання і інш.
Выконвае камбінаваныя інтэгра-дыферэнцавальныя пераўтварэнні сігналаў з выкарыстаннем замкнутых дынамічных сістэм, якія маюць адпаведную перадатачную функцыю. Звёны такой сістэмы бываюць гідраўл., пнеўматычныя, мех., эл.-мех. і электронныя. Асн. элемент І.-д.п. ў аналагавых ЭВМ — вырашальны ўзмацняльнік з адпаведнымі ланцугамі адваротнай сувязі. Гл.таксамаДыферэнцавальнае прыстасаванне, Інтэгравальнае прыстасаванне.